Аддзел якасці і інфармацыйнага забеспячэння навучальнага працэсу з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем універсітэта і падпарадкоўваецца першаму прарэктару.
Задачы:
- падтрыманне ў працоўным стане, удасканаленне і сертыфікацыя СМЯ універсітэта;
- кансультаванне супрацоўнікаў універсітэта па пытаннях СМЯ;
- удасканаленне і забеспячэнне функцыянавання сайта універсітэта.
Функции:
- падтрыманне ў працоўным стане і ўдасканаленне СМЯ;
- распрацоўка дакументаў СМЯ, іх узгадненне, зацвярджэнне і ўкараненне;
- распрацоўка праграмы правядзення ўнутраных аўдытаў, арганізацыя і правядзенне ўнутраных аўдытаў;
- прадастаўленне абагульненай справаздачы аб функцыянаванні СМЯ для аналізу з боку кіраўніцтва ўніверсітэта і ацэнкі яе выніковасці;
- арганізацыя правядзення ацэнкі задаволенасці спажыўцоў;
- кансультаванне выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта па пытаннях СМЯ;
- дапрацоўка, суправаджэнне і адміністраванне сайта ўніверсітэта.