Справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў БелДУТа
- Апублікавана 25.09.2019 15:10
- Праглядаў: 1614
25 верасня 2019 года ва ўніверсітэце была праведзена ХХІХ справаздачна-выбарчая канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў БелДУТа.
108 дэлегатаў канферэнцыі разгледзелі наступныя пытанні:
- Справаздача аб рабоце прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў БелДУТа за перыяд з 25.09.2017 па 25.09.2019 г.
- Справаздача аб рабоце рэвізійнай камісіі за перыяд з 25.09.2017 па 25.09.2019 г.
- Выбары складу прафсаюзнага камітэта.
- Выбары рэвізійнай камісіі.
- Выбары старшыні прафсаюзнага камітэта.
- Выбары дэлегатаў на справаздачна-выбарчую прафсаюзную канферэнцыю Аб’яднанай раённай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
У якасці гасцей на канферэнцыі прысутнічалі старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Радзюк Т. А., намеснік старшыні Аб’яднанай раённай прафсаюзнай арганізацыі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Майсенка В. Ф., Куратар па Гомельскай вобласці ад Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый, намеснік галоўнага бухгалтара Белпрафтранса Палуян Н. І., а таксама карэспандэнт газеты «Транспартны веснік».
У ходзе абмеркавання справаздачнага дакладу старшыні прафкама Рыжанкова В. І. выступілі рэктар універсітэта Кулажэнка Ю. І., дэкан гуманітарна-эканамічнага факультэта Шыбаловіч В. В., начальнік плавальнага басейна БелДУТа Ткачук В. В., прарэктар універсітэта па выхаваўчай рабоце Чаянкова Г. М. Былі адзначаны станоўчыя бакі працы прафсаюзнай арганізацыі ўніверсітэта і наяўныя недахопы. У цэлым выступоўцы ацанілі працу прафсаюзнай арганізацыі ў справаздачным перыядзе як здавальняючую.
Намеснік старшыні РАЙПРАФСОЖ Маісеенка В. Ф. у сваім выступе адзначыў, што прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў універсітэта падчас падвядзення вынікаў працы за 2018 год сярод прафсаюзных арганізацый Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі была прызнана пераможцам агляду-конкурсу на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю.
Па выніках галасавання праца прафсаюзнай арганізацыі за справаздачны перыяд была прызнана здавальняючай.
У склад прафкама былі абраныя наступныя работнікі ўніверсітэта: Азяўчыкаў Генадзь Аляксандравіча – навуковы супрацоўнік выпрабавальнага цэнтра чыгуначнага транспарту, Зянкевіч Аляксандр Георгіевіч – дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, Кабкова Вольга Віктараўна – бухгалтар прафкама, Кірыла Тамара Мораўна – начальнік студэнцкага гарадка, Пуркалік Ірына Міхайлаўна – вядучы спецыяліст па вучэбнай рабоце гуманітарна-эканамічнага факультэта, Рыжанкоў Віктар Іванавіч – старшыня прафкама, Скварцова Алена Барысаўна –эканаміст планава-эканамічнага аддзела, Церашкова Валянціна Іванаўна – начальнік гаспадарчага аддзела, Церашкова Любоў Мікалаеўна – загадчыца сталовай, Фрэнкель Сямён Якаўлевіч – дацэнт кафедры «Лакаматывы», Шаўчук Уладзімір Рыгоравіч – загадчык кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь».
Старшынёй прафкама абраны Рыжанкоў У. І.
Па выніках канферэнцыі была прынятая наступная пастанова:
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter