Загадчык кафедры «Мытная справа»

morozova by

Шэстак Вольга Мікалаеўна

Пасада: загадчык кафедры «Мытная справа»
Тэлефон: +375 232 31 96 18
e-mail: Belsut_customs@mail.ru
e-mail: shestak.on@mail.ru
Вучоная ступень: кандыдат эканамічных навук
Вучонае званне: дацэнт

Устойлівае развіццё нацыянальнай эканомікі, яе эфектыўнасць і канкурэнтаздольнасць на ўнутраным і сусветным рынках звязаны з эканамічнай бяспекай краіны. У сучасных умовах глабалізацыі сусветнай эканомікі ўзрастае неабходнасць ажыццяўлення эфектыўнага рэгулявання знешняга і ўзаемнага гандлю на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу, арганізацыі мытнага, падатковага, транспартнага і іншых відаў дзяржаўнага кантролю, садзеяння развіццю знешнеэканамічнай дзейнасці арганізацый, што патрабуе кваліфікаванага падыходу.

Кафедра «Мытная справа» з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 6-05-1036-01 «Мытная справа» з прысваеннем кваліфікацыі «Спецыяліст па мытнай справе».

таможенное дело

foto3

Выпускнікі кафедры валодаюць неабходным для будучай прафесійнай дзейнасці веданнем заканадаўства ў галіне мытнага рэгулявання, адміністрацыйнага і крымінальнага, фінансавага і міжнароднага права па пытаннях арганізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці; валодаюць навыкамі падрыхтоўкі аналітычных матэрыялаў па развіццю экспартна-імпартнай дзейнасці, асаблівасцям падаткаабкладання, валютнага рэгулявання і кантролю, выяўлення, папярэджання і спынення правапарушэнняў у мытнай галіне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, вядзення дзелавых перамоваў і перапіскі, у тым ліку на замежнай мове; маюць досвед навукова-даследчай працы.

Выпускнікі кафедры – гэта кваліфікаваныя спецыялісты, здольныя выконваць:

  • патрабаванні па забеспячэнні эканамічнай бяспекі як падставы для эфектыўнай і стабільнай жыццядзейнасці грамадства;
  • умовы арганізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці, у тым ліку для гаспадарчых суб’ектаў, што ажыццяўляюць дзейнасць у галіне мытнай справы;
  • комплексны аналіз правядзення знешнегандлёвых аперацый з улікам ведання міжнародных і беларускіх прававых нормаў па арганізацыі экспартна-імпартнай дзейнасці, мытнага заканадаўства ЕАЭС;
  • задачы па аналізу і развіццю знешнеэканамічных сувязяў арганізацыі, павышэнню яе канкурэнтаздольнасці на нацыянальным і замежных рынках.

Падрыхтоўка спецыялістаў мытнай справы накіравана на развіццё ў іх патрэбы ў добрым выкананні прафесійных функцый спецыяліста, які ўсведамляе мэты і гатовы несці адказнасць за вынікі прафесійнай дзейнасці, здольны самастойна і кампетэнтна прымаць рашэнні, ахвочы да самаразвіцця і самарэалізацыі ў будучай прафесіі і валодае аналітычнымі навыкамі.

sostav



konfederatka

Віншуем пераможцаў
Рэспубліканскага конкурсу 
навуковых работ студэнтаў 2021 года!

site

Захожую Анастасію Міхайлаўну – магістранта кафедры спецыяльнасці «Эканоміка» прафілізацыі «Знешнеэканамічная дзейнасць», інспектара аддзела мытных аперацый і кантролю №1 Мазырскага мытнага паста, якая атрымала 1 катэгорыю за даследванне «Удасканаленне мытнага кантролю дзелячыхся і радыёактыўных матэрыялаў».

Воінаву Юлію Дзмітрыеўну – магістранта кафедры спецыяльнасці «Эканоміка» прафілізацыі «Знешнеэканамічная дзейнасць», інспектара аддзела мытных аперацый і кантролю № 2 Краўцоўскага мытнага паста, якая атрымала 2 катэгорыю за даследванне «Асаблівасці правядзення мытных аперацый і мытнага кантролю пры перамяшчэнні тавараў праз мытную мяжу ЕАЭС у Рэспубліцы Беларусь (на прыкладзе раздзела XVI адзінай ТН ЗЭД ЕАЭС)».

Рамановіч Мілану Аляксандраўну – выпускніцу спецыяльнасці «Мытная справа» 2021 года, інспектара аддзела мытных аперацый і кантролю № 2 мытнага паста «Ашмянскі», якая атрымала 2 катэгорыю за даследванне «Асаблівасці правядзення мытных аперацый у дачыненні да тавараў, якія перамяшчаюцца юрыдычнымі асобамі, што рухаюцца праз мытную мяжу ЕАЭС ў Рэспубліцы Беларусь аўтамабільным транспартам».

Гайцюкевіч Аліну Аляксандраўну – выпускніцу спецыяльнасці «Мытная справа» 2021 года, інспектара мытнага паста «Маларыта» Брэсцкай мытні, якая атрымала 3 катэгорыю за даследванне «Праблемы і напрамкі ўдасканалення прымянення мытнай працэдуры адмовы на карысць дзяржаве ў дачыненні да тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу ЕАЭС у Рэспубліцы Беларусь».

Сотнік Паліну Сяргееўнувыпускніцу спецыяльнасці «Мытная справа» 2021 года, інспектара аддзела мытных аперацый і кантролю № 1 Краўцоўскага мытнага паста, якая атрымала 3 катэгорыю за даследванне «Асаблівасці перамяшчэння лекавых сродкаў і медыцынскіх субстанцый праз мытную мяжу ЕАЭС у Рэспубліцы Беларусь».

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter