Загадчык кафедры «Мытная справа»

morozova by

Шэстак Вольга Мікалаеўна

Пасада: загадчык кафедры «Мытная справа»
Тэлефон: +375 232 31 96 18
e-mail: Belsut_customs@mail.ru
e-mail: shestak.on@mail.ru
Вучоная ступень: кандыдат эканамічных навук
Вучонае званне: дацэнт

Адукацыйны працэc


Адукацыйны працэс на кафедры арыентаваны на ўдасканаленне фундаментальнай падрыхтоўкі будучых кваліфікаваных спецыялістаў, узмацненне яе практычнай значнасці і накіраванасці:

  • шэраг дысцыплін спецыялізацыі выкладаюць службовыя асобы Гомельскай мытні і супрацоўнікі Гомельскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс»;
  • вучэбная дакументацыя (навучальныя праграмы, тэматыка дыпломных работ і інш.) ўзгадняецца з мытнымі органамі;
  • вучэбная і вытворчая практыкі студэнтаў праходзяць у сістэме мытных органаў, практыка на замежнай мове – у арганізацыях, якія ажыццяўляюць знешнеэканамічную дзейнасць;
  • ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў (размеркаванне выпускнікоў у мытныя органы);
  • стажыроўка і павышэнне кваліфікацыі штатных выкладчыкаў ажыццяўляецца ў падраздзяленнях мытных органаў і арганізацыях па профілю спецыяльнасці.

Ажыццяўленне працэдуры дзяржаўнага экзамена і абароны дыпломных работ адбываецца з удзелам службовых асобаў Гомельскай мытні. У дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі старшынствуе начальнік Гомельскай мытні, дзяржаўны саветнік мытнай службы ІІІ рангу, Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Яшкоў Фелікс Валянцінавіч

Для замацавання атрыманых ведаў па спецыяльных дысцыплінах і ўдасканалення прафесійных кампетэнцый:

  • сфармаваны комплекс навучальных відэафільмаў па арганізацыі мытнай справы: функцыянаванню складоў часовага захоўвання і мытных складоў, здзяйснення мытных аперацый у рамках працэдуры МДП, карнетаў для часовага ўвозу і г.д.;
  • выкарыстоўваецца праграмнае забеспячэнне  «e-Дэкларант» для правядзення практычных заняткаў, арганізаваны доступ да працы з электроннай прававой сістэмай «Кансультант +» і электроннымі вучэбна-метадычнымі выданнямі;
  • праводзяцца выяздныя практычныя заняткі на выпрабавальным цэнтры чыгуначнага транспарту БелДУТ, на базе Гомельскай мытні,  Мытнай лабараторыі пры УА «Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь», у арганізацыях, якія ажыццяўляюць знешнеэканамічную дзейнасць;
  • арганізуецца ўдзел студэнтаў у мерапрыемствах, якія садзейнічаюць выпрацоўцы аналітычных навыкаў і спецыяльных кампетэнцый.

На базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь рэалізуецца праграма па павышэнні кваліфікацыі «Мытнае забеспячэнне транспартнай дзейнасці».

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter