Навукова-даследчая дзейнасць кафедры
Навукова-даследчая дзейнасць кафедры накіравана на забеспячэнне высокага ўзроўню якасці навучання будучых спецыялістаў мытнай справы за кошт развіцця наступных асноўных напрамкаў: выкананне кафедральных навукова-даследчых работ і арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў.
Выкананне кафедральных навукова-даследчых работ (НДР) спрыяе росту эфектыўнасці тэхналогіі навучання, паколькі дазваляе павысіць навуковую кваліфікацыю прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры; на практыцы паказаць студэнтам падыходы да пастаноўкі і вырашэння навуковых праблем, прыцягнуць найбольш здольных з іх да выканання навуковых даследаванняў; выкарыстоўваць атрыманыя вынікі ў адукацыйным працэсе.
У 2012 г. кафедра прадставіла заключную справаздачу па тэме НДР «Распрацоўка метадалагічных асноў фармавання кампетэнтнасці будучых спецыялістаў мытнай справы у кантэксце інфармацыйных пагрозаў сучаснага грамадства». У 2017 годзе – па тэме НДР «Распрацоўка і навуковае абгрунтаванне напрамкаў інавацыйнага развіцця мытных органаў Рэспублікі Беларусь».
На перыяд 2018-2022 года зацверджана рабочая праграма па дзяржбюджэтнай тэме НДР «Распрацоўка комплекснага метадычнага забеспячэння дысцыплін кафедры мытнай справы ў сучасных умовах». Раздзелы тэмы:
- Тэарэтыка-метадалагічныя асновы інавацыйнага навучання ў сучасных умовах.
- Даследаванне асноўных тэндэнцый развіцця сучаснай сістэмы вышэйшай адукацыі ў сусветнай адукацыйнай прасторы.
- Даследаванне ўплыву інфармацыйнага грамадства на развіццё сучасных тэхналогій навучання.
- Аналіз падыходаў да распрацоўкі комплекснага метадычнага забеспячэння навучальных дысцыплін на аснове высокаэфектыўных метадаў навучання.
- Асноўныя вынікі і напрамкі ўдасканалення комплекснага метадычнага забеспячэння навучальных дысцыплін кафедры мытнай справы.
Вынікі навукова-даследчых работ выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы новых навучальных дысцыплін і праграм, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням, падрыхтоўцы вучэбна-метадычнай літаратуры.
Калектыў кафедры ўдзельнічае ў навукова-практычных канферэнцыях і сімпозіумах у краіне і за мяжой па пытаннях вывучэння найважнейшых тэарэтычных і практычных праблем удасканалення арганізацыі мытнай справы і рэгулявання знешнеэканамічных адносін у мэтах устойлівага эканамічнага развіцця нацыянальнай эканомікі.
Адным з прыярытэтных напрамкаў навуковай дзейнасці кафедры з'яўляецца арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў:
- удзел у навуковых даследаваннях, якія праводзяцца кафедрай;
- падрыхтоўка публікацый па выніках праведзеных даследаванняў;
- удзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў;
- падрыхтоўка дакладаў, паведамленняў і тэзісаў для навукова-практычных канферэнцый;
- ўдзел у працы студэнцкага навуковага гуртка «Актуальныя пытанні тэорыі і практыкі мытнай справы», клуба BASE.
Студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» бяруць удзел у міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцыях у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, паспяхова прадстаўляюць спецыяльнасць на розных конкурсных пляцоўках, удзельнічаюць у мерапрыемствах міжкультурнага ўзаемадзеяння, у тым ліку на замежных мовах.
Навукова-даследчая дзейнасць студэнтаў з'яўляецца адной з найважнейшых частак арганізацыі адукацыйнага працэсу і эфектыўным сродкам павышэння якасці падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы мытнай справы, арыентаваных на інавацыйнае развіццё, здольных весці самастойную аналітычную працу, уключаных у філасофію бесперапыннай адукацыі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter