Гісторыя кафедры
Кафедра «Мытная справа» створана загадам рэктара Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» № 1040г/с ад 11 лістапада 2004 года на падставе сумеснага рашэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 176 ад 19.03.2008 г. універсітэт атрымаў сертыфікат аб дзяржаўнай акрэдытацыі спецыяльнасці 1-96 01 01 «Мытная справа» (сертыфікат № 0000323).
З першых дзён заснавання кіраўніцтва кафедрай ўзначаліў Калюка Вячаслаў Аляксеевіч, суддзя Гомельскага абласнога суда. У траўні 2010 года Савет універсітэта выбраў загадчыкам кафедры кандыдата эканамічных навук, дацэнта Грамыка Наталлю Анатольеўну. З 1 верасня 2014 года абавязкі загадчыка кафедры выконвае кандыдат эканамічных навук, дацэнт Марозава Аксана Уладзіміраўна.
Кафедра прадстаўлена ў грамадска-кансультатыўным савеце пры Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь, Навукова-метадычным савеце па спецыяльнасці 1-96 01 01 «Мытная справа» Вучэбна-метадычнага аб’яднання па гуманітарнай адукацыі, уваходзіць у склад Міжвузаўскага навукова-метадычнага савета цэнтра па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне мытнай справы, а таксама ўзаемадзейнічае з Дзяржаўным інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь, кафедрамі мытнай справы Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамi і навукова-даследчымі інстытутамі.
Першы выпуск спецыялістаў па спецыяльнасці «Мытная справа» адбыўся ў 2010 годзе. За перыяд з 2010 па 2018 гады падрыхтавана больш за 230 спецыялістаў. Па выніках дзяржаўнага экзамена па спецыяльнасці сярэдні бал складае 8,7-9,8. Атрымана дыпломаў з адзнакай ад 14 (2015 год) да 20 (2017 год).
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter