Універсітэтам вядзецца паслядоўная праца па прывядзенні назвы спецыяльнасцяў агульнай вышэйшай, паглыбленай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў адпаведнасць з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 "Спецыяльнасці і кваліфікацыі".
Матэрыял у стане абнаўлення. Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.
Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях:
першай ступені атрымання адукацыі – 1-27 01 01-05 «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (чыгуначны транспарт)»(завочнае навучанне)
другой ступені атрымання адукацыі (магістратура) – 1-25 80 01 «Эканоміка» (прафілізацыя «Аналітычная эканоміка і кіраванне на транспарце»)
Спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці» забяспечвае атрыманне кваліфікацыі «ІНЖЫНЕР-ЭКАНАМІСТ».
ЭКАНОМІКА І АРГАНІЗАЦЫЯ ВЫТВОРЧАСЦІ – гэта спалучэнне тэхнічных і эканамічных ведаў, якое дазваляе эканамісту арыентавацца ў складаных праблемах арганізацыі і кіравання вытворчасцю, нармавання рэсурсаў і эфектыўнасці іх выкарыстання на прадпрыемствах канкрэтных галінаў эканомікі. Прафесійная дзейнасць спецыялістаў з кваліфікацыяй «Інжынер-эканаміст» звязана з арганізацыяй і кіраваннем прадпрыемствам, пастаноўкай і рашэннем арганізацыйных кіраўнічых і эканамічных задач, а таксама планаваннем, аналізам і кантролем фінансава-эканамічных адносінаў.
АБ'ЕКТАМІ ПРАФЕСІЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ выпускніка спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (чыгуначны транспарт)» з’яўляюцца эканамічная і вытворча-гаспадарчая дзейнасць арганізацый чыгуначнага транспарту і іх структурных падраздзяленняў.
Падрыхтоўка спецыяліста прадугледжвае фармаванне прафесійных кампетэнцый, якія ўключаюць веды і ўменні па:
- правядзенні тэхніка-эканамічнага і фінансавага аналізу вытворча-гаспадарчай дзейнасці арганізацыі;
- распрацоўцы і эканамічным абгрунтаванні інвестыцыйных праектаў развіцця арганізацыі;
- распрацоўцы і выкананні функцый па нармаванню вытворчых рэсурсаў і арганізацыі іх рацыянальнага выкарыстання;
- распрацоўцы і ўкараненні сістэмаў матывацыі і стымулявання працы і інш.
Спецыяльнасць «Эканоміка» (прафілізацыя «Аналітычная эканоміка і кіраванне на транспарце») забяспечвае атрыманне ступені магістра..
Магістр ў галіне эканомікі і кіравання – гэта гатовы эканамічны аналітык – адзін з самых запатрабаваных спецыялістаў у розных галінах эканомікі.
СТУПЕНЬ МАГІСТРА мае на ўвазе глыбокія сучасныя веды і сістэмнае мысленне, сведчыць аб настойлівасці, рашучасці, здольнасці ацэньваць і аналізаваць дадзеныя, што з’яўляецца запатрабаванымі якасцямі для асобаў, якія займаюць кіраўнічыя пазіцыі ў сучасным свеце бізнесу і кіравання. Наяўнасць дыплома магістра забяспечвае ў перспектыве кар’ерны рост спецыяліста, пашырае магчымасці заняцця кіруючых пасадаў, так як магістр мае перавагі перад спецыялістамі без акадэмічнай ступені.
З 2004 па 2021 гады кафедрай выпушчана больш за 1600 спецыялістаў па спецыяльнасцях «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (па напрамках)», «Транспартная лагістыка» і «Камерцыйная дзейнасць». За перыяд работы магістратуры падрыхтавана больш за 70 студэнтаў другой ступені вышэйшай адукацыі. Нашыя выпускнікі робяцца ўладальнікамі ўнікальнай і, адначасова, універсальнай прафесіі, якая дазваляе знайсці працу ў любой галіне эканомікі. Валодаючы спецыяльнымі эканамічнымі ведамі, можна смела адкрыць уласны бізнес, без рызыкі стратнасці.
Выпускнікі кафедры штогод удзельнічаюць у рэспубліканскіх і галіновых конкурсах дыпломных работ і праектаў. Лепшыя з іх былі адзначаны Грантам начальніка Беларускай чыгункі.
У цяперашні час на кафедры чытаецца звыш 50 дысцыплінаў для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў і звыш 10 дысцыплінаў для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў.
Шмат увагі на кафедры надаецца студэнцкай навуковай працы. Штогод у студэнцкіх навукова-тэхнічных канферэнцыях бярэ ўдзел больш за пяцьдзесят студэнтаў розных курсаў. Студэнцкія навуковыя працы публікуюць у зборніках навуковых студэнцкіх работ БелДУТ, лепшыя з іх на рэспубліканскіх конкурсах адзначаны дыпломамі розных ступеняў. Выпускнікі кафедры па выніках дыпломнага праектавання ўдзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях і публікуюць навуковыя артыкулы.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter