Адукацыйны працэс
- Опубликовано: 11.03.2019 14:42
Адукацыйны працэс на кафедры арыентаваны на ўдасканаленне фундаментальнай падрыхтоўкі будучых кваліфікаваных спецыялістаў, узмацненне яе практычнай значнасці і накіраванасці:
- дысцыпліны спецыялізацыі, ажыццяўленне працэдуры дзяржаўнага экзамену і абароны дыпломных работ праводзяць службовыя асобы мытных органаў;
- вучэбная дакументацыя (навучальныя праграмы, тэматыка дыпломных работ і т.п.) ўзгадняецца з мытнымі органамі;
- вучэбная і вытворчая практыкі студэнтаў праходзяць у мытных органах і іх структурных падраздзяленнях;
- ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў (размеркаванне выпускнікоў у мытныя органы);
- стажыроўка і павышэнне кваліфікацыі штатных выкладчыкаў ажыццяўляецца ў падраздзяленнях мытных органаў і арганізацыях па профілю спецыяльнасці.
Для замацавання атрыманых ведаў па спецыяльных дысцыплінах і ўдасканалення прафесійных кампетэнцый:
- сфармаваны комплекс навучальных відэафільмаў па арганізацыі мытнай справы: функцыянаванню складоў часовага захоўвання і мытных складоў, здзяйснення мытных аперацый у рамках працэдуры МДП, карнетаў для часовага ўвозу і г.д.;
- выкарыстоўваецца праграмнае забеспячэнне АС «Дэкларант +» для правядзення практычных заняткаў, арганізаваны доступ да працы з электроннай прававой сістэмай «Кансультант +» і электроннымі вучэбна-метадычнымі выданнямі;
- праводзяцца практычныя заняткі па дысцыплінах «Мытны кантроль» і «Міжнародныя транспартныя і мытна-візавыя сістэмы» на выпрабавальным цэнтры чыгуначнага транспарту «СЕКО»;
- ажыццяўляюцца выязныя семінарскія заняткі ў арганізацыях, якія займаюцца знешнеэканамічнай дзейнасцю.
Склад кафедры прадстаўлены 11 выкладчыкамі, у тым ліку са ступенню кандыдата навук 5 чалавек. Для арганізацыі правядзення спецыяльных дысцыплін: «Тэхнічныя сродкі мытнага кантролю», «Практыкум па дэклараванні тавараў і транспартных сродкаў», «Таварная наменклатура знешнеэканамічнай дзейнасці» і інш. - прыцягваюцца высокакваліфікаваныя спецыялісты-практыкі, якія працуюць у мытных органах і РУП «Белмытнясэрвіс».
Дзяржаўную экзаменацыйную камісію ўзначальвае начальнік Гомельскай мытні, саветнік мытнай службы I рангу - Яшкоў Фелікс Валянцінавіч.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter