Навукова-даследчая работа
- Опубликовано: 28.03.2019 10:53
Навукова-даследчая работа калектыву кафедры вядзецца па трох асноўных напрамках:
- ўдасканаленне канструкцыі і павышэнне эфектыўнасці эксплуатацыі цеплавозаў;
- надзейнасць, энергаэфектыўнасць, электрабяспека пры праектаванні і рэканструкцыі сістэм электрыфікацыі цягавых і стацыянарных спажыўцоў чыгуначнага транспарту;
- тэарэтычнае і эксперыментальнае даследаванне дынамікі і трываласці механічных сістэм, пераважна транспартнага прызначэння.
Навуковая школа «Трыбафатыка» прафесара Сосновского Л.А.
Спецыялісты кафедры пры выкананні навукова-даследчых работ актыўна ўзаемадзейнічаюць з галіновай навукова-даследчай лабараторыяй «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага саставу», навукова-даследчай лабараторыяй «Сістэмы электразабеспячэння транспарту», ТАА «НВА Трыбафатыка», навукова-даследчай лабараторыяй пуцi, выпрабавальным цэнтрам БелДУТа.
Па навуковаму напрамку ўдасканалення канструкцыі і павышэнне эфектыўнасці эксплуатацыі цеплавозаў праводзяцца наступныя работы:
- распрацоўка арганізацыйна-тэхналагічных і тэхнічных мерапрыемстваў па зніжэнні расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў на цягу цягнікоў;
- распрацоўка аўтаматызаваных сістэм разліку планавага расходу энергарэсурсаў на цягу цягнікоў у пасажырскім руху і ацэнкі эфектыўнасці прымянення рэсурсазберагальных мерапрыемстваў на магістральных лакаматывах;
- аналіз абсталявання і тэхналогіі рамонту цягавага рухомага саставу ў лакаматыўных дэпо і распрацоўка адпаведнай нарматыўнай дакументацыі;
- даследаванне ўплыву ўмоў руху цягніка на расход паліўна-энергетычных рэсурсаў;
- распрацоўка і ўдасканаленне канструкцый паліўных сістэм лакаматываў, а таксама тэхналогій іх эфектыўнага функцыянавання.
Па навуковаму напрамку надзейнасці, энергаэфектыўнасці, электрабяспекі пры праектаванні і рэканструкцыі сістэм электрыфікацыі цягавых і стацыянарных спажыўцоў чыгуначнага транспарту праводзяцца наступныя работы:
- распрацоўка метадаў аптымізацыі сістэм цягавага электразабеспячэння электрычнага рухомага саставу і электрычных чыгунак, метрапалітэна і гарадскога электрычнага транспарту;
- распрацоўка метадаў і методык тэарэтычнага і практычнага вырашэння задач па аналізу, кантролі і аптымізацыі рэжымаў працы сістэм электразабеспячэння;
- распрацоўка нарматыўна-даведачнай базы і стандартаў, якія рэгламентуюць патрабаванні па праектаванні, рэканструкцыі, эксплуатацыі і рамонту прылад сістэм электразабеспячэння і рухомага саставу;
- распрацоўка і ўкараненне аўтаматызаваных разліковых сістэм для структурных падраздзяленняў чыгуначнага транспарту.
У рамках навуковага напрамка тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў дынамікі і трываласці механічных сістэм праводзяцца наступныя работы:
- распрацоўка і ўкараненне перспектыўных канструкцый чыгуначнага рухомага саставу, ацэнка іх рэсурсу;
- эксперыментальныя і тэарэтычныя даследаванні працэсаў пашкоджанасцi, умоў дасягнення гранічнага стану і даўгавечнасці найбольш адказных - трыбафатычных сістэм машын і механізмаў па найважнейшых крытэрыях працаздольнасці;
- распрацоўка і выраб машын для зносастомленасных выпрабаванняў матэрыялаў, мадэляў пар трэння і трыбафатычных сістэм ва ўмовах, блізкіх да эксплуатацыйных;
- распрацоўка і ўкараненне эфектыўных метадаў кіравання працэсамі комплекснага зносастомленаснага пашкоджання трыбафатычных сістэм з мэтай павышэння іх эксплуатацыйнай надзейнасці пры зніжэнні выдаткаў працы, сродкаў і матэрыялаў у вытворчасці і эксплуатацыі; метадаў зносастомленасных выпрабаванняў, у тым ліку паскораных; нарматыўных дакументаў, у тым ліку дзяржаўных стандартаў.