Навукова-даследчая работа
- Опубликовано: 06.04.2019 15:46
На кафедры вядзецца навуковая праца. Асноўныя напрамкі навукова-даследчай працы навукоўцаў кафедры:
- стратэгія горадабудаўнічага развіцця гарадоў і сельскіх населеных месцаў;
- мадэляванне на мезаўзроўне механічных уласцівасцяў кампазіцыйных будаўнічых матэрыялаў з улікам агрэсіўнага ўздзеяння навакольнага асяроддзя;
- шляхі аптымізацыі аб'ёмна-планіровачных рашэнняў грамадзянскіх і прамысловых будынкаў;
- забеспячэнне аптымальных акустычных умоў у зальных памяшканнях грамадскіх будынкаў і барацьба з вытворчым шумам;
- прагрэсіўныя тэхналогіі вырабу будаўнічых матэрыялаў;
- выраб будаўнічых дэталяў канструкцый з адходаў вытворчасцi;
- дыягностыка і ацэнка тэхнічнага стану канструкцый будынкаў і збудаванняў.
Кафедра мае ўстойлівыя творчыя кантакты з Інстытутам цепла- і масаабмену НАНБ, Інстытутам металапалімерных сістэм НАНБ, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам, Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытутам па будаўніцтву на сяле, Маскоўскім дзяржаўным будаўнічым універсітэтам, Маскоўскім архітэктурным інстытутам. Навукоўцы кафедры шукаюць магчымасці па ўсталяванні творчых кантактаў і заключэння адпаведных дагавораў з навукоўцамі і выкладчыкамі ВНУ Польшчы, Германіі. Кафедра пастаянна працуе і над абнаўленнем камплектацыі фонду літаратуры па спецыяльнасцях. Выкладчыкі кафедры актыўна вядуць распрацоўку вучэбна-метадычных і навучальных дапаможнікаў.
Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры праводзіцца навукова-даследчая работа студэнтаў у гуртках. Усе штатныя выкладчыкі кафедры з'яўляюцца кіраўнікамі гурткоў.
Формы арганізацыі НДРС:
- студэнцкія гурткі;
- унутрывузаўскія студэнцкія канферэнцыі па выніках працы гурткоў;
- ўдзел у рэспубліканскіх канферэнцыях.
У НДРС пастаянна ўдзельнічае не менш за 50 студэнтаў. За апошнія гады прадстаўленыя імі на конкурс навукова-даследчыя работы неаднаразова ўзнагароджваліся дыпломамі Міністэрства адукацыі.
Тэматыка дыпломнага праектавання разнастайная, адпавядае профілю і неабходнаму ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў, сучаснаму стану развіцця навукі і тэхнікі. Асаблівая ўвага і перавага аддаецца рэальным і комплексным дыпломным праектам, праектам, звязаных з рэканструкцыяй і тэхнічным пераўзбраеннем жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і збудаванняў, выкананню дыпломных праектаў з шырокім выкарыстаннем сучасных прагрэсіўных камп'ютэрных тэхналогій і праграм, істотна паляпшаючых якасны ўзровень праектаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter