BIM проектрирование
- Опубликовано: 10.04.2019 09:52
Суправаждальныя дакументы аб інфармацыйным мадэляванні
Загад МаіБ № 70 от 16.03.2018 «Аб укараненні тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання»
Загад МаіБ № 104 от 24.04.2018 «Аб стварэнні працоўнай групы»
BIM (Building Information Modeling или Building Information Model) — інфармацыйнае мадэляванне будынку або інфармацыйная мадэль будынку.
Інфармацыйнае мадэляванне будынку – гэта падыход да ўзвядзення, абсталявання, забеспячэння эксплуатацыі і рамонту будынку (да кіравання жыццёвым цыклам аб’екта), дзеля якога неабходны збор і комплексная апрацоўка ў працэсе праектавання ўсёй архітэктурна-канструктарскай, тэхналагічнай, эканнамічнай і іншай інфармацыі аб будынку з усімі яе ўзаемасувязямі і залежнасцямі, калі будынак і ўсё, што датычыцца яго разглядаецца як адзіны аб’ект.
Трохмерная мадэль будынку або іншага будаўнічага аб’екту, звязаная з інфармацыйнай базай дадзеных, у якой кожнаму элементу мадэлі магчыма прысваеннне дадатковых атрыбутаў. Асаблівасць такога падыходу заключана ў тым, што будаўнічы аб’ект праектуецца фактычна як адзінае цэлае. І змяненне якога-небудзь з ягоных параметраў цягне за сабою аўтаматычнае змяненне астатніх звязаных з ім параметраў і аб’ектаў, аж да чарцяжоў, візуалізацый, спецыфікацый і каляндарнага графіка.
ВІМ мае дзве галоўных перавагі перад CAD
- Мадэлі і аб’екты кіравання ВІМ – гэта не проста графічныя аб’екты, гэта інфармацыя, што дазваляе аўтаматычна ствараць чарцяжы і справаздачы, выконваць аналіз праекта, мадэляваць графік выкананння работ, эксплуатацыю аб’ектаў і г.д., дае калектыву будаўнікоў неабмежаваныя магчымасці для прыняцця найлепшага рашэння з улікам усіх наяўных дадзеных.
- ВІМ падтрымлівае размеркаваныя групы, таму людзі, інструменты і задачы могуць эфектыўна і сумесна выкарыстоўваць гэтую інфармацыю на працягу ўсяго жыццёвага цыкла будынку, што выключае збыткоўнасць, паўторны ўвод і страту дадзеных, памылкі пры іх перадачы і пераўтварэнні.
Тэхналогія ВІМ – інфармацыйнае мадэляванне аб’ектаў – спрашчае сумесную работу і дазваляе кантраляваць і ліквідаваць калізіі на кожным этапе праектавання.
Праектаванне Ў AUTODESK REVIT
AUTODESK REVIT, або проста REVIT – спецыялізаваны праграмны комплекс, прызнначаны для мадэлявання будынкаў.
Хто карыстаецца REVIT:
- архітэктары - Revit Architecture;
- праектыроўшчыкі нясучых канструкцый - Revit Structure;
- праектыроўшчыкі інжынерных сетак і сістэм - Revit MEP.
Што можна зрабіць з дапамогай комплекса REVIT:
- трохмернае мадэляванне элементаў будынкаў і пляскатага чарчэння элементаў афармлення;
- стварэнне карыстальніцкіх аб’ектаў;
- арганізацыі сумеснай працы над праектам, пачынаючы ад канцэпцыі і завяршаючы выпускам працоўных чарцяжоў і спецыфікацыяў.
База дадзеных REVIT можа змяшчаць інфармацыю аб праекце на розных этапах жыццёвага цыклу будынку, ад распрацоўкі канцэпцыі да будаўніцтва і зняцця з эксплуатацыі.
Як працуе сістэма:
У праграмным комплексе ёсць магчымасць стварэння агульнай трохмернай мадэлі будынку, якая ўмоўна разбіваецца на працоўныя плоскасці, адкуль бяруцца ўсе аналізуемыя элементы (калоны, сцены, падмуркі, перакрыцці). Элементы бяруцца з загружанных сямействаў (у праграме прадугледжана магчымасць стварэння сваіх сямействаў).
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter