Валанцёрства


Валанцёрства - так называецца рух, у якi з кожным годам залучаецца ўсё больш і больш людзей. Валанцёры - гэта людзі, якія добраахвотна аказваюць дапамогу тым, хто ў гэтым мае патрэбу.

Валанцёрства шырока развіта ў свеце і з кожным годам прыцягвае ўсё больш прыхільнікаў. Валанцёр - не толькі пакліканне, але і лад жыцця, магчымасць рэалізаваць сябе з новага боку, праявіць свае таленты і здольнасці, атрымаць карысныя веды, але галоўнае - атрымаць магчымасць змяніць да лепшага жыццё таго, хто ў гэтым мае патрэбу.

Валанцёрства мае вялікую колькасць напрамкаў: дапамога дзецям, якія жывуць у дзіцячых дамах, інвалідам і ветэранам, дапамога ў пошуку зніклых людзей, уборцы пахаванняў, прапагандзе здаровага ладу жыцця і многае-многае іншае. Новымі напрамкамі для валанцёраў БелДУТа з'яўляюцца прафарыентацыйная работа і ўдзел у перапісе насельніцтва 2019 года.

Валанцёры БелДУТа шэфствуюць над шэрагам устаноў:

Акрамя таго, з 2002 года навучэнцы i супрацоўнікі ўніверсітэта займаюцца добраўпарадкаваннем мемарыяльных комплексаў, помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл, асобных пахаванняў воінаў, партызан, падпольшчыкаў, увекавечваюць памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і тэрыторый, прылеглых да іх: па вул. Барыкіна ў г. Гомелі, у в. Бацунь Буда-Кашалёўскага раёна, у в. Шарсцін, в. Навасёлкі і в. Юркавічы Веткаўскага раёна, у в. Харошаўка, в. Карма, в. Агародня Добрушскага раёна, у в. Дзятлавічы Гомельскага раёна, у в. Борхаў Рэчыцкага раёна.

Валанцёрскія атрады ёсць як на факультэтах, так і пры грамадскіх арганізацыях БелДУТа (ПА ГА «БРСМ» і прафсаюзным камітэце студэнтаў).

v1

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter