Адкрытая лекцыя «Гісторыя архітэктуры і горадабудаўніцтва»
- Опубликовано: 19.03.2020 14:54
У панядзелак, 16.сакавіка 2020 года, дацэнтам кафедры «Архітэктура і будаўніцтва» Малікавым Я.Р. была праведзена адкрытая лекцыя для студэнтаў-архітэктараў па дысцыпліне «Гісторыя архітэктуры і горадабудаўніцтва».
Тэма лекцыі: «Архітэктура Расіі перыяду фармавання цэнтралізаванай рускай дзяржавы (канец ХIV – канец ХVI стагоддзяў)». Падчас лекцыі былі падрабязна разгледжаны два пытанні: 1. Архітэктура Маскоўскага княства XIV-XV стагоддзяў (раннемаскоўскае дойлідства). 2.Архітэктура эпохі ўтварэння адзінай Расійскай дзяржавы (другая палова XV–XVI стагоддзяў).
Лекцыя адбылася на высокім навукова-педагагічным узроўні. Ні на хвіліну не гублялася сувязь з аўдыторыяй, лектар сваім дасціпным гумарам і пытаннямі да аўдыторыі прымушаў студэнтаў быць не толькі маўклівымі слухачамі але і актыўнымі ўдзельнікамі лекцыі.
Тэма лекцыі разглядалася на матэрыялах архітэктуры Масквы, у тым ліку былі вывучаны асаблівасці фармавання архітэктурнага ансамблю Саборнай плошчы Маскоўскага крамля.
Яўгену Раманавічу, дзякуючы не толькі нагляднаму матэрыялу, але і ягонаму лектарскаму таленту, удалася ўцягнуць усіх прысутных у гістарычнае падарожжа на кожным прыпынку якога можна было паназіраць за архітэктурнымі тэндэнцыямі той далёкай ад нас гістарычнай эпохі. Пры гэтым лектар лагічна і цікава звязаў асаблівасці развіцця архітэктуры з гістарычнымі падзеямі таго часу.
А сведкамі мінулых часоў і адначасова носьбітамі каштоўнай інфармацыі з’яўляюцца захаваныя і па сёння ўсім нам вядомыя архітэктурныя аб’екты. І на іх, дзякуючы лектару, удалася паглядзець зусім новым позіркам.
А.П. Пятроў-Рудакоўскі
Маскоўскі Крэмль часоў Дзмітрыя Данскога, 1360-я гг.
Маскоўскі Крэмль часоў Івана III, канец XV ст.
Званіца Іана Вялікага, пачатак XVІ ст.
Успенскі сабор, канец XV ст.
Гранавітая палата, канец XV ст.
Архангельскі Сабор, пачатак XVІ ст.
Царква Узнясення ў Каломенскім пад Масквой, 1530-я гады – першы прыклад шатровага каменнага будаўніцтва.
Спаскі сабор Спаса-Андронікава манастыра пад Масквой (ранемаскоўскае дойлідства), пач. XIV стагоддзя
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter