Самымі першымі атрымаць віншаванні з Днём Перамогі, з 75-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў павінны па праве ветэраны - тыя, хто на свае вочы бачыў гэтую вайну.

І таму 6 мая 2020 года кіраўніцтва ўніверсітэта і ветэранскай арганізацыі БелДУТ прынеслі свае віншаванні тым удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія адзначаюць гэты вялікі дзень - Дзень Перамогі - ужо 75-ы раз.

Вось яны, ветэраны, якія працавалі ў БелДУТ.

5ПАТАПЕНКА Васіль Данілавіч - лейтэнант-інжынер.
На вайне з 1941 г. па 1945 г. у складзе асобнай тэлеграфна-будаўнічай роты Кіравання сувязі і ў 3 палку войскаў Урадавай сувязі
на Паўночна-Каўказскім, Паўночна-Заходнім, 2 Украінскім франтах.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ст і 6 медалямі,
у тым ліку «За перамогу над Германіяй у вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

 

1ДЗІВАКОВА Валянціна Сяргееўна - з кастрычніка 1942 г. па сакавік 1945 г.
знаходзілася ў канцлагерах германскіх гарадоў Кассель, Пфанфенвальд, Нойштадт.
У БІІЧТ з кастрычніка 1966 г. па студзень 1988 г. прыбіральшчыца, кладаўшчыца інтэрната.

 

3

ЛЯВОНАВА Людміла Міхайлаўна - з 8 верасня 1941 г. па чэрвень 1942 г. ва ўзросце 7 гадоў знаходзілася ў блакадным Ленінградзе.
Пасля чаго разам з маці па «Дарозе жыцця» эвакуіравана ў г.Казань. Узнагароджана знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда».
У БІІЧТ з лютага 1969 г. па жнівень 1991 г. - асістэнт кафедры «Аўтаматыка і тэлемеханіка».

 

4СУДАКОВА Марыя Трафімаўна-  малалетняя вязніца канцэнтрацыйнага лагера «Азарычы»

 

2ІГНАЦЕНКА Галіна Мікалаеўна - малалетняя вязніца канцэнтрацыйнага лагера.