Тыдзень беларускай мовы


22 лiстапада адбылося адкрыццё тыдня беларускай мовы, прысвечанага вызваленню г. Гомеля ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, а таксама Дню беларускай пiсьменнасцi.

Студэнтамi факультэта кіравання працэсамі перавозак (гр. КА-31) былi падрыхтаваны прэзентацыi «Гарматы абвясцiлi наступленне. Мы Беларусi неслi вызваленне», а таксама прэзентацыi «Дзень пiсьменства, роднай мовы, - беларусаў свята».

Выступленне студэнтаў суправаджалася цiкавымi пытаннямi вiктарыны,   выразным чытаннем вершаў. Прэзентацыi падрыхтаваны пад кiраўнiцтвам ст. выкладчыка кафедры «Славянскiя i рамана-германскiя мовы» Курловiч В.В.

tb

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter