Вучэбная і навукова-даследчая дзейнасць кафедры


Навуковая дзейнасць выкладчыкаў кафедры вельмі шматгранная. Агульная колькасць навуковых і навукова-метадычных работ перавышае 1000. Многія распрацоўкі кафедры ўкаранёны ў вытворчасць і навучальны працэс. Дапаможнікі дацэнта Н.Е. Саўчанка па фізіцы для паступаючых у ВНУ неаднаразова выдаваліся ў Беларусі і за мяжой.

Студэнты прымаюць удзел у навуковай працы ў гуртках НДРС, якія вядуць усе выкладчыкі. У гэтых гуртках студэнты могуць больш глыбока вывучыць шматлікія фізічныя праблемы ў адносінах да ўмоў функцыянавання розных відаў транспарту і працэсам будаўніцтва. Студэнты таксама далучаюцца да творчага працэсу, выконваючы навукова-даследчую працу ў адным з гурткоў па электрахіміі, хіміі звязальных рэчываў, фізіка-хімічнай механіцы і інш.

Нявераў А.С – - аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, апублікаваных у выдавецтвах «Хімія», «Машынабудаванне», «Навука і тэхніка», а таксама больш за 70 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Круг яго навуковых інтарэсаў - распрацоўка палімерных матэрыялаў, якія змяшчаюць вадкія змазкі, інгібітары карозіі, пластыфікатары, вывучэнне іх узаемнай сумяшчальнасці.

Зыкуноў У.А. яз'яўляецца адказным выканаўцам работ у рамках Дагавора аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве БелДУТу з Нацыянальным цэнтрам фізікі часціц і высокіх энергій (НЦФЧВЭ, Мінск). У 2011-2015 гг быў кіраўніком Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў ад БелДУТ па тэме «Распрацоўка новых падыходаў да ацэнкі радыяцыйных эфектаў для сучасных эксперыментаў у фізіцы высокіх энергій».

З 1982 г. на кафедры функцыянуе навукова-даследчая лабараторыя, якая займаецца вывучэннем фізіка-хімічных працэсаў у гетэрагенных шматкампанентных сістэмах і распрацоўкай навуковых асноў тэхналагічнага забеспячэння зададзеных уласцівасцяў кампазіцыйных матэрыялаў і пакрыццяў, якія фарміруюцца з выкарыстаннем нізкатэмпературнай плазмы. Кафедра аснашчана сучасным эксперыментальным і навуковым абсталяваннем, што дазваляе эфектыўна супрацоўнічаць з цэнтрамі Беларусі і СНД, удзельнічаць у выкананні арыгінальных хазразліковых тэм, забяспечваць высакаякаснае навучанне студэнтаў. На працягу шэрагу гадоў кафедра выконвала работы па заказах Беларускай чыгункі. Гэта яна стварыла плазменныя ўчасткі ў дэпо Гомель і Жлобін. Сумесна з фізіка-тэхнічнай лабараторыі Беларускай чыгункі выконваліся металаграфічная даследавання стану кацельных сплаваў, аналізаваліся аварыйныя сітуацыі, вырабляліся складаныя хімічныя аналізы для Гомельскага аддзялення дарогі. З 2011 г. на кафедры вядуцца работы па аднаўленні адпрацаваных чыгуначных змазак.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter