Гісторыя кафедры


Гісторыя стварэння кафедры (першапачатковая назва “Тэарэтычная механіка і супраціўленне матэрыялаў”) пачынаецца са жніўня 1953 г. У гэты час фарміруецца выкладчыцкі калектыў кафедры, на чале якога прызначаецца прадстаўнік маскоўскай навуковай школы, д.т.н., прафесар Каракін Мікалай Іванавіч (1953 -1956). Ён стварыў істотны вучэбна-метадычны зачын для забеспячэння фундаментальнай навуковай падрыхтоўкай будучых інжынераў. Прызнаны спецыяліст у галіне разліку танкасценных элементаў канструкцый, Каракін М.І. заклаў навукова-метадычныя асновы выкладання курса будаўнічай механікі ў БелIIЧТ.

Затым кафедру ўзначальвалі дацэнты Раманаў А.А. (1956-1963, скончыў МIIТ па спецыяльнасці «Масты і тунэлі»), Герасімаў А.Я. (1963-1969, авіяцыйны інжынер, працаваў з Тупалевым А.Н.), Яшын В.Ф. (1969-1979, выпускнік аспірантуры МIIТа, пасля дэкан), Яргучоў А.М. (1979-1980, ЛIIЧТ, інжынер-паравознiк, стварыў шэраг дэманстрацыйных мадэляў па супрацiленню матэрыялаў і будаўнічай механіцы), Іваноў В.А. (1980-1981, выпускнік аспірантуры ЛIIЧТа, спецыяліст па праектаванні мастоў), Тарыкаў Г.П. (1981-1987, у цяперашні час д.т.н., прафесар, спецыяліст у галіне мадэлявання кантактнага ўзаемадзеяння). Усе яны ўнеслі сваю лепту ў засваенне новых дысцыплін, стварэнне вучэбна-метадычнага забеспячэння, станаўленне лабараторнай базы, развіццё навуковых даследаванняў на кафедры.

З лістапада 1987 года г. кафедру ўзначальвае д.ф.-м.н., прафесар Старавойтаў Эдуард Іванавіч, спецыяліст у галіне разліку слаістых элементаў канструкцый, член Расійскага нацыянальнага камітэта па прыкладной і тэарэтычнай механіцы.

Варта адзначыць вялікі ўклад, унесены ў развіццё кафедры ветэранамі. Гэта дацэнты Горнава Э.Г. (шмат зрабіўшая для павышэння навуковага і культурнага ўзроўню студэнтаў-будаўнікоў), Разiнка М.І. (яго вучэбна-метадычнымі распрацоўкамі па супраціўленню матэрыялаў студэнты-механікі карыстаюцца да гэтага часу), Тартакоўскi Р.Н., Шпак Т.М. (вучэбна-метадычны дапаможнік па дынаміцы і ўстойлівасці канструкцый не мае аналагаў па сённяшні дзень), старшыя выкладчыкі Жданаў В.Р., Кейзер І.С., Радзевіч Г.Ф. (створаная ім 30 гадоў таму арыгінальная лабараторная ўстаноўка па скручванню узораў незаменная ў навучальным працэсе і дагэтуль), Салаўёва І.Л. (адна з лепшых куратараў і выхавальнікаў студэнцтва). Абсталяваннем лабараторый і арганізацыяй справаводства кафедра шмат у чым абавязаная загадчыкам лабараторыямі Бульба У.І., Каваленка М.В., ст. лабаранту Лешчанка М.Я.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter