Распрацоўка тэхнічнай дакументацыі на канструкцыі дахаў вагонаў-хопераў і універсальных крытых грузавых вагонаў
Па заданні Беларускай чыгункі распрацавана праектна-канструктарская дакументацыя на дахі вагонаў-хопераў і ўніверсальнага крытага вагона для замены існуючых канструкцый, якія маюць недастатковую каразійную устойлівасць, пры капітальным рамонце дадзеных вагонаў.
Неабходнасць выканання гэтай працы абумоўлена неадпаведнасцю тэхнічнага рэсурсу дахаў рэсурсу кузаваў і рам названых вагонаў.
Вынікі працы ўкаранёныя на Баранавіцкім, Магілёўскім і Асіповіцкім вагонных дэпо і вагоны, якія прайшлі мадэрнізацыю, паспяхова эксплуатуюцца на Беларускай чыгунцы.

Кузаў вагона-мінералавоза мад.11-740 з мадэрнізаваным дахам

Кузаў вагона-мінералавоза мад.11-740 з мадэрнізаваным дахам

Кузаў універсальнага крытага вагона мад.11-066