Праект Tempus "Be-Safe"


25 – 26 лютага 2014 года ў горадзе Мінску прайшла сустрэча ўдзельнікаў праекта «Be-Safe», што дзейнічае ў рамках Еўрапейскай праграмы Tempus. Адным з пераможцаў еўрапейскага гранта стала кафедра «Арганізацыя дарожнага руху» БелДУТ (загадчык кафедры Аземша С.А). Еўрапейскія калегі-універсітэты, якія атрымалі разам з БелДУТ права ўдзельнічаць у праекце, размешчаны ў Вялікабрытаніі, Грэцыі і Італіі.

Tempus – праграма, фундаваная Еўрапейскім Саюзам, накіраваная на падтрымку працэсаў мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Заходніх Балкан і Міжземнамор'я. Праграма спрыяе пашырэнню супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі паміж ЕС і краінамі-партнёрамі і садзейнічае добраахвотнай інтэграцыі сістэм вышэйшай адукацыі краін-партнёраў у агульнаеўрапейскія працэсы.

Проект «Be-Safe» накіраваны на перадачу Беларусі найбольш сучасных ведаў і перадавой практыкі, якая склалася ў Еўропе ў галіне бяспекі дарожнага руху. Зыходзячы з паняццяў і ведаў, назапашаных ў рамках Еўрапейскай абсерваторыі па бяспецы дарожнага руху, задачамі праекта з'яўляюцца:

Гэтыя задачы будуць вырашаны дзякуючы спалучэнню такіх мерапрыемстваў, як: адукацыя, навучанне, канферэнцыі і грамадскія мерапрыемствы, вэб-мерапрыемствы па распаўсюду і эксплуатацыі. Гэты комплекс мерапрыемстваў будзе адрасаваны навукоўцам, дзяржаўным органам, прыватным кампаніям, насельніцтву ў цэлым. Асноўныя вынікi пасля завяршэння праекта:

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter