Гульня-загадка «Знакамітыя імёны Беларусі»


У рамках Тыдня беларускай мовы, арганізаванага кафедрай «Славянскія і рамана-германскія мовы», прапануецца гульня-загадка «Знакамітыя імёны Беларусі».

Падумайце, адкажыце, а потым паглядзіце правільны адказ. Праверце свае веды славутых людзей Беларусі.


Пытанне 1. 

Яе аднолькава шануюць у Беларусі і праваслаўныя, і каталікі. Святая апякунка Беларусі. Першая жанчына, кананізаваная рускай праваслаўнай царквой.

 


Пытанне 2. 

Полацкая князёўна. Адна з першых у Беларусі прыняла хрысціянства. Папыталася забіць свайго мужа. Была першай жанчынай-манахіняй у Старажытнай Русі.

 


Пытанне 3. 

Першы паэт-лацініст. Стварыў у 1522 г. у Рыме твор «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго». Паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. 

 


Пытанне 4.

Назавіце імя асветніка XII ст. прылучанага да ліку святых. Спачатку ён быў манахам-пустэльнікам, а потым епіскапам.

 


Пытанне 5. 

У гонар гэтага лётчыка створаны музей у г. п. Тамашоўка. Першы беларускі касманаўт. 

 


Пытанне 6. 

Яго называюць беларускім Вальтэрам Скотам. Аўтар рамана “Каласы пад сярпом тваім”. 

 


Пытанне 7. 

Вядомы беларускi паэт, публiцыст, лiтаратуразнавец, перакладчык. Пражыў яркае, але вельмi кароткае жыццё. Памёр на 26 годзе жыцця ў Ялце. Пакiнуў пасля сябе багатую творчую спадчыну. 

 


Пытанне 8. 

Яго зброяй стала слова на «мужыцкай мове», якiм ён выкрываў язвы грамадства, тужыў па нялёгкай долi мужыка, а то i высмейваў яго за цемнату i абыякавасць да свайго лёсу. Друкаваўся пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава.

 


Пытанне 9. 

Народны паэт Беларусi, духоўны лiдэр беларускага нацыянальнага адраджэння, класiк беларускай i сусветнай лiтаратуры. Яго псеўданім Іван Дамінікавіч Луцэвіч.

 


Пытанне 10. 

Яго iмя носiць Нацыянальны акадэмiчны тэатр у г.Вiцебску, Цэнтральная навуковая бiблiятэка Беларусi, адна з буйнейшых плошчаў у г. Мiнску, шматлiкiя вулiцы. Беларускi народны пiсьменнiк i паэт, грамадскi дзеяч, раданачальнiк новай беларускай лiтаратуры. Аўтар радкоў «мой родны кут, як ты мне мілы…».

 


Пытанне 11. 

Вядомы беларускі байкапісец, сатырык, драматург, перакладчык. Меў фенаменальную памяць, нiколi не запiсваў адрасы i тэлефоны, захоўваў у сваёй памяцi ўсе значэннi, дыялектныя варыянты i паходжанне беларускiх слоў. Пра сябе пiсаў: «Я ў мастацкiм агародзе толькi марная трава. А якая? Смех, дый годзе: Я—пякучка-…


Старшы выкладчык кафедры
“Славянскія і рамана-германскія мовы”
Наталля Любачка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter