Курсы
- Опубликовано: 04.06.2020 14:42
Паважаныя абітурыенты!
БелДУТ запрашае вас на курсы па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў – цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.
Для вучняў 10-11 класаў праводзяцца заняткі па розных прадметах:
- творчасць (малюнак; кампазіцыя і чарчэнне);
- беларуская мова;
- руская мова;
- англійская мова;
- матэматыка;
- фізіка.
Хімія, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства – па заяўках.
Заняткі праходзяць у вячэрні час (17.30-20.00) па будных днях. Сярэдняя колькасць вучняў у групе – 12 чалавек. Тэрмін навучання складае ад 8 месяцаў (кастрычнік-май) да 3 тыдняў (падрыхтоўка да ўступнага выпрабавання па прадмеце «творчасць» на спецыяльнасць «Архітэктура» ў ліпені).
Для іншагародніх абітурыентаў фарміруецца група па падрыхтоўцы да экзамену па творчасці (малюнак, кампазіцыя, Чарчэнне) – дзве суботы ў месяц (кастрычнік-май).
Увага! 1 верасня пачынаецца набор абітурыентаў на вячэрнія падрыхтоўчыя курсы. Заняткі будуць праходзіць на працягу 8 месяцаў (кастрычнік-май).
Прыём заяў ажыццяўляецца з панядзелка па пятніцу па адрасе г. Гомель, вул. Кірава, 34, аўд. 106 з 8.00 да 12.00, з 13.00 да 17.40.
Кошт курсаў за 8 месяцаў: 1 прадмет – 612 рублёў (76,5 рублёў у месяц),
2 прадмета – 950,4 рублёў (118,8 рублёў у месяц), 3 прадмета – 1252,8 рублёў (156,6 рублёў у месяц).
Для залічэння неабходна прадаставіць наступныя дакументы:
- заява на імя рэктара ўніверсітэта,
- дагавор,
- квітанцыю аб аплаце;
- 2 фотаздымкі,
- пашпарт абітурыента і пашпарт законнага прадстаўніка непаўналетняга абітурыента.
Тэлефоны падрыхтоўчых курсаў: 95-28-02, 31-55-04, +375(44)588-48-08.
Заўсёды рады бачыць вас у сценах нашага ўніверсітэта!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter