Навукова-даследчая дзейнасць аддзела ўключае:
Пералік асноўных навуковых накірункаў:
Навуковы склад праектна-даследчага аддзелу: 1 кандыдат тэхнічных навук; 1 магістр тэхнічных навук; 1 магістрант тэхнічных навук.
Праектна-канструктарскі аддзел (ПКА) быў створаны 10.11.2009 года, для распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і рэарганізаваны ў 2018 годзе. ПКА з’яўляецца функцыянальным структурным падраздзяленнем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Аддзел падпарадкоўваецца прарэктару па навуковай працы. У сваёй дзейнасці ПКА кіруецца нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Уставам універсітэта, загадамі і распараджэннямі рэктара.
Напрамкі дзейнасці праектна-канструктарскага аддзелу:
Штогод на кафедры арганізуюцца заняткі па ўдасканаленні тэхнічных сістэм інфармацыйнага забеспячэння транспартных тэхналагічных працэсаў, абароне інфармацыі ў гэтых сістэмах, сучасным транспартным радыёсістэмы, будаўніцтве і эксплуатацыі валаконна-аптычных сістэм сувязі для груп слухачоў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, з лiку ІТП Беларускай чыгункі.
Пачатак гісторыі кафедры быў пакладзены ў 1965 г., калі ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (БелІІЧТ) быў ажыццяўлёны першы набор студэнтаў па завочнай форме навучання на спецыяльнасць «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце».
20 чэрвеня 1966 г. у БелІІЧТ была ўтворана кафедра «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце», у склад якой увайшлі выкладчыкі кафедраў «Арганізацыя руху цягнікоў» і «Эксплуатацыя чыгунак», якія выкладалі дысцыпліны СЦБ і сувязі.
Злева-направа: загадчык кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце» дацэнт Карнееў П. Я., дацэнт Семянюта М.Ф., старшы выкладчык Крупскі В. Ф. (1969 г.)
У 1968 г. у БелІІЧТ на спецыяльнасць «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце» быў ажыццяўлёны першы набор студэнтаў дзённай формы навучання.
1 ліпеня 1971 г. быў падпісаны загад МШЗ СССР № Е-14359 аб стварэнні на Электратэхнічным факультэце Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту выпускаючых кафедраў «Аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце» і «Электрычная сувязь на чыгуначным транспарце».
У чэрвені 1973 г. кафедрай «ЭСЧТ» ўпершыню на тэрыторыі цяперашняй Беларусі быў ажыццяўлёны выпуск інжынераў-сувязістаў, якія скончылі ВНУ па дзённай форме навучання.
У адпаведнасці з рашэннем вучонага савета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ад 30 чэрвеня 1993 г. кафедра «Электрычная сувязь на чыгуначным транспарце» была перайменаваная ў кафедру «Сістэмы перадачы інфармацыі».
Заснавальнік і першы загадчык кафедры «Электрычная сувязь на чыгуначным транспарце» – Ганаровы чыгуначнік, Ганаровы прафесар БелДУТ, акадэмік Міжнароднай Акадэміі Сувязі, Ганаровы акадэмік МАН, кандыдат тэхнічных навук, прафесар Семянюта Мікалай Філіпавіч (працаваў на кафедры з лютага 1969 па красавік 2007, кіраваў кафедрай: ліпень 1971 – кастрычнік 1981, студзень 1988 – сакавік 1990).
У ліпені 2018 г. была створана кафедра «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь» шляхам аб’яднання кафедраў «Сістэмы перадачы інфармацыі» і «Аўтаматыка і тэлемеханіка».
Загадчыкам кафедры стаў яе першы выпускнік дзённай формы навучання (1973) Шаўчук Уладзімір Рыгоравіч
Пасяджэнне кафедры «АТЧТ» ў 1973 годзе (справа-налева: Карнееў П. Я., Бессоненка А. В., Савельеў А.Н., Кунін В.Х., Шырокі А.А., Дзякаў Е.І., Леонава Л. М., Каўрыга А. М., Крупскі В.Ф., Хабібулін Д. А., Модзін М.К., Шадрына Г.А., Мірашнічэнка Т.В.)
Склад кафедры «ЭСЧТ» у 1987 г. (злева-направа: першы шэраг - Бессоненка А.В., Касцёнак М.С., Семянюта М.Ф., Шаўчук У.Р.; другі шэраг - Сцельнікава Т.П., Фомічаў В.М., Каралёў Н.Ф., Щуплякова Г.І., Бессоненка С.А., Кастрама В.С., Цыганкоў А.С., Нафтольскі М. В.)
Склад кафедры «Сістэмы перадачы інфармацыі» ў 2017 г. (злева направа: першы шэраг – Белаўсава Е.С., Фомічаў В.М., Шаўчук У.Р., Карпенка Т.І., Бартноўскі А.А.; другі шэраг – Матусевіч В.О., Палавінкін В.В., Татур С.С., Жыгалін І.А., Буй П.М., Мельнічэнка В.І.)
За поспехі ў НДРС студэнты і магістранты кафедры Бондараў В.В. (2008, 2013, 2014), Еўдачкоў В.В. (2010, 2011, 2013), Жалудок А. М. (2010, 2011), Белаўсава Е.С. (2011, 2013), Мароз І.А. (2012, 2013), Махнач В.А. (2003), Агурцоў І.А. (2007), Пудаў А.Н. (2008), Хоўхлянцаў А. В. (2008), Арабіна І.В. (2011), Каўрыга Е.А. (2011), Бублікава Е.А. (2011), Кісялёва С.В. (2011), Герасіменка В.А. (2011), Хобня Т.Н. (2012), Нікалаева Ю.С. (2012), Цітоў А. І. (2013), Ёлкін Я.С. (2014), Прыступін Б.М. (2014), Сталярова Н.Ю. (2014), Круглік А.С. (2014), Калаіб Селван Мустафа Абдулраззак (Kolaib Selvan Mustafa Abdulrazzak) (2014), Ганчароў Д.Е. (2015), Крывенкоў С.В. (2015), Стоцкі М.П. (2015), Майсеенка (Леўшунова) К.М. (2015), Гарцаў А.М. (2016), Крукава Д.К. (2017), Царт Д.С. (2017), Міхалка А.Г. (2018), Жосткі А.А. (2018), Каротчанка А.І. (2018), Фішчанка А.А. (2018), Салаўёў Р.А. (2019) ўшанаваны прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Па выніках Рэспубліканскіх конкурсаў НДРС студэнты і магістранты пад навуковым кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры атрымалі:
Лаўрэатамі Рэспубліканскіх конкурсаў НДРС студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры дацэнта Шаўчука У.Р. сталі магістранты Бондараў В.В. (2012) і Гарцаў А.М. (2015), студэнты Махнач В.А. (2002), Арабіна І.В. (2009), Каўрыга Е.А. (2010), Цітоў А.І. (2012), Ёлкін Я.С. (2013) і Прыступін М.Б. (2013), пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта Фамічова У. М. – студэнты Грапаў А.В. (1999), Буй П.М. (2003), Серада В.В. (2003), Еўдачкоў В.В (2010).
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзько уручае дыплом лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь 2009 года выпускніку кафедры
Ігару Арабіне (Мінск, 2010 г.), які цяпер працуе намеснікам начальніка Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі
ўніверсітэта транспарту замежныя студэнты выпускнікі кафедры (навуковы кіраўнік – дацэнт Шаўчук У.Р.), грамадзянін Ліванскай Рэспублікі Burkhan Jamal Mahmoud (2011) і грамадзянін Йеменскай Рэспублікі Коlaib Selwan Mustafa Abdulrazzak (2013), былі ўшанаваныя дыпломамі першай катэгорыі Рэспубліканскіх конкурсаў навукова-даследчых работ студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь.
Коlaib Selwan Mustafa Abdulrazzak пасля заканчэння кафедры скончыў і магістратуру кафедры, стаўшы магістрам тэхнічных навук.
Цяпер ён навучаецца ў вочнай аспірантуры.
Коlaib Selwan Mustafa Abdulrazzak са сваім навуковым кіраўніком загадчыкам кафедры, дацэнтам Шаўчуком У.Р.
ПЕРАВАГІ НАВУЧАННЯ НА КАФЕДРЫ «АЎТАМАТЫКА, ТЭЛЕМЕХАНІКА І СУВЯЗЬ»
На кафедры на першым узроўні адукацыі навучаюць студэнтаў па спецыяльнасці «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце»
Кваліфікацыя – інжынер-электрык
Па дзённай форме навучання (4 гады) па спецыялізацыях:
Па завочнай скарочанай форме навучання (4 гады) па спецыялізацыі:
Цыкл «Аўтаматыка і тэлемеханіка» кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь» валодае дзесяццю навучальнымі лабараторыямі, абсталяванымі сучасным абсталяваннем, якое забяспечвае якаснае правядзенне вучэбных заняткаў і авалоданне прафесійнымі навыкамі.
Вядзецца выкладанне па 19 дысцыплінах, якія фармуюць веды інжынераў-электрыкаў па спецыялізацыі «Аўтаматыка і тэлемеханіка» у асноўным у галіне чыгуначных сістэмаў аўтаматыкі і тэлемеханікі з падвышанымі патрабаваннямі па надзейнасці і бяспецы.
Старшы выкладчык Процкі Ю.В. тлумачыць студэнтам працу апаратуры МПЦ ESA (аўд. 1316)
Лабараторныя заняткі са студэнтамі па вывучэнні апаратуры МПЦ-І праводзіць дацэнт Каўрыга А.М.
Лабараторны комплекс «МПЦ Іпуць»
Лабараторны комплекс «Блочная маршрутна-рэлейная цэнтралізацыя» (аўд. 1317)
Лабараторны комплекс «Блочная маршрутна-рэлейная цэнтралізацыя» (аўд. 1317)
ДЦ «Нёман». АПМ ДСП і камплект лінейнага абсталявання з аўтаматычным абсталяваннем (аўд. 1319)
Практычныя заняткі са студэнтамі праводзіць дэкан электратэхнічнага факультэта дацэнт кафедры Сатыроў Ф. Е.
Цыкл «Сістэмы перадачы інфармацыі» кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь» валодае пяццю навучальнымі лабараторыямі, абсталяванымі сучасным абсталяваннем, якое забяспечвае якаснае правядзенне вучэбных заняткаў і авалоданне прафесійнымі навыкамі.
Вядзецца выкладанне па 19 дысцыплінах, якія фармуюць веды інжынераў-электрыкаў па спецыялізацыі «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі».
На лабараторных занятках па вывучэнні шматканальных сістэмаў перадачы інфармацыі (аўд. 1305)
У працэсе навучання студэнты праходзяць тэхналагічную, эксплуатацыйную і пераддыпломную практыкі на вытворчасці. Акрамя таго, для іх арганізуюцца выязныя заняткі ў філіялах кафедры на вытворчасці.
Выязны занятак для студэнтаў чацвёртага курса спецыялізацыі «Аўтаматыка і тэлемеханіка» ў філіяле кафедры – у Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі на тэму: «Сучасныя і перспектыўныя сістэмы аўтаматызацыі і механізацыі сартавальнай горкі».
Азнаямленне з асаблівасцямі падвескі валаконна-аптычнага кабеля на апорах кантактнай сеткі
Навучанне прыёмам зваркі аптычнага валакна на выязным занятку ў Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі
і сувязі Беларускай чыгункі
З 2009 года студэнты 2-5 курсаў спецыяльнасці могуць прайсці навучанне ў сеткавай акадэміі Cisco (ID 3072978). Сеткавая акадэмія дазваляе палепшыць фундаментальную падрыхтоўку і стымулюе навукова-даследчую дзейнасць студэнтаў па тэорыі і практыцы праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі лакальных (LAN) і глабальных (WAN) сетак з прымяненнем агульнапрызнаных стандартаў. Студэнты кафедры прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных IT-алімпіядах: Cisco NetRiders, BIT-Cup і IT-Planet, займаючы высокія месцы.
Для забеспячэння студэнтаў спецыяльнасці працоўнымі месцамі заключаны дагаворы з наступнымі арганізацыямі: «ЭПАМ Сістэмз», Беларуская чыгунка, ТАА «Iнтервэйл-Гомель», OAO «Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання», Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «IВА-Гомель»..
У 2016 годзе кафедрай заключаны дагавор аб супрацоўніцтве з «ЭПАМ Сістэмз» – амерыканскай ІТ-кампаніяй, вытворцам заказнога праграмнага забеспячэння, якая з'яўляецца рэзідэнтам Беларускага парку высокіх тэхналогій. Адкрыта факультэцкая вучэбна-навуковая лабараторыя інфармацыйных тэхналогій «БелДУТ – ЭПАМ Сістэмз». Спецыялісты «ЭПАМ Сістэмз» праводзяць штогадовыя курсы па ІТ-тэхналогіях для студэнтам 3-4 гадоў навучання з мэтай павышэння ўзроўню падрыхтоўкі нашых студэнтаў з далейшым працаўладкаваннем.