Суправаждальныя дакументы аб інфармацыйным мадэляванні
Загад МаіБ № 70 от 16.03.2018 «Аб укараненні тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання»
Загад МаіБ № 104 от 24.04.2018 «Аб стварэнні працоўнай групы»
BIM (Building Information Modeling или Building Information Model) — інфармацыйнае мадэляванне будынку або інфармацыйная мадэль будынку.
Інфармацыйнае мадэляванне будынку – гэта падыход да ўзвядзення, абсталявання, забеспячэння эксплуатацыі і рамонту будынку (да кіравання жыццёвым цыклам аб’екта), дзеля якога неабходны збор і комплексная апрацоўка ў працэсе праектавання ўсёй архітэктурна-канструктарскай, тэхналагічнай, эканнамічнай і іншай інфармацыі аб будынку з усімі яе ўзаемасувязямі і залежнасцямі, калі будынак і ўсё, што датычыцца яго разглядаецца як адзіны аб’ект.
Трохмерная мадэль будынку або іншага будаўнічага аб’екту, звязаная з інфармацыйнай базай дадзеных, у якой кожнаму элементу мадэлі магчыма прысваеннне дадатковых атрыбутаў. Асаблівасць такога падыходу заключана ў тым, што будаўнічы аб’ект праектуецца фактычна як адзінае цэлае. І змяненне якога-небудзь з ягоных параметраў цягне за сабою аўтаматычнае змяненне астатніх звязаных з ім параметраў і аб’ектаў, аж да чарцяжоў, візуалізацый, спецыфікацый і каляндарнага графіка.
ВІМ мае дзве галоўных перавагі перад CAD
Тэхналогія ВІМ – інфармацыйнае мадэляванне аб’ектаў – спрашчае сумесную работу і дазваляе кантраляваць і ліквідаваць калізіі на кожным этапе праектавання.
Праектаванне Ў AUTODESK REVIT
AUTODESK REVIT, або проста REVIT – спецыялізаваны праграмны комплекс, прызнначаны для мадэлявання будынкаў.
Хто карыстаецца REVIT:
Што можна зрабіць з дапамогай комплекса REVIT:
База дадзеных REVIT можа змяшчаць інфармацыю аб праекце на розных этапах жыццёвага цыклу будынку, ад распрацоўкі канцэпцыі да будаўніцтва і зняцця з эксплуатацыі.
Як працуе сістэма:
У праграмным комплексе ёсць магчымасць стварэння агульнай трохмернай мадэлі будынку, якая ўмоўна разбіваецца на працоўныя плоскасці, адкуль бяруцца ўсе аналізуемыя элементы (калоны, сцены, падмуркі, перакрыцці). Элементы бяруцца з загружанных сямействаў (у праграме прадугледжана магчымасць стварэння сваіх сямействаў).
Навукова-даследчая дзейнасць аддзела ўключае:
Пералік асноўных навуковых накірункаў:
Навуковы склад праектна-даследчага аддзелу: 1 кандыдат тэхнічных навук; 1 магістр тэхнічных навук; 1 магістрант тэхнічных навук
Навукова-даследчая дзейнасць аддзела ўключае:
Пералік асноўных навуковых накірункаў:
Навуковы склад праектна-даследчага аддзелу: 1 кандыдат тэхнічных навук; 1 магістр тэхнічных навук; 1 магістрант тэхнічных навук.
Праектна-канструктарскі аддзел (ПКА) быў створаны 10.11.2009 года, для распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і рэарганізаваны ў 2018 годзе. ПКА з’яўляецца функцыянальным структурным падраздзяленнем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Аддзел падпарадкоўваецца прарэктару па навуковай працы. У сваёй дзейнасці ПКА кіруецца нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Уставам універсітэта, загадамі і распараджэннямі рэктара.
Напрамкі дзейнасці праектна-канструктарскага аддзелу:
Штогод на кафедры арганізуюцца заняткі па ўдасканаленні тэхнічных сістэм інфармацыйнага забеспячэння транспартных тэхналагічных працэсаў, абароне інфармацыі ў гэтых сістэмах, сучасным транспартным радыёсістэмы, будаўніцтве і эксплуатацыі валаконна-аптычных сістэм сувязі для груп слухачоў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, з лiку ІТП Беларускай чыгункі.
Пачатак гісторыі кафедры быў пакладзены ў 1965 г., калі ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (БелІІЧТ) быў ажыццяўлёны першы набор студэнтаў па завочнай форме навучання на спецыяльнасць «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце».
20 чэрвеня 1966 г. у БелІІЧТ была ўтворана кафедра «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце», у склад якой увайшлі выкладчыкі кафедраў «Арганізацыя руху цягнікоў» і «Эксплуатацыя чыгунак», якія выкладалі дысцыпліны СЦБ і сувязі.
Злева-направа: загадчык кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце» дацэнт Карнееў П. Я., дацэнт Семянюта М.Ф., старшы выкладчык Крупскі В. Ф. (1969 г.)
У 1968 г. у БелІІЧТ на спецыяльнасць «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце» быў ажыццяўлёны першы набор студэнтаў дзённай формы навучання.
1 ліпеня 1971 г. быў падпісаны загад МШЗ СССР № Е-14359 аб стварэнні на Электратэхнічным факультэце Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту выпускаючых кафедраў «Аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце» і «Электрычная сувязь на чыгуначным транспарце».
У чэрвені 1973 г. кафедрай «ЭСЧТ» ўпершыню на тэрыторыі цяперашняй Беларусі быў ажыццяўлёны выпуск інжынераў-сувязістаў, якія скончылі ВНУ па дзённай форме навучання.
У адпаведнасці з рашэннем вучонага савета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ад 30 чэрвеня 1993 г. кафедра «Электрычная сувязь на чыгуначным транспарце» была перайменаваная ў кафедру «Сістэмы перадачы інфармацыі».
Заснавальнік і першы загадчык кафедры «Электрычная сувязь на чыгуначным транспарце» – Ганаровы чыгуначнік, Ганаровы прафесар БелДУТ, акадэмік Міжнароднай Акадэміі Сувязі, Ганаровы акадэмік МАН, кандыдат тэхнічных навук, прафесар Семянюта Мікалай Філіпавіч (працаваў на кафедры з лютага 1969 па красавік 2007, кіраваў кафедрай: ліпень 1971 – кастрычнік 1981, студзень 1988 – сакавік 1990).
У ліпені 2018 г. была створана кафедра «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь» шляхам аб’яднання кафедраў «Сістэмы перадачы інфармацыі» і «Аўтаматыка і тэлемеханіка».
Загадчыкам кафедры стаў яе першы выпускнік дзённай формы навучання (1973) Шаўчук Уладзімір Рыгоравіч
Пасяджэнне кафедры «АТЧТ» ў 1973 годзе (справа-налева: Карнееў П. Я., Бессоненка А. В., Савельеў А.Н., Кунін В.Х., Шырокі А.А., Дзякаў Е.І., Леонава Л. М., Каўрыга А. М., Крупскі В.Ф., Хабібулін Д. А., Модзін М.К., Шадрына Г.А., Мірашнічэнка Т.В.)
Склад кафедры «ЭСЧТ» у 1987 г. (злева-направа: першы шэраг - Бессоненка А.В., Касцёнак М.С., Семянюта М.Ф., Шаўчук У.Р.; другі шэраг - Сцельнікава Т.П., Фомічаў В.М., Каралёў Н.Ф., Щуплякова Г.І., Бессоненка С.А., Кастрама В.С., Цыганкоў А.С., Нафтольскі М. В.)
Склад кафедры «Сістэмы перадачы інфармацыі» ў 2017 г. (злева направа: першы шэраг – Белаўсава Е.С., Фомічаў В.М., Шаўчук У.Р., Карпенка Т.І., Бартноўскі А.А.; другі шэраг – Матусевіч В.О., Палавінкін В.В., Татур С.С., Жыгалін І.А., Буй П.М., Мельнічэнка В.І.)