Распрацаваны новы спосаб кантролю трываласці цеплавой пасадкі ўнутраных кольцаў ролікавых падшыпнікаў на шыйцы восяў колавых пар, навізна і карыснасць якога абаронена патэнтамі Рэспублікі Беларусь BY 16673 C1, BY 8197 U, BY 7009 U.
Тэхнічны вынік дасягаецца шляхам стварэння кантраляванага згодна нормам ТНПА высілку адноснага аксіяльнага зрушэння.
Распрацаваны новы спосаб неразбуральнага кантролю трываласці цеплавой пасадкі ўнутраных кольцаў ролікавых падшыпнікаў на шыйцы восяў колавых пар, навізна і карыснасць якога абаронена патэнтамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі BY 7271 C1, BY 7606 C1, BY 7377 C1, BY 1587 U, BY 1656 U, BY 2431 U, RU 2228830 C2, RU 2279647 C2.
Тэхнічны вынік дасягаецца шляхам рэалізацыі прамога кантролю трываласці спалучэння па ўзроўні напружана-дэфармаванага стану адчувальнага цыліндрычнага пругкага элемента з размешчанымі на яго паверхні тэнзарэзістарамі.
Эксперыментальная праверка распрацаванага спосабу кантролю ў вытворчых умовах вагоннага дэпо станцыі Гомель
Па замове МНС Рэспублікі Беларусь быў спраектаваны кантэйнер для энергетычнага модуля, які дазваляе перавозіць энергетычную ўстаноўку да месца стыхійнага бедства або катастрофы чыгуначным, аўтамабільным або рачным відам транспарту. Кантэйнер, абсталяваны ўсім неабходным абсталяваннем, пабудаваны і прайшоў усе неабходныя выпрабаванні.
Перасоўная модульная кацельная ўстаноўка магутнасцю 1.6 МВт, прызначана для выкарыстання ў якасці часовай крыніцы цяпла па закрытай сістэме цеплазабеспячэння аб’ектаў рознага прызначэння на час аварыйнага выхаду са строю сталай крыніцы цяпла. Яна ўяўляе сабой блок-кантэйнер, усярэдзіне якога сабрана асноўнае і дапаможнае абсталяванне з трубаправоднай абвязкай і устаноўкай запорной, засцерагальнай і кантрольна-вымяральнай апаратуры, сістэмы аўтаматычнага кіравання, сілкавання, абароны і сігналізацыі. Кацельня абсталявана электрычным асвятленнем і сродкамі пажаратушэння.
Спецыялізаваны кантэйнер для энергетычнага модуля
Па заданні Беларускай чыгункі праведзены комплексныя даследаванні апорнай здольнасці і рэшткавага рэсурсу літых дэталяў калясак грузавых вагонаў. Па выніках даследаванняў устаноўлена, што літыя дэталі першага пакалення, вырабленыя з вугляродзістай сталі 20Л, валодаюць рэшткавым рэсурсам не менш за 10 гадоў, а дэталі другога пакалення, вырабленыя з низколегированных сталей – ня менш за 20 гадоў.
Рашэннем Камісіі Савета па чыгуначным транспарце СНД, Латвіі, Літвы, Эстоніі тэрмін службы літых дэталяў калясак грузавых вагонаў падоўжаны на 6 гадоў. Эканамічны эфект склаў больш за 6 млн 3.а. (2002 г.). Тэрмін службы літых дэталяў першага пакалення падоўжаны на 6 гадоў, а другога пакалення – на 3 года.
Канструкцыя літых дэталяў каляскі тыпу ЦНДІ-Х3: а) бакавая рама; б) надрысорная бэльа.
Крывыя трываласці надрэсорных бэлек каляскі тыпу ЦНДІ-Х3
1 - серыйныя (новыя) выпуску пасля 1966 г., выпрабаванні праведзены на УВЗ;
2 - серыйныя (новыя) выпуску пасля 1968 г., выпрабаванні праведзены на УВЗ;
3 - серыйныя выпуску пасля 1967-1969 гг. пасля 30 гадоў эксплуатацыі, выпрабаванні праведзены ў БелДУТе.
Існуючыя канструкцыі тарцавых сцен і накрывак разгрузачных люкаў універсальных паўвагонаў не адпавядаюць сучасным нарматыўным патрабаванням трываласці. Распрацаваны новыя канструкцыі тарцавых сцен і накрывак разгрузачных люкаў, якія валодаюць неабходным запасам трываласці.
Вынікі працы ўкараняюцца на СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод».
Тыпавая канструкцыя накрыўкі люка
Разліковая схема кузава паўвагона з новай канструкцыяй тарцавой сцяны
Тыпавая канструкцыя накрыўкі люка
Па заданні Беларускай чыгункі распрацавана праектна-канструктарская дакументацыя на дахі вагонаў-хопераў і ўніверсальнага крытага вагона для замены існуючых канструкцый, якія маюць недастатковую каразійную устойлівасць, пры капітальным рамонце дадзеных вагонаў.
Неабходнасць выканання гэтай працы абумоўлена неадпаведнасцю тэхнічнага рэсурсу дахаў рэсурсу кузаваў і рам названых вагонаў.
Вынікі працы ўкаранёныя на Баранавіцкім, Магілёўскім і Асіповіцкім вагонных дэпо і вагоны, якія прайшлі мадэрнізацыю, паспяхова эксплуатуюцца на Беларускай чыгунцы.
Кузаў вагона-мінералавоза мад.11-740 з мадэрнізаваным дахам
Кузаў вагона-мінералавоза мад.11-740 з мадэрнізаваным дахам
Кузаў універсальнага крытага вагона мад.11-066
Прадугледжвае мадэрнізацыю кузаваў пасажырскіх вагонаў з падаўжэннем тэрміну службы пасля правядзення капітальна-аднаўленчага рамонту. На Гомельскім і Мінскім вагонарамонтных заводах праведзена мадэрнізацыя 51 пасажырскага вагона, якія паспяхова эксплуатуюцца на Беларускай чыгунцы. За дадзены праект аўтарскі калектыў лабараторыі «ТТАРАРС» узнагароджаны медалём лаўрэата Ўсерасійскага выставачнага цэнтра (г.Масква).
Стан вагона да мадэрнізацыі
Стан вагона пасля мадэрнізацыі
Галіновая навукова-даследчая лабараторыя «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага саставу» (далей ГНДЛ «ТТАРАРС») створана на падставе сумеснага распараджэння па Беларускай чыгунцы і БелДУТу № 03/1 ад 24.01.97 г. і з'яўляецца структурнай адзінкай БелДУТа.
Навуковыя распрацоўкі ахопліваюць значнае кола пытанняў па праблеме павышэння надзейнасці і даўгавечнасці рухомага складу, бяспекі руху на чыгуначным транспарце.
Прыярытэтным напрамкам лабараторыі з'яўляецца тэхнічнае дыягнаставанне вагонаў усіх тыпаў з мэтай вызначэння рэшткавага рэсурсу і падаўжэння тэрміну службы.
У лабараторыі працуюць кваліфікаваныя інжынеры, сярод іх – кандыдаты і дактары тэхнічных навук.
Права правядзення работ, галіна дзейнасці, тэхнічная кампетэнтнасць ГНДЛ «ТТАРАРС» засведчаны:
Супрацоўнікі лабараторыі маюць сертыфікаты кампетэнтнасці на правядзенне работ па:
Адной з асноўных задач ГНДЛ «ТТАРАРС» з'яўляецца кантроль за тэхнічным станам вагоннага парку з ацэнкай рэшткавага рэсурсу і прадаўжэннем тэрміну службы. Для гэтага вядзецца сістэматычны маніторынг назірання за станам вагоннага парку з мэтай найбольш поўнага выкарыстання рэсурсу.
Гэтак жа ГНДЛ «ТТАРАРС»выконвае: