100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка


12 лістапада  - 100 гадоў з дня нараджэння драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (1920-1982).

Нарадзіўся пісьменнік ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.  Сярэднюю адукацыю атрымаў у Журавіцкай школе. Восенню 1939 г. прызваны ў армію, служыў на Каўказе, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, атрымаў цяжкае раненне і ў 1942 г. быў дэмабілізаваны. Сярод яго месц працы засяродзім увагу на пасадах загадчыка аддзела прозы часопіса «Вожык» і галоўнага рэдактара часопіса «Неман». 

Андрэй Макаёнак  –  мастак яркага, непаўторнага таленту, аўтар  п’ес  і  мастацкіх сцэнарыеў.  Ён творча развіў многія жанравыя традыцыі беларускай драматургіі, узняў узровень айчыннай камедыі да лепшых сусветных узораў.  У яго гонар названы Гродзенская цэнтральная гарадская бібліятэка, сярэдняя школа ў Журавічах, дзе створаны літаратурны музей,  а таксама вуліцы  ў Гомелі і Мінску. 

Больш падрабязней аб жыцці і творчасці пісьменніка можна даведацца на выставе «А.Я. Макаёнак – 100 год з дня нараджэння драматурга».  На ёй вы знойдзеце кнігі з творамі аўтара і артыкулы аб яго творчасці.

Запрашаем наведаць выставу!

2

1

3

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter