100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка
- Апублікавана 12.11.2020 14:57
12 лістапада - 100 гадоў з дня нараджэння драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (1920-1982).
Нарадзіўся пісьменнік ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Журавіцкай школе. Восенню 1939 г. прызваны ў армію, служыў на Каўказе, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, атрымаў цяжкае раненне і ў 1942 г. быў дэмабілізаваны. Сярод яго месц працы засяродзім увагу на пасадах загадчыка аддзела прозы часопіса «Вожык» і галоўнага рэдактара часопіса «Неман».
Андрэй Макаёнак – мастак яркага, непаўторнага таленту, аўтар п’ес і мастацкіх сцэнарыеў. Ён творча развіў многія жанравыя традыцыі беларускай драматургіі, узняў узровень айчыннай камедыі да лепшых сусветных узораў. У яго гонар названы Гродзенская цэнтральная гарадская бібліятэка, сярэдняя школа ў Журавічах, дзе створаны літаратурны музей, а таксама вуліцы ў Гомелі і Мінску.
Больш падрабязней аб жыцці і творчасці пісьменніка можна даведацца на выставе «А.Я. Макаёнак – 100 год з дня нараджэння драматурга». На ёй вы знойдзеце кнігі з творамі аўтара і артыкулы аб яго творчасці.
Запрашаем наведаць выставу!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter