«Навекі слава тым, што ў полі ратным загінулі за родныя палі»


23 лістапада ў рамках тыдня беларускай мовы быў праведзены конкурс чытальнікаў «Навекі слава тым, што ў полі ратным загінулі за родныя палі», дзякуючы якому студэнты змаглі далучыцца да прыгажосці беларускага слова.

6

Праведзены конкурс конкурс прэзентацый, прысвечаных юбілейным датам беларускіх пісьменнікаў «Я – вандроўнік твой, пілігрым, Я – часцінка святой Беларусі». Прэзентацыі змяшчалі цікавыя біяграфічныя звесткі, была праведзена віктарына. Прэзентацыі былі падрыхтаваны студэнтамі факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій (гр.ГТ-21). Таксама быў праведзены конкурс сачыненняў – эсэ «І я да іх слова прамовіць імкнуся: - Вы волю прынеслі маёй Беларусі».

7

Вынікі конкурса будуць падведзены ў канцы тыдня. Студэнты факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак» (гр.КР-11) падрыхтавалі прэзентацыі, прысвечаныя станаўленню беларускай дзяржавы, Мая адзіная, радзімая ў вянках лясоў і стужак рэк».

8

Студэнты факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак» (гр.КЛ-11) падрыхтавалі прэзентацыі «Пяе Беларусь», прэзентацыі былі прысвечаны гісторыі ўзнікнення ваенных песень, якія з задавальненнем потым разам спявалі.

9

26 лістапада адбылося закрыццё тыдня беларускай мовы, праграму падрыхтавалі студэнты будаўнічага факультэта (гр.БА-31), прэзентацыі і выступленні былі прысвечаны гісторыі і культуры беларускага народа.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter