Навукова-даследчая дзейнасць аддзела ўключае:

  1. Выкананне фундаментальных і прыкладных навуковых даследванняў і эксперыментальных распрацовак.
  2. Арганізацыю і правядзенне навуковых кангрэссаў, канферэнцый, сімпозіўмаў, семінараў, выставаў і інш.

Пералік асноўных навуковых накірункаў:

  1. Сучасныя метады разліку элементаў будынкаў і збудаванняў і іх сістэм і падыходы да будаўніцтва і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў.
  2. Уплыў гаспадарчай дзейнасці на экалагічны стан навакольнага асяроддзя.
  3. Актуальныя праблемы будаўніцтва, рэканструкцыі і эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і інжынерных сістэм.
  4. Актуальныя праблемы эканомікі і кіравання ў будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Навуковы склад праектна-даследчага аддзелу: 1 кандыдат тэхнічных навук; 1 магістр тэхнічных навук; 1 магістрант тэхнічных навук

Навукова-даследчая дзейнасць аддзела ўключае:

  1. Выкананне фундаментальных і прыкладных навуковых даследванняў і эксперыментальных распрацовак.
  2. Арганізацыю і правядзенне навуковых кангрэссаў, канферэнцый, сімпозіўмаў, семінараў, выставаў і інш.

Пералік асноўных навуковых накірункаў:

  1. Сучасныя метады разліку элементаў будынкаў і збудаванняў і іх сістэм і падыходы да будаўніцтва і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў.
  2. Уплыў гаспадарчай дзейнасці на экалагічны стан навакольнага асяроддзя.
  3. Актуальныя праблемы будаўніцтва, рэканструкцыі і эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і інжынерных сістэм.
  4. Актуальныя праблемы эканомікі і кіравання ў будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Навуковы склад праектна-даследчага аддзелу: 1 кандыдат тэхнічных навук; 1 магістр тэхнічных навук; 1 магістрант тэхнічных навук.

нумар тэлефона/факса: +375 29 358 02 93

адрас эл. пошты:  pio@bsut.by

Праектна-канструктарскі аддзел (ПКА) быў створаны 10.11.2009 года, для распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і рэарганізаваны ў 2018 годзе. ПКА з’яўляецца функцыянальным структурным падраздзяленнем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Аддзел падпарадкоўваецца прарэктару па навуковай працы.  У сваёй дзейнасці ПКА кіруецца нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Уставам універсітэта, загадамі і распараджэннямі рэктара.

Напрамкі дзейнасці праектна-канструктарскага аддзелу:

  • падрыхтоўка зыходных дадзеных для праектавання;
  • дапамога ў атрыманні тэхнічных умоваў і зыходна-дазвольнай дакументацыі;
  • эскізнае праектаванне;
  • абследванне будынкаў і збудаванняў;
  • распрацоўка праектнай і працоўнай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю, рэстаўрацыю і капітальны рамонт будынкаў і збудаванняў;
  • аўтарскі нагляд функцыі генеральнага праектыроўшчыка.

Pko

Штогод на кафедры арганізуюцца заняткі па ўдасканаленні тэхнічных сістэм інфармацыйнага забеспячэння транспартных тэхналагічных працэсаў, абароне інфармацыі ў гэтых сістэмах, сучасным транспартным радыёсістэмы, будаўніцтве і эксплуатацыі валаконна-аптычных сістэм сувязі для груп слухачоў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, з лiку ІТП Беларускай чыгункі.

foto1

Група слухачоў ІПК з загадчыкам кафедры У. Р. Шаўчуком і дацэнтам У. М. Фамічовым перад уваходам ва ўніверсітэт транспарту

foto2

Дацэнт У. М. Фамічоў з групай слухачоў ІПК перад пачаткам заняткаў у Гомельскім філіяле РУП электрасувязі "Белтэлекам"

foto1

Група слухачоў ІПК з загадчыкам кафедры У. Р. Шаўчуком і дацэнтам У. М. Фамічовым перад уваходам ва ўніверсітэт транспарту

foto2

Дацэнт У. М. Фамічоў з групай слухачоў ІПК перад пачаткам заняткаў у Гомельскім філіяле РУП электрасувязі "Белтэлекам"

foto1

Група слухачоў ІПК на выязных занятках у Цэнтры сувязі РУП «Гомельтранснефть Дружба», тлумачэнні дае выпускнік кафедры 2004 года інжынер лінейных збудаванняў Службы сувязі НПС «Гомель» М. В. Булгак

foto2

Група слухачоў ІПК на універсітэцкім аўтобусе адпраўляецца на выязныя практычныя заняткі

foto1

Азнаямленне з асаблівасцямі падвескі валаконна-аптычнага кабеля на апорах кантактнай сеткі

foto2

Загадчык кафедры дацэнт У. Р. Шаўчук і дацэнт П. М. Буй з групай слухачоў ІПК перад пачаткам заняткаў у кафедральным кампутарным класе

 

01
01

Пачатак гісторыі кафедры быў пакладзены ў 1965 г., калі ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (БелІІЧТ) быў ажыццяўлёны першы набор студэнтаў па завочнай форме навучання на спецыяльнасць «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце».

20 чэрвеня 1966 г. у БелІІЧТ была ўтворана кафедра «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце», у склад якой увайшлі выкладчыкі кафедраў «Арганізацыя руху цягнікоў» і «Эксплуатацыя чыгунак», якія выкладалі дысцыпліны СЦБ і сувязі.

03

Злева-направа: загадчык кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце» дацэнт Карнееў П. Я., дацэнт Семянюта М.Ф., старшы выкладчык Крупскі В. Ф. (1969 г.)

У 1968 г. у БелІІЧТ на спецыяльнасць «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце» быў ажыццяўлёны першы набор студэнтаў дзённай формы навучання.

1 ліпеня 1971 г. быў падпісаны загад МШЗ СССР № Е-14359 аб стварэнні на Электратэхнічным факультэце Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту выпускаючых кафедраў «Аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце» і «Электрычная сувязь на чыгуначным транспарце».

У чэрвені 1973 г. кафедрай «ЭСЧТ» ўпершыню на тэрыторыі цяперашняй Беларусі быў ажыццяўлёны выпуск інжынераў-сувязістаў, якія скончылі ВНУ па дзённай форме навучання.

У адпаведнасці з рашэннем вучонага савета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ад 30 чэрвеня 1993 г. кафедра «Электрычная сувязь на чыгуначным транспарце» была перайменаваная ў кафедру «Сістэмы перадачы інфармацыі».

04

Заснавальнік і першы загадчык кафедры «Электрычная сувязь на чыгуначным транспарце» – Ганаровы чыгуначнік, Ганаровы прафесар БелДУТ, акадэмік Міжнароднай Акадэміі Сувязі, Ганаровы акадэмік МАН, кандыдат тэхнічных навук, прафесар Семянюта Мікалай Філіпавіч (працаваў на кафедры з лютага 1969 па красавік 2007, кіраваў кафедрай: ліпень 1971 – кастрычнік 1981, студзень 1988 – сакавік 1990).

У ліпені 2018 г. была створана кафедра «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь» шляхам аб’яднання кафедраў «Сістэмы перадачы інфармацыі» і «Аўтаматыка і тэлемеханіка».

Загадчыкам кафедры стаў яе першы выпускнік дзённай формы навучання (1973) Шаўчук Уладзімір Рыгоравіч

05

Пасяджэнне кафедры «АТЧТ» ў 1973 годзе (справа-налева: Карнееў П. Я., Бессоненка А. В., Савельеў А.Н., Кунін В.Х., Шырокі А.А., Дзякаў Е.І., Леонава Л. М., Каўрыга А. М., Крупскі В.Ф., Хабібулін Д. А., Модзін М.К., Шадрына Г.А., Мірашнічэнка Т.В.)

06

Склад кафедры «ЭСЧТ» у 1987 г. (злева-направа: першы шэраг - Бессоненка А.В., Касцёнак М.С., Семянюта М.Ф., Шаўчук У.Р.; другі шэраг - Сцельнікава Т.П., Фомічаў В.М., Каралёў Н.Ф., Щуплякова Г.І., Бессоненка С.А., Кастрама В.С., Цыганкоў А.С., Нафтольскі М. В.)

07

Склад кафедры «Сістэмы перадачы інфармацыі» ў 2017 г. (злева направа: першы шэраг – Белаўсава Е.С., Фомічаў В.М., Шаўчук У.Р., Карпенка Т.І., Бартноўскі А.А.; другі шэраг – Матусевіч В.О., Палавінкін В.В., Татур С.С., Жыгалін І.А., Буй П.М., Мельнічэнка В.І.)

 

d1

За поспехі ў НДРС студэнты і магістранты кафедры Бондараў В.В. (2008, 2013, 2014), Еўдачкоў В.В. (2010, 2011, 2013), Жалудок А. М. (2010, 2011), Белаўсава Е.С. (2011, 2013), Мароз І.А. (2012, 2013), Махнач В.А. (2003), Агурцоў І.А. (2007), Пудаў А.Н. (2008), Хоўхлянцаў А. В. (2008), Арабіна І.В. (2011), Каўрыга Е.А. (2011), Бублікава Е.А. (2011), Кісялёва С.В. (2011), Герасіменка В.А. (2011), Хобня Т.Н. (2012), Нікалаева Ю.С. (2012), Цітоў А. І. (2013), Ёлкін Я.С. (2014), Прыступін Б.М. (2014), Сталярова Н.Ю. (2014), Круглік А.С. (2014), Калаіб Селван Мустафа Абдулраззак (Kolaib Selvan Mustafa Abdulrazzak) (2014), Ганчароў Д.Е. (2015), Крывенкоў С.В. (2015), Стоцкі М.П. (2015), Майсеенка (Леўшунова) К.М. (2015), Гарцаў А.М. (2016), Крукава Д.К. (2017), Царт Д.С. (2017), Міхалка А.Г. (2018), Жосткі А.А. (2018), Каротчанка А.І. (2018), Фішчанка А.А. (2018), Салаўёў Р.А. (2019) ўшанаваны прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Па выніках Рэспубліканскіх конкурсаў НДРС студэнты і магістранты пад навуковым кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры атрымалі:

  • 1998 – 2 дыпломы першай катэгорыі;;
  • 1999 – 1 дыплом лаўрэата;
  • 2001 – 2 дыпломы першай катэгорыі;
  • 2002 – 1 дыплом лаўрэата і 4 дыпломы першай катэгорыі;
  • 2003 – 2 дыпломы лаўрэата;
  • 2004 – 1 дыплом першай катэгорыі;
  • 2005 – 1 дыплом першай катэгорыі;
  • 2006 – 1 дыплом першай катэгорыі;
  • 2007 – 3 дыпломы першай катэгорыі;
  • 2008 – 8 дыпломаў першай катэгорыі;
  • 2009 – 1 дыплом лаўрэата і 15 дыпломаў першай катэгорыі;
  • 2010 – 2 дыпломы лаўрэата і 23 дыпломы першай катэгорыі;
  • 2011 – 46 дыпломаў першай катэгорыі;;
  • 2012 – 2 дыпломы лаўрэата і 5 дыпломаў першай катэгорыі;
  • 2013 – 2 дыпломы лаўрэата 20 дыпломаў першай катэгорыі;
  • 2014 – 4 дыпломы першай катэгорыі;
  • 2015 – 1 дыплом лаўрэата і 1 дыплом першай катэгорыі;
  • 2016 – 3 дыпломы першай катэгорыі;
  • 2017 – 3 дыпломы першай катэгорыі;
  • 2018 – 1 дыплом першай катэгорыі;
  • 2019 – 1 дыплом першай катэгорыі.

d2

Магістранты і студэнты кафедры – пераможцы Рэспубліканскага конкурсу НДРС студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь

d7

Лаўрэатамі Рэспубліканскіх конкурсаў НДРС студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры дацэнта Шаўчука У.Р. сталі магістранты Бондараў В.В. (2012) і Гарцаў А.М. (2015), студэнты Махнач В.А. (2002), Арабіна І.В. (2009), Каўрыга Е.А. (2010), Цітоў А.І. (2012), Ёлкін Я.С. (2013) і Прыступін М.Б. (2013), пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта Фамічова У. М. – студэнты Грапаў А.В. (1999), Буй П.М. (2003), Серада В.В. (2003), Еўдачкоў В.В (2010).

01

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзько уручае дыплом лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь 2009 года выпускніку кафедры
Ігару Арабіне (Мінск, 2010 г.), які цяпер працуе намеснікам начальніка Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі

ўніверсітэта транспарту замежныя студэнты выпускнікі кафедры (навуковы кіраўнік – дацэнт Шаўчук У.Р.), грамадзянін Ліванскай Рэспублікі Burkhan Jamal Mahmoud (2011) і грамадзянін Йеменскай Рэспублікі Коlaib Selwan Mustafa Abdulrazzak (2013), былі ўшанаваныя дыпломамі першай катэгорыі Рэспубліканскіх конкурсаў навукова-даследчых работ студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь.

Коlaib Selwan Mustafa Abdulrazzak пасля заканчэння кафедры скончыў і магістратуру кафедры, стаўшы магістрам тэхнічных навук.

Цяпер ён навучаецца ў вочнай аспірантуры.

d6 1

Коlaib Selwan Mustafa Abdulrazzak са сваім навуковым кіраўніком загадчыкам кафедры, дацэнтам Шаўчуком У.Р.

ПЕРАВАГІ НАВУЧАННЯ НА КАФЕДРЫ «АЎТАМАТЫКА, ТЭЛЕМЕХАНІКА І СУВЯЗЬ»

  • Высокакваліфікаваныя кадры.
  • Сучасная матэрыяльна-тэхнічная база.
  • Укаранёная сістэма пошуку, развіцця і станаўлення творчых асобаў.
  • Індывідуальная праграма падрыхтоўкі кожнага студэнта.
  • Магчымасць сумяшчэння працы з адукацыйнай дзейнасцю для студэнтаў завочнай формы навучання.
  • Удзел у розных навукова-даследчых праектах, у Рэспубліканскіх конкурсах, у Міжнародных навуковых канферэнцыях і інш.
  • Запатрабаванасць падрыхтаваных кадраў на вытворчасці.

На кафедры на першым узроўні адукацыі навучаюць студэнтаў па спецыяльнасці «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце»

Кваліфікацыя – інжынер-электрык

Па дзённай форме навучання (4 гады) па спецыялізацыях:

  • «Аўтаматыка і тэлемеханіка»
  • «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі».

Па завочнай скарочанай форме навучання (4 гады) па спецыялізацыі:

  • «Аўтаматыка і тэлемеханіка».

Цыкл «Аўтаматыка і тэлемеханіка» кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь» валодае дзесяццю навучальнымі лабараторыямі, абсталяванымі сучасным абсталяваннем, якое забяспечвае якаснае правядзенне вучэбных заняткаў і авалоданне прафесійнымі навыкамі.

Вядзецца выкладанне па 19 дысцыплінах, якія фармуюць веды інжынераў-электрыкаў па спецыялізацыі «Аўтаматыка і тэлемеханіка» у асноўным у галіне чыгуначных сістэмаў аўтаматыкі і тэлемеханікі з падвышанымі патрабаваннямі па надзейнасці і бяспецы.

prozkij

Старшы выкладчык Процкі Ю.В. тлумачыць студэнтам працу апаратуры МПЦ ESA (аўд. 1316)

Асістэнт Маскаленка Е.М. праводзіць практычныя заняткі са студэнтамі ў кафедральном камп’ютарным класе (аўд. 1321)

Лабараторны комплекс па вывучэнні мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі МПЦ-І (аўд. 1323

Лабараторныя заняткі са студэнтамі па вывучэнні апаратуры МПЦ-І праводзіць дацэнт Каўрыга А.М.

ip 1
ip2 1

Лабараторны комплекс «МПЦ Іпуць»

lab3
lab2

Лабараторны комплекс «Блочная маршрутна-рэлейная цэнтралізацыя» (аўд. 1317)

Лабараторны комплекс «Блочная маршрутна-рэлейная цэнтралізацыя» (аўд. 1317)

neman

ДЦ «Нёман». АПМ ДСП і камплект лінейнага абсталявання з аўтаматычным абсталяваннем (аўд. 1319)

dekan

Практычныя заняткі са студэнтамі праводзіць дэкан электратэхнічнага факультэта дацэнт кафедры Сатыроў Ф. Е.

Лабараторны стэнд «Вывучэнне рэле чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі»

Лабараторны стэнд «Часавыя параметры рэле і спосабы іх змены»

Цыкл «Сістэмы перадачы інфармацыі» кафедры «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь» валодае пяццю навучальнымі лабараторыямі, абсталяванымі сучасным абсталяваннем, якое забяспечвае якаснае правядзенне вучэбных заняткаў і авалоданне прафесійнымі навыкамі.

Вядзецца выкладанне па 19 дысцыплінах, якія фармуюць веды інжынераў-электрыкаў па спецыялізацыі «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі».

На лабараторных занятках па вывучэнні шматканальных сістэмаў перадачы інфармацыі (аўд. 1305)

Практычныя заняткі са студэнтамі па абароне інфармацыі ў базах дадзеных праводзіць дацэнт Буй П. М. (аўд. 1308)

Загадчык кафедры дацэнт Шаўчук У.Р. чытае лекцыю ў кафедральнай лекцыйнай аўдыторыі (аўд. 1305)

Старшы выкладчык Жыгалін І.А. тлумачыць студэнтам рэфлектаграму ВАК (аўд. 1303

Лабараторныя заняткі ў кафедральным камп’ютарным класе (аўд. 1301)

Лекцыю для слухачоў ІПКіПК – ІТР Беларускай чыгункі чытае загадчык кафедры дацэнт Шаўчук У.Р. (аўд. 1303)

Студэнты пятага курса на сустрэчы з магістрантамі, якія навучаюцца па кафедры

У працэсе навучання студэнты праходзяць тэхналагічную, эксплуатацыйную і пераддыпломную практыкі на вытворчасці. Акрамя таго, для іх арганізуюцца выязныя заняткі ў філіялах кафедры на вытворчасці.

vyezd3

Выязны занятак для студэнтаў чацвёртага курса спецыялізацыі «Аўтаматыка і тэлемеханіка» ў філіяле кафедры – у Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Беларускай чыгункі на тэму: «Сучасныя і перспектыўныя сістэмы аўтаматызацыі і механізацыі сартавальнай горкі».

vyezd4

Азнаямленне з асаблівасцямі падвескі валаконна-аптычнага кабеля на апорах кантактнай сеткі

Навучанне прыёмам зваркі аптычнага валакна на выязным занятку ў Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі
і сувязі Беларускай чыгункі

Выпускнік кафедры 1984 г. вядучы інжынер электрасувязі Гомельскага філіяла РУП электрасувязі «Белтэлекам» Астраценка (Дубініна) Г.С. распавядае студэнтам пра асаблівасці эксплуатацыі станцыі Alkatel 1000 S12

На выязных занятках у Цэнтры сувязі РУП «Гомельтранснафта Дружба», тлумачэнні дае выпускнік кафедры 2004 г. інжынер лінейных збудаванняў Службы сувязі НПС «Гомель» Булгак М.В.