Кафедра «Упраўленне эксплуатацыйнай работай і ахова працы» была ўтворана 1 сакавіка 2018 года аб'яднаннем кафедры «Упраўленне эксплуатацыйнай работай» і кафедры «Ахова працы».

У 2018 годзе быў абноўлены кампутарны клас у вучэбнай лабараторыі «Упраўленне рухам» імя прафесара Ціхамірава І.Г., а таксама быў набыты кампутарны клас для вучэбнай лабараторыі «Цэнтр кіравання перавозкамі», у якім былі ўсталяваныя сістэмы дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» і МПЦ «Днепр».

З 10 сакавіка 2019 года да кафедры «Упраўленне эксплуатацыйнай работай і ахова працы» была далучаная кафедра «Транспартныя вузлы». Кафедру ўзначальвае Фёдараў Яўген Аляксандравіч.

Кафедра «Упраўленне эксплуатацыйнай работай і ахова працы» была ўтворана 1 сакавіка 2018 года аб'яднаннем кафедры «Упраўленне эксплуатацыйнай работай» і кафедры «Ахова працы».

У 2018 годзе быў абноўлены кампутарны клас у вучэбнай лабараторыі «Упраўленне рухам» імя прафесара Ціхамірава І.Г., а таксама быў набыты кампутарны клас для вучэбнай лабараторыі «Цэнтр кіравання перавозкамі», у якім былі ўсталяваныя сістэмы дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» і МПЦ «Днепр».

З 10 сакавіка 2019 года да кафедры «Упраўленне эксплуатацыйнай работай і ахова працы» была далучаная кафедра «Транспартныя вузлы». Кафедру ўзначальвае Фёдараў Яўген Аляксандравіч.

У склад кафедры ўваходзяць наступныя навучальныя лабараторыі:

  • «Упраўленне рухам» імя прафесара Ціхамірава I.Г.;
  • «Мадэляванне і аўтаматызацыя ўпраўлення транспартнымі сістэмамі» імя прафесара Грунтова П.С. (МАУТС);
  • «Цэнтр кіравання перавозкамі» (ЦКП);
  • спецыялізаваная навучальная лабараторыя аховы працы;
  • спецыялізаваная навучальная лабараторыя бяспекі жыццядзейнасці чалавека;
  • спецыялізаваны кабінет «Аўтаматызаванае праектаванне транспартных камунікацый».

Вучэбная лабараторыя «Упраўленне рухам» імя прафесара Ціхамірава І.Г.

У пачатковы перыяд работы кафедры пад кіраўніцтвам прафесара Ціхамірава І.Г. і рэктара інстытута прафесара Сыцко П.А. была створана вучэбная лабараторыя «Арганізацыя руху цягнікоў» з адмысловым макетам станцый, раз'ездаў, перагонаў, у якой студэнты вывучалі практычныя асновы кіравання рухам цягнікоў. У станаўленне і арганізацыю працы гэтай лабараторыі ўнеслі шмат творчай працы інжынеры Крупскі В.Ф., Губін І.М., тэхнікі Рудзько І.Д., Салаўёў В.С. і іншыя.

У 2003 годзе вучэбная лабараторыя была абсталявана кампутарным класам. На працоўных месцах дзяжурных па станцыях і цягніковых дыспетчараў былі ўсталяваныя аўтаматызаваныя рабочыя месцы. На аснове тыпавога трэнажора ДСП / ДНЦ былі пастаўленыя новыя цыклы лабараторных работ, якія дазваляюць мадэляваць працу па кіраванні рухам цягнікоў для розных умоў. У станаўленні і развіцці лабараторыі прынялі актыўны ўдзел загадчыкі лабараторыяй Казакоў М.М., Фёдараў Я.А., Баразноўскi Д.С., Кавалько Ю.М.

У 2018 годзе лабараторыю абсталявалі сучаснымі кампутарамі, якія дазваляюць палепшыць пастаноўку цыклу лабараторных работ.

У цяперашні час вучэбная лабараторыя «Упраўленне рухам» імя прафесара Ціхамірава І. Г. абсталявана дзеючым макетам чыгункі і кампутарным класам, на якім рэалізуецца імітацыйная мадэль - трэнажор арганізацыі руху цягнікоў на навучальным палігоне. У лабараторыі праводзяцца цыклы работ па падрыхтоўцы дзяжурных па чыгуначных станцыях і цягніковых дыспетчараў. Наяўнасць навучальных лабараторый забяспечвае якаснае правядзенне вучэбных заняткаў і засваенне прафесійнымі навыкамі.

3Вучэбная лабараторыя «Упраўленне рухам» імя прафесара Ціхамірава І.Г.

Вучэбная лабараторыя «Мадэляванне і аўтаматызацыя ўпраўлення транспартнымі сістэмамі» імя прафесара Грунтова П.С. (МАУТС)

У 1986 годзе па ініцыятыве прафесара Грунтова П.С. створана вучэбная лабараторыя «Аўтаматызаваныя сістэмы ўпраўлення чыгуначным транспартам» (АСУЧТ), якая ў далейшым была перайменавана ў лабараторыю «Мадэляванне і аўтаматызацыя ўпраўлення транспартнымі сістэмамі» (МАУТС), прызначаная для правядзення інжынерных разлікаў з выкарыстаннем стандартных і прыкладных праграм. У станаўленні вучэбнай лабараторыі прымалі ўдзел інжынеры Бабчанка С.А., Леанкоў І.А., Гаўрыкаў С.В.

Банк праграм пастаянна папаўняецца распрацоўкамі вучоных кафедры, навуковай лабараторыі, студэнтаў, а таксама спецыялістаў Беларускай чыгункі, праектных арганізацый РБ і транспартных ВНУ СНД.

У 2011 годзе лабараторыю мадэрнізавалі і аснасцілі сучаснымі кампутарамі, якія дазваляюць вырабляць пастаноўку новага цыклу лабараторных работ, накіраваных на мадэляванне вытворчых працэсаў сартавальных станцый, чыгуначных участкаў і іншых аб'ектаў.

У цяперашні час у вучэбнай лабараторыі МАУТС маецца кампутарны клас, створана лакальная сетка, звязаная з сеткай універсітэта, арганізаваны доступ у «Інтэрнэт», ўстаноўлена навучальная сістэма, мадэль аўтаматызаванай сістэмы кіравання сартавальнай станцыі, пакет прыкладных інжынерных задач (больш за 20 праграм). У лабараторыі МАУТС выконваюцца цыклы работ, накіраваных на мадэляванне вытворчых працэсаў станцый, транспартных участкаў і іншых транспартных аб'ектаў.

4
Заняткі ў лабараторыі МАУТС ім. праф. Грунтова П.С.

Вучэбная лабараторыя «Цэнтр кіравання перавозкамі» (ЦКП)

У 2018 годзе лабараторыю абсталявалі сучаснымі кампутарамі, на якіх былі ўсталяваныя сістэмы дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» і МПЦ «Днепр».

Сістэма ДЦ «Нёман» прызначана для кіравання рухам цягнікоў на ўчастках дарогі. Сістэма ДЦ дазваляе арганізаваць выдаленае кіраванне паркамі або суседнімі станцыямі, рэалізаваць маршрутны набор, калі ён не прадугледжаны на станцыі, кантроль і кіраванне рознымі аб'ектамі чыгуначнай аўтаматыкі, аўтаматызаванымі сістэмамі розных галін прамысловасці.

foto4Заняткi ў лабараторыі ЦКП

Спецыялізаваныя навучальныя лабараторыі аховы працы і бяспекі жыццядзейнасці чалавека

Лабараторыі абсталяваны і аснашчаны стэндамі, лабараторнымі ўсталёўкамі і вымяральнымі прыборамі для даследавання ўмоў працы. Для адпрацоўкі прыёмаў аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым прымяняюцца спецыяльныя электронныя трэнажоры.

5Заняткі ў лабараторыі аховы працы

Спецыялізаваны кабінет «Аўтаматызаванае праектаванне транспартных камунікацый»

У камп'ютарным класе выкарыстоўваюцца сучасныя праграмныя прадукты па аўтаматызаваным праектаванні транспартных аб'ектаў (у прыватнасці САПР сартавальных горак), якія з'яўляюцца ўласнымі распрацоўкамі супрацоўнікаў кафедры.

komp klassСпецiалiзiрованный кабінет «Аўтаматызаванае праектаванне транспартных камунікацый»

НДЛ «Упраўленне перавозачным працэсам»

 

Універсітэтам вядзецца паслядоўная праца па прывядзенні назвы спецыяльнасцяў агульнай вышэйшай, паглыбленай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў адпаведнасць з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 "Спецыяльнасці і кваліфікацыі".

Матэрыял у стане абнаўлення. Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.

Кафедра «Упраўленне эксплуатацыйнай работай і ахова працы» з'яўляецца выпускаючай - ажыццяўляе падрыхтоўку і выпускае інжынераў па спецыяльнасцях:

Таксама кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў усіх факультэтаў і формаў навучання па ахове працы, тэхналогіі працы чыгуначных станцый і участкаў, бяспекі жыццядзейнасці, менеджменце на транспарце і дысцыплінах прававога цыклу.

Узначальвае кафедру Фёдараў Я.А.     

У навучальным працэсе і ў правядзенні навуковых даследаванняў кафедра цесна супрацоўнічае з Беларускай чыгункай. Навукова-даследчыя лабараторыі «Упраўленне перавозачным працэсам» (НДЛ УПП) (навуковы кіраўнік к. т. н., дацэнт Ерафееў А.А.) і «Транспартныя камунікацыі» (НДЛ ТК) (навуковы кіраўнік д. т. н., прафесар Нягрэй В.Я.) актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні складаных вытворчых задач Беларускай чыгункі, транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь. У складзе навуковых творчых калектываў НДЛ УПП працуюць усе выкладчыкі кафедры, а на пастаяннай аснове с. н. с. Казлоў В.Г., н. с. Бiк-Мухаметава А.І., н. с. Страдомскi М.Ю. і інжынер Сідаровіч Ю.С.

Навукоўцы і выкладчыкі кафедры на працягу многіх гадоў праводзяць заняткі на курсах павышэння кваліфікацыі работнікаў былых чыгунак МШЗ СССР, а ў цяперашні час Беларускай чыгункі, прапагандуючы сучасныя прагрэсіўныя тэхналогіі перавозачнага працэсу, эфектыўныя метады аператыўнага і адміністрацыйнага кіравання ў новых эканамічных умовах. Штогод у групах павышэння кваліфікацыі навучаюцца дзесяткі спецыялістаў і кіраўнікоў станцый, аддзелаў і службы перавозак.

ipk

На семінары, у якасці старшыняў ДЭК часта запрашаліся буйныя навукоўцы, паплечнікі прафесараў Ціхамірава І.Г. і Грунтова П.С., і кіраўнікі Беларускай чыгункі. Кафедра падтрымлівае сувязь з вядучымі навукоўцамі ў галіне кіравання перавозак: прафесарамі Некрашэвічам У.І., Барадзіным А.Ф. і іншымі. Перад студэнтамі часта выступалі таксама кіраўнікі Беларускай чыгункі, у тым ліку Юшкевіч А.П., Шчэнiкаў Л.Н., Шкапiч С.І., Гапееў У.І., Жарэло У.І., Рахманько В.Г., Дышчанка М.В., Дулуб П.М., Шылаў І.С., якія падкрэслівалі ролю інжынернай творчасці ў стваральнай працы чыгункі.

gek1
gek2

Дзяржаўныя экзаменацыйныя камісіі

Кафедра захавала традыцыі, закладзеныя прафесарам Ціхаміравым І. Г. Амаль трыццаць гадоў праводзяцца прадметныя алімпіяды сярод студэнтаў 3-га і 4-га курсаў на лепшае веданне «Правіл тэхнічнай эксплуатацыі» і «Інструкцыі па руху цягнікоў і манеўровай рабоце». Штогод вызначаюцца пераможцы ў конкурсе на лепшы курсавы праект.

olimpПераможцы алімпіяды на лепшае веданне «Правіл тэхнічнай эксплуатацыі»
eksЭкскурсія на станцыю

Суправаждальныя дакументы аб інфармацыйным мадэляванні

wordЗагад МаіБ № 70 от 16.03.2018 «Аб укараненні тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання»

wordЗагад МаіБ № 104 от 24.04.2018 «Аб стварэнні працоўнай групы»

 

BIM (Building Information Modeling или Building Information Model) — інфармацыйнае мадэляванне будынку або інфармацыйная мадэль будынку.

Інфармацыйнае мадэляванне будынку – гэта падыход да ўзвядзення, абсталявання, забеспячэння эксплуатацыі і рамонту будынку (да кіравання жыццёвым цыклам аб’екта), дзеля якога неабходны збор і комплексная апрацоўка ў працэсе праектавання ўсёй архітэктурна-канструктарскай, тэхналагічнай, эканнамічнай і іншай інфармацыі аб будынку з усімі яе ўзаемасувязямі і залежнасцямі, калі будынак і ўсё, што датычыцца яго разглядаецца як адзіны аб’ект.

Трохмерная мадэль будынку або іншага будаўнічага аб’екту, звязаная з інфармацыйнай базай дадзеных, у якой кожнаму элементу мадэлі магчыма прысваеннне дадатковых атрыбутаў. Асаблівасць такога падыходу заключана ў тым, што будаўнічы аб’ект праектуецца фактычна як адзінае цэлае. І змяненне якога-небудзь з ягоных параметраў цягне за сабою аўтаматычнае змяненне астатніх звязаных з ім параметраў і аб’ектаў, аж да чарцяжоў, візуалізацый, спецыфікацый і каляндарнага графіка.

ВІМ мае дзве галоўных перавагі перад CAD

  1. Мадэлі і аб’екты кіравання ВІМ – гэта не проста графічныя аб’екты, гэта інфармацыя, што дазваляе аўтаматычна ствараць чарцяжы і справаздачы, выконваць аналіз праекта, мадэляваць графік выкананння работ, эксплуатацыю аб’ектаў і г.д., дае калектыву будаўнікоў неабмежаваныя магчымасці для прыняцця найлепшага рашэння з улікам усіх наяўных дадзеных.
  2. ВІМ падтрымлівае размеркаваныя групы, таму людзі, інструменты і задачы могуць эфектыўна і сумесна выкарыстоўваць гэтую інфармацыю на працягу ўсяго жыццёвага цыкла будынку, што выключае збыткоўнасць, паўторны ўвод і страту дадзеных, памылкі пры іх перадачы і пераўтварэнні.

Тэхналогія ВІМ – інфармацыйнае мадэляванне аб’ектаў – спрашчае сумесную работу і дазваляе кантраляваць і ліквідаваць калізіі на кожным этапе праектавання.

 

Праектаванне Ў AUTODESK REVIT

AUTODESK REVIT, або проста REVIT – спецыялізаваны праграмны комплекс, прызнначаны для мадэлявання будынкаў.

Хто карыстаецца REVIT:

  • архітэктары - Revit Architecture;
  • праектыроўшчыкі нясучых канструкцый - Revit Structure;
  • праектыроўшчыкі інжынерных сетак і сістэм - Revit MEP.

Што можна зрабіць з дапамогай комплекса REVIT:

  • трохмернае мадэляванне элементаў будынкаў і пляскатага чарчэння элементаў афармлення;
  • стварэнне карыстальніцкіх аб’ектаў;
  • арганізацыі сумеснай працы над праектам, пачынаючы ад канцэпцыі і завяршаючы выпускам працоўных чарцяжоў і спецыфікацыяў.

База дадзеных REVIT можа змяшчаць інфармацыю аб праекце на розных этапах жыццёвага цыклу будынку, ад распрацоўкі канцэпцыі да будаўніцтва і зняцця з эксплуатацыі.

Як працуе сістэма:

У праграмным комплексе ёсць магчымасць стварэння агульнай трохмернай мадэлі будынку, якая ўмоўна разбіваецца на працоўныя плоскасці, адкуль бяруцца ўсе аналізуемыя элементы (калоны, сцены, падмуркі, перакрыцці). Элементы бяруцца з загружанных сямействаў (у праграме прадугледжана магчымасць стварэння сваіх сямействаў).

  • Капітальны рамонт памяшканняў у будынку інтэрнату па вул. Чырвонаармейская 6а г. Гомеля.
  • Капітальны рамонт фасадаў і замена аконных блокаў у будынку НДІ «Навуковы цэнтр комплексных транспартных праблем» па вул. Савецкая, 25 г. Гомеля.
  • Праект усталявання супрацьпажарных перашкод у калідорах інтэрнатаў № 1,2,3,4 УА «БелДУТ».
  • Мадэрнізацыя ўчастка цеплатрасы ад ЦК­-12-2-27/2 да ўводу ў цеплавы вузел будынку вучэбнага корпусу № 1 па вул.Кірава, 34 г. Гомеля.
  • Мадэрнізацыя сістэмы асвятлення лекцыйных і лабараторных аўдыторый № 1, 3, 4 УА «БелДУТ» з усталяваннем энергазберагальных свяцільнікаў.
  • Замена аконных блокаў у лекцыйных аўдыторыях 170 і 180 і прылеглых калідорах вучэбнага корпусу № 2 УА «БелДУТ» па вул. Камсамольскай, 13 г. Гомеля
  • Электразабеспячэнне будынку кантрольна-прапускнога пункта вучэбнага палігона УА «БелДУТ» у пер. Зялёны, 1 пас. Пабеда.
  • Рамонт памяшканняў другога паверху сталоўкі УА «БелДУТ» па вул.Кірава, 36 г. Гомеля.
  • Мадэрнізацыя складскога памяшкання на 1-м паверсе спартыўнага комплексу УА «БелДУТ» па вул. Камсамольскай, 10 г. Гомеля.
  • Уваходная группа УА «БелДУТ» з боку вуліцы Кірава- праспекта Перамогі.