Проектно-конструкторский отдел (ПКО) был создан 10.11.2009 года, для разработки проектно-сметной документации и реорганизован в 2018 году. ПКО является функциональным структурным подразделением Белорусского Государственного Университета Транспорта. Отдел подчиняется проректору по научной работе. В своей деятельности ПКО руководствуется нормативными и методическими документами Министерство архитектуры и строительства Республики Беларусь, Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь, Уставом университета, приказами и распоряжениями ректора.
Направление деятельности проектно-конструкторского отдела:
Кафедра «Транспартна-тэхналагічныя машыны і абсталяванне» (ТТМіА) ўтворана 1 лютага 2020 года шляхам аб’яднання кафедр «Дэталі машын, шляхавыя і будаўнічыя машыны» (ДМШіБМ) і «Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў» (МіТМ) згодна загаду рэктара № 1270 ад 18 снежня 2019 года.
Кафедра «Дэталі машын, шляхавыя і будаўнічыя машыны» пачала сваю гісторыю з 1954 года. Адным з яе арганізатараў быў У.А. Белы, які стаў пасля акадэмікам Акадэміі навук Беларусі.
На розных этапах станаўлення і развіцця БелІІЧТ (БелДУТ) кафедру ўзначальвалі вядомыя педагогі і навукоўцы: доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар В.I. Даўнаровіч; кандыдаты тэхнічных навук, дацэнты У.А. Арлоў, А.М. Дубко, В.Г. Савельеў, Ю.У. Багародскі, Д.Д. Бенькоўскі, В.М. Горскі; доктар тэхнічных навук, прафесар С.В. Шчарбакоў.
З 1994 года пасля рэарганізацыі кафедру ўзначальваў д. т. н., прафесар У.А. Даўгяла.
Кафедра «Матэрыялазнаўства, апрацоўка і ўмацаванне матэрыялаў» (МАіУМ) ўтворана 17 чэрвеня 1992 года ў сувязі з адкрыццём у БелДУТ у 1992/93 навучальным годзе новай спецыяльнасці «Абсталяванне і тэхналогіі павышэння зносаўстойлівасці і аднаўлення дэталяў машын і апаратаў».
Згодна загаду рэктара № 423 з ліпеня 1992 г. кафедры «Тэарэтычная і прыкладная механіка» і «Тэорыя механізмаў, дэталі машын і тэхналогія металаў» пераўтварылі ў кафедры «Тэорыя механізмаў, дэталі машын і прыкладная механіка», загадчык д.т.н., прафесар С.В. Шчарбакоў; «Матэрыялазнаўства, апрацоўка і ўмацаванне матэрыялаў» (МАіУМ), загадчык д.х.н., прафесар А.У. Рагачоў.
У склад кафедры МАіУМ увайшлі:
Кафедра «Тэхналогія металаў», арганізаваная ў перыяд станаўлення БІІЧТ (1956-1964 г.г.). Яе ўзначаліў к.т.н., дацэнт А.М. Макаранка, а ў 1964-1976 г. г. – к.т.н., дацэнт А.П. Федзін. У 1976-1986 г. г. кафедрай загадваў к.т.н., дацэнт М.П. Васільеў. З 1986 па ліпень 1992 г. кафедра існавала на базе кафедры «Тэорыя механізмаў, дэталі машын і тэхналогія металаў», якая складаецца з кафедраў «Тэорыя механізмаў і дэталі машын» (сакавік 1980-красавік 1986 г.г.) і «Тэхналогія металаў» (травень 1969 – красавік 1986 г. г.), «Тэарэтычная і прыкладная механіка» (1985-1992 г. г.). Гэтую кафедру ўзначаліў к.т.н., дацэнт Ю.У. Багародскі, затым д.х.н., прафесар А.У. Рагачоў.
Навукова-даследчай лабараторыяй «Фізіка паверхні і тонкіх плёнак» (НДЛ ФПТП) з 1992 года кіраваў д.х.н., прафесар А.У. Рагачоў.
У 2001 г. кафедру ўзначаліў д.т.н., прафесар Багдановіч Павел Мікалаевіч, які працаваў да гэтага загадчыкам аддзела Інстытута механікі металапалімерных сістэм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кафедра «Матэрыялазнаўства, апрацоўка і ўмацаванне матэрыялаў» згодна рашэнню Савета ўніверсітэта 20.12.2006 г. была перайменавана ў кафедру «Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў» (МіТМ) (загад № 710-п ад 21.12.2006 г.).
З 01.02.2020 загадчыкам кафедры «Транспартна-тэхналагічныя машыны і абсталяванне» з'яўляўся д.т.н., прафесар Даўгяла В.А., а з 01.02.2022 і па цяперашні час – к.т.н., дацэнт Майсеенка У. Л.
На кафедры вядзецца работа па вучэбна-метадычнаму забеспячэнню спецыяльнасцяў 1-37 02 03 «Тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, шляхавых, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання» і 1-36 01 04 «Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў». Выкладчыкі працягваюць асвойваць дысцыпліны, ўдасканальваюць лекцыйныя курсы з улікам сучасных дасягненняў навукі і тэхнікі, працуюць над навучальнымі дапаможнікамі.
За апошнія гады выкладчыкамі кафедры выдадзены шэраг вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі і грыфам ВМА Рэспублікі Беларусь. У іх ліку:
Навучальныя дапаможнікі з грыфам МА, выпушчаныя кафедрай
Преподаватели кафедры проводят учебные занятия по следующим дисциплинам:
Размяшчэнне кафедры:
Пак. №137 (першы паверх навучальнага корпуса №1)
Рэжым працы кафедры:
панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00
абедзенны перапынак з 12.00 да 13.00
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Размяшчэнне кафедры:
Пак. №137 (першы паверх навучальнага корпуса №1)
Режим работы кафедры:
панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00
абедзенны перапынак з 12.00 да 13.00
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Кафедра «Транспартна-тэхналагічныя машыны і абсталяванне» з’яўляецца выпускаючай і ажыццяўляе падрыхтоўку і выпуск інжынераў-механікаў па спецыяльнасці 1-37 02 03 «Тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, шляхавых, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання» і інжынераў па спецыяльнасці 1-36 01 04 «Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў».
Акрамя згаданых спецыяльнасцяў, з 2023 года кафедра пачынае падрыхтоўку і выпуск інжынераў і інжынераў-механікаў па спецыяльнасцях, найбольш запатрабаваным эканомікай, 6-05-0715-07 «эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў» і 6-05-0714-02 «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты» адпаведна.
Арганізаваць паўнавартасны навучальны працэс дапамагаюць супрацоўнікі кафедры: загадчык лабараторыі Астраценка С. І., вядучы інжынер-механік Максімчык К. В., інжынер Раманава К. К., вядучы лабарант Дзміцерка І. Л., лабарант 2-й катэгорыі Дзянісёнак І. М., лабарант Маісеенка С. Р. майстры вытворчага навучання Ющанка С. І. і Аўраменка Ю. А.
Асноўны напрамак дзейнасці калектыву кафедры – падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў па эксплуатацыі, мадэрнізацыі, тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту пагрузачна-разгрузачных, шляхавых і дарожна-будаўнічых машын і матэрыялаў.
Вучэбная праца на кафедры ТТМіА ажыццяўляецца ў шасці лабараторыях (зваркі, матэрыялазнаўства і тэрмічнай апрацоўкі, трыбатэхнічных выпрабаванняў, вакуумных метадаў нанясення пакрыццяў, змазкі вузлоў трэння, дарожна-будаўнічых машын) і трох навучальных майстэрнях (зварачная, слясарная і механічная) і іншых аўдыторыях.
Трэнажор экскаватара ў пак. №134
Для правядзення вучэбных заняткаў па асноўных дысцыплінах кафедры выкладчыкі выкарыстоўваюць мадэлі і макеты механізмаў, стэнды ўзораў дэталяў машын, вырабленых з металічных, палімерных і металапалімерных матэрыялаў, іншыя наглядныя дапаможнікі і плакаты. Для дэманстрацыі відэаматэрыялаў і правядзення прэзентацый выкарыстоўваецца сучасны мультымедыйны комплекс. Таксама ў навучальным працэсе выкарыстоўваюцца сучасныя метады даследавання, у прыватнасці, атамна-сілавая мікраскапія, атамна-эмісійны і дыферэнцыяльна-тэрмічны аналіз, сканавальная каларыметрыя, метады ІЧ-спектраскапіі.
Акрамя таго, кафедра мае ў сваім складзе наступныя машыны, размешчаныя на тэрыторыі БелДУТ:
|
|
Па ўсіх дысцыплінах, якія выкладаюцца на кафедры, маюцца неабходныя інфармацыйныя матэрыялы для курсавога і дыпломнага праектавання. Значная колькасць курсавых работ і праектаў, выконваюцца з прымяненнем сучаснай вылічальнай тэхнікі. Студэнтам кафедры дадзена магчымасць карыстацца камп’ютарным класам.
Кафедра валодае сучасным тэхналагічным і эксперыментальным абсталяваннем па вакуумных, плазменных метадах нанясеня пакрыццяў, метадах павярхоўнай апрацоўкі, трыбатэхнічных выпрабаваннях і металаграфічных метадах даследаванняў.
Пры ўсім гэтым праводзіцца сталае абнаўленне лабараторнай базы, насычэнне яе сучасным абсталяваннем і аўтаматызацыя навуковых даследаванняў. Студэнты старэйшых курсаў прыцягваюцца да выканання навукова-даследчых работ. Гэта дазваляе вырашаць асноўную задачу – якасную падрыхтоўку высокакваліфікаваных інжынераў і інжынераў-механікаў.
Навукова-педагагічны патэнцыял выкладчыкаў і лабараторна-тэхнічная база кафедры дазваляюць на высокім узроўні ажыццяўляць навучанне студэнтаў у адпаведнасці з сучасным станам, дасягненнямі і перспектывамі развіцця машынабудавання і матэрыялазнаўства. Выкладчыкі кафедры надаюць вялікую ўвагу павышэнню якасці падрыхтоўкі маладых спецыялістаў шляхам больш паглыбленага вывучэння студэнтамі рэальных аб’ектаў і набыцця практычных навыкаў работы на выпрабавальных стэндах і машынах.
Для павышэння эфектыўнасці вывучэння новых шляхавых і дарожна-будаўнічых машын, а таксама тэхналогій дарожнага будаўніцтва і ўдасканалення методыкі выкладання дысцыплін трыбатэхнічнага цыкла створаны філіялы кафедры на прадпрыемствах Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі (ШМС-116), Гомельскім ДРБУ-113 і ўчастку новых тэхналогій КУП «Гомельаблдарбудкамплект», Інстытуце механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі. Для правядзення лекцый, лабараторных і практычных заняткаў запрашаюцца вядучыя спецыялісты з азначаных вышэй арганізацый. Вытворчыя практыкі праводзяцца па скразной праграме, у адпаведнасці з якой пасля першай тэхналагічнай практыкі студэнты атрымліваюць працоўную спецыяльнасць, а ў працэсе другой працуюць на інжынерна-тэхнічных пасадах.
Калектыў кафедры падтрымлівае цесныя сувязі з Інстытутам павышэння кваліфікацыі БелДУТ. Найбольш кваліфікаваныя выкладчыкі чытаюць лекцыі для інжынерна-тэхнічных работнікаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусі па сучасных метадах аднаўлення і павышэння зносаўстойлівасці дэталяў машын, новых тэхналогій перапрацоўкі неметалічных матэрыялаў, перспек-тыўных кампазітах, новых электронна-плазменных тэхналогіях апрацоўкі матэрыялаў.
Выкладчыкі і аспіранты кафедры ажыццяўляюць навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па рэспубліканскіх навукова-тэхнічных праграмах, па праектах, якія фінансуюцца Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, па замовах Беларускай чыгункі і па дамовах з прадпрыемствамі і арганізацыямі Беларусі. Традыцыйным напрамкам навукова-даследчай работы калектыву кафедры з’яўляецца павышэнне надзейнасці і працаздольнасці дэталяў, вузлоў і канструкцый машын і механізмаў за кошт прымянення новых прагрэсіўных матэрыялаў і рэсурсазберагальных тэхналогій.
Шматфункцыянальныя шляхавыя машыны на шасі МАЗ-6303 і МТЗ Беларус Ш-406, мадэрнізаваныя спецыялістамі кафедры, бралі ўдзел у Міжнароднай навукова-тэхнічнай выставе вайсковай тэхнікі «МІЛЕКС-2007» і на выставе вайсковай тэхнікі Міністэрства абароны РБ «Восень-2008», дзе атрымалі высокую ацэнку кіраўніка дзяржавы.
|
|
Шырокі спектр машын і тэхналогій іх рамонту, а таксама фундаментальная падрыхтоўка дазваляюць выпускнікам кафедры паспяхова працаваць на прадпрыемствах Беларускай чыгункі, у арганізацыях будаўнічага і дарожна-будаўнічага комплексу, а таксама на машынабудаўнічых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь.