Аналіз эфектыўнасці дзейнасці Беларускай чыгункі (АЭД БЧ) (сумесна з СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» IBA)

Падсістэма «Аналіз эфектыўнасці дзейнасці Беларускай чыгункі» прызначана для:

  • забеспячэння спецыялістаў і кіраўнікоў дарогі аператыўнай і дакладнай інфармацыяй аб выконваемых і выкананых грузавых перавозках;
  • інфармацыйнай падтрымкі прыняцця абгрунтаваных кіраўніцкіх уздзеянняў пры вырашэнні асноўных задач па павышэнню эфектыўнасці працы і канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту на рынку паслуг, павелічэнні аб’ёмаў і якасці перавозак, скарачэнню транспартных выдаткаў;
  • адлюстравання эфектыўнасці вытворчага працэсу прадпрыемства;
  • візуалізацыі відавочных і невідавочных узаемасувязяў паміж паказчыкамі дзейнасці Беларускай чыгункі;
  • узмацнення функцый узаемадзеяння работнікаў службаў і падраздзяленняў беларускай чыгункі, якія ўдзельнічаюць у забеспячэнні перавозак.

Асноўнай мэтай сістэмы з’яўляецца аўтаматызацыя разлікаў аналізу выканання паказчыкаў работы і ацэнка ўплыву розных фактараў на гэтыя паказчыкі за кароткатэрміновы перыяд (суткі).

f10

У рамках дадзенай сістэмы вырашаюцца наступныя задачы:

а) Распрацоўка методыкі правядзення аператыўнага аналізу работы дарогі:

  • вызначэнне пераліку асноўных якасных і колькасных паказчыкаў, якія характарызуюць работу дарогі і яе структурных падраздзяленняў;
  • вызначэнне ўзаемасувязі паміж паказчыкамі і іх ўзаемнага ўплыву;
  • распрацоўка іерархіі ўзроўняў дэталізацыі якасных і колькасных паказчыкаў (дарога-аддзяленне-лінейныя аб’екты);
  • распрацоўка метадалогіі фактарнага аператыўнага аналізу працы дарогі і яе структурных падраздзяленняў.

б) Распрацоўка праграмнага забеспячэння збору зыходных дадзеных і пашырэння базы дадзеных.

в) Распрацоўка праграмнага забеспячэння рашэння задач аналізу паказчыкаў і ўзаемадзеяння з іншымі падсістэмамі:

  • распрацоўка інфармацыйна-аналітычных вітрынаў дадзеных з узроўнем дэталізацыі «месяц» для прадастаўлення магчымасці аналізу работы дарогі за працяглыя часавыя перыяды (звыш 3 гадоў).

г) Забеспячэнне візуалізацыі задач аналізу і выдачы канчатковых рашэнняў:

  • распрацоўка механізму візуалізацыі аналізу на аснове дыяграмаў, з магчымасцю навігацыі паміж рознымі ўзроўнямі дэталізацыі, з улікам перакрыжаваных залежнасцяў паказчыкаў. Павінна быць прадугледжана магчымасць групоўкі паказчыкаў эфектыўнасці дзейнасці для абранага аб’екта Дарогі (выкананне шэрагу разрозненых паказчыкаў канкрэтным аддзяленнем Дарогі, станцыяй, дэпо і г.д.).

Інфармацыйна-даведачная сістэма тэхнічнай і нарматыўна-метадычнай дакументацыі Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі (ІДС ТНМД ЦКП)

ІДС ТНМД ЦУП прызначана для аўтаматызаванага фармавання базы дадзеных нарматыўна-метадычнага забеспячэння аператыўнага персаналу Цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак Беларускай чыгункі, працы з ёй і адміністравання.

f23

Мэта функцыянавання сістэмы – стварэнне адзінай інфармацыйнай базы тэхнічнай і нарматыўна-метадычнай дакументацыі, сістэматызаванай па функцыях і аб’ектах кіравання персаналу ЦКП і адмініструемай ў рэальным маштабе часу.

Асноўныя функцыі сістэмы:

  • стварэнне базы файлаў-прататыпаў нарматыўных, даведачных і метадычных дакументаў, сістэматызаванай па функцыях персаналу;
  • канвертаванне файлаў-прататыпаў у html-фармат;
  • стварэнне базы html-дакументаў, сістэматызаванай па функцый і аб’ектах кіравання персаналу;
  • рэдагаванне, даданне і выдаленне інфармацыі з базы ў рэальным маштабе часу;
  • забеспячэнне надзейнасці працы сістэмы: пратакаляванне дзеянняў карыстальнікаў, рэзерваванне і архівацыя інфармацыі;
  • обеспечение надежности работы системы: протоколирование действий пользователей, резервирование и архивация информации;
  • інтэграванне з сумежнымі інфармацыйнымі сістэмамі: АПМ ТРА, АС «Графіст», АС «Канцлер» і іншымі.

f24

Укараненне АС НМЗ ЦКП дазваляе павысіць прадукцыйнасць персаналу пры атрыманні даведачнай інфармацыі нарматыўна-метадычнага забеспячэння; павысіць ўзгодненасць прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў; павысіць эфектыўнасць арганізацыі перавозак за кошт забеспячэння дакладнасці і праўдзівасці інфармацыйнага забеспячэння сістэмы арганізацыі перавозачнага працэсу ва ўмовах функцыянавання ЦКП.

Аўтаматызаваны разлік наяўнай прапускной здольнасці элементаў чыгуначнай станцыі

Для ацэнкі перавозачнай магутнасці і бяспекі міжнародных транспартных калідораў Беларускай чыгунцы неабходна ведаць прапускную здольнасць чыгуначнай інфраструктуры, якая у значнай ступені вызначаецца магчымасцямі чыгуначных станцый па пропуску і перапрацоўцы цягнікоў.

Вызначэнне прапускной здольнасці чыгуначных станцый –  складаная і працаёмкая частка разліку наяўнай прапускной здольнасці чыгункі.

Па замове Беларускай чыгункі НДЛ «Кіраванне перавозачным працэсам» распрацавала АПМ «Прапускная здольнасць чыгуначнай станцыі», які прыняты ў 2013 годзе ў прамысловую эксплуатацыю істаляваны на 45 чыгуначных станцыях.

f31

Асноўныя пытанні, якія былі вырашаны ў ходзе выкананне працы:

  • распрацоўка алгарытму і аўтаматызацыя разліку прапускной здольнасці стрэлкавых гарлавінаў;
  • распрацоўка алгарытму і аўтаматызацыя разліку прапускной здольнасці шляхоў і паркаў;
  • распрацоўка алгарытму і аўтаматызацыя разліку перапрацоўчай здольнасці сартавальных прылад;
  • стварэнне зразумелага інтэрактыўнага інтэрфейсу праграмы;
  • распрацоўка выходных формаў для прадстаўлення вынікаў разліку ў электронным і друкаваным выглядзе.

Алгарытмы разліку прапускной здольнасці элементаў станцыі распрацаваны на падставе Метадычных рэкамендацый па разліку прапускной і перапрацоўчай здольнасці чыгуначных збудаванняў і прылад.

f32

Алгарытмы разліку прапускной здольнасці элементаў станцыі распрацаваны на падставе Метадычных рэкамендацый па разліку прапускной і перапрацоўчай здольнасці чыгуначных збудаванняў і прылад».

Пасля выбару чыгуначнай станцыі, якая зацікавіла, на экран выводзіцца схема станцыі, падзеленая на элементы: стрэлкавыя гарлавіны, паркі, сартавальныя прылады. Кожны з элементаў інтэрактыўны. Вынікі разлікаў прапускной здольнасці элементаў станцыі магчыма экспартаваць у рэдактар Microsoft Word, і раздрукаваць у выглядзе аформленага дакумента з дыяграмамі, зыходнымі дадзенымі і вынікамі.

f33

Праграма дазваляе мадэляваць розныя варыянты змены тэхналагічных часоў займання стрэлкавай гарлавіны, парку, сартавальнай прылады чыгуначнай станцыі і ацаніць прапускную здольнасць і яе рэзерв. Праграмны прадукт дае магчымасць аператару ўносіць змены ў схему станцыі і пасля гэтага выканаць разлік прапускной здольнасці змененай схемы элемента станцыі.

f34

Праграма прызначана для аўтаматызацыі працэсу складання ТРА чыгуначных станцый на падставе ўніфікаваных шаблонаў і патрабаванняў нарматыўных дакументаў. Захоўванне ТРА станцый арганізавана ў адзінай базе на серверы службы перавозак.

foto03

Праграма выкарыстоўваецца работнікамі, якія займаюцца распрацоўкай ТРА чыгуначных станцый і работнікамі іншых службаў, якія выкарыстоўваюць выпіскі з ТРА ў сваёй працоўнай дзейнасці.

Разработка технико-экономических обоснований реализации инвестиционных проектов на Белорусской железной дороге:

  • развитие Центра управления перевозками Белорусской железной дороги;
  • комплексной оптимизации и реинжиниринга ИАС ПУР ГП;
  • создание автоматизированной системы сменно-суточного планирования погрузки и выгрузки дороги и ее подразделений и др.;
  • развитие Оршанского узла Белорусской железной дороги;
  • строительство второго пути на перегонах участка Ситница – Калинковичи;
  • эффективность использования пропускных способностей для пропуска тяжеловесных, длинносоставных, повышенных веса и длины поездов.

Распрацаваны і ў цяперашні час рэалізуюцца ў праграмных распрацоўках Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі:

  • сістэма класіфікатараў парушэнняў у працы чыгуначнага транспарту;
  • метадалагічныя асновы сістэмы маніторынгу стану бяспекі руху цягнікоў, манеўровай работы і надзейнасці тэхнічных сродкаў;
  • метадалагічныя асновы сістэмы ацэнкі і аналізу стану бяспекі руху на Беларускай чыгунцы;
  • праект тэхнічнага задання на аўтаматызаваную сістэму кіравання.

Распрацоўкі прызначаныя для:

  • структуравання інфармацыі аб парушэннях бяспекі руху і іншых адхіленнях у працы чыгуначнага транспарту;
  • дэталізацыі аналітычнай інфармацыі аб стане бяспекі руху на Беларускай чыгунцы;
  • сістэматызацыі методык аналізу і ацэнкі стану бяспекі руху ў розных гаспадарках Беларускай чыгункі;
  • фармавання сістэмы падтрымкі прыняцця рашэнняў пры распрацоўцы мерапрыемстваў павышэння бяспекі руху на Беларускай чыгунцы.

Комплекс информационно-справочных систем организации перевозок

 

Сістэма падтрымкі рашэнняў  «Тэхнічнае нармаванне эксплуатацыйнай работы дарогі»  (сумесна з СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» IBA)

СПР ТНЭРД представляет собой систему принятия решений при разработке плановых норм работы дороги на среднесрочный период (месяц и менее), с увязкой плановых норм с ситуацией, сложившейся на БЧ.

Сістэма тэхнічнага нармавання паказчыкаў эксплуатацыйнай работы Беларускай чыгункі (далей – БЧ) распрацоўваецца ва ўмовах функцыянавання цэнтра кіравання перавозкамі (ЦКП) і прызначана для правядзення разлікаў па планаванні тэхнічна абгрунтаваных эксплуатацыйных нормаў працы дарогі і яе структурных падраздзяленняў на кароткатэрміновы перыяд (месяц) шляха:

  • рэалізацыі сучасных прынцыпаў кіравання перавозачнай дзейнасцю на палігоне дарогі на падставе інфармацыйных тэхналогій, аўтаматызацыі функцый інфармацыйнага забеспячэння кіравання і прыняцця рашэнняў;
  • дасягнення новага якаснага ўзроўню кіравання аб’ектамі чыгункі за кошт ужывання прагрэсіўных методык і практыкі працы ў сучасных эканамічных умовах;
  • аптымізацыі тэхналогіі перавозачнага працэсу за кошт павышэння інфарматыўнасці яго складнікаў;
  • узмацнення функцый ўзаемадзеяння работнікаў службаў і падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у забеспячэнні перавозак;
  • аптымальнага кіравання вытворчымі рэсурсамі;
  • мінімізацыі неэфектыўных і неабгрунтаваных выдаткаў у сферы арганізацыі перавозак.

foto04

Распрацоўка і рэалізацыя сістэмы тэхнічнага нармавання прадугледжвае рашэнне наступных асноўных задач:

  • забеспячэнне плана перавозак грузаў увогуле і па кожнаму планаванаму грузу;
  • інтэнсіўнае выкарыстанне транспартных сродкаў;
  • павышэнне эфектыўнасці рэгулявання вагонных паркаў па родзе, уласнікам і прыналежнасці рухомага саставу паміж аддзяленнямі дарогі і вылучанымі станцыямі ў залежнасці ад грузаў, што перавозяцца і максімальнага выкарыстання грузападымальнасці і ёмістасці вагонаў;
  • рацыянальнае размеркаванне парку парожніх вагонаў паміж аддзяленнямі і станцыямі для забеспячэння плана пагрузкі грузаў з улікам прыналежнасці вагонаў дзяржавам-уласнікам;
  • выбар напрамку руху гружанага вагонопотоку і парожняга вагонопотоку з улікам прыналежнасці вагонаў розным уласнікам;
  • усталяванне нормаў эксплуатуемага парку лакаматываў па дарозе, НАЧ і асноўным дэпо па ліку і серыям у адпаведнасці з планавымі аб’ёмамі работы і нормамі масы цягнікоў;
  • усталяванне патрэбы ў паліве і электраэнергіі па кожным дэпо, аддзяленню і дарозе ўвогуле ў залежнасці ад планавага грузаабароту і расходу паліва на вымяральнік;
  • вызначэнне памераў цягнікапатокаў і вагонапатокаў для распрацоўкі і карэкціроўкі графіка руху і плана фармавання цягнікоў;
  • аналіз выканання тэхнічных нормаў падраздзяленнямі чыгункі.

Комплекс работ па развіцці сістэмы камісійных аглядаў станцый Беларускай чыгункі:

  1. Распрацоўка СТП «Парадак правядзення камісійных месячных аглядаў на станцыях Беларускай чыгункі», якая прадугледжвае стандартызацыю працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі БЧ і іншых нарматыўных дакументаў у сферы ўтрымання тэхнічных прылад інфраструктуры станцый і ўніфікацыю патрабаванняў да правядзення камісійных аглядаў;
  2. Распрацоўка метадычнага дапаможнікі па правядзенні камісійных аглядаў станцыйнай гаспадаркі і квартальных камісійных аглядаў шляхоў неагульнага карыстання, накіраваная на забеспячэнне ўдзельнікаў камісійных аглядаў наглядным метадычным матэрыялам з мэтай павышэння якасці правядзення аглядаў;
  3. Распрацоўка Тэхналагічных і тэхнічных патрабаванняў па аўтаматызацыі працэсаў афармлення вынікаў камісійных аглядаў, вызначэння мерапрыемстваў па ліквідацыі выяўленых няспраўнасцяў і кантролю за іх выкананнем;
  4. Распрацоўка Аўтаматызаванай сістэмы «Камісійны месячны агляд» (АС КМА) у адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі.

f35

Стварэнне АС «КМА» з'яўляецца часткай комплексу работ па ўдасканаленні працэсаў маніторынгу і аналізу стану прыладаў інфраструктуры Беларускай чыгункі. Праца накіравана на развіццё АС КБР, якая выкарыстоўваецца на дарозе, у частцы кантролю і аналізу надзейнасці прылад інфраструктуры станцый БЧ.

f36

Аператыўнае планаванне цягніковай і грузавой работы мае ключавую ролю ў кіраванні перавозачным працэсам і скіравана на арганізацыю выканання плана перавозак і тэхнічнага плана эксплуатацыйнай работы падраздзяленнямі чыгункі з улікам аператыўнай абстаноўкі, якая складваецца на планавы перыяд на БЧ і сумежных чыгуначных адміністрацыях.

f37

В СТП БЧ 15.073-2017 «Парадак аператыўнага планавання цягніковай і грузавой работы Беларускай чыгункі, складання і кантролю за выкананнем сутачных і зменных планаў дзейнасці аддзяленняў дарогі і станцый» рэалізаваны інавацыі:

  • пабудова скразной працэдуры аператыўнага планавання ў выглядзе працэсна-арыентаванай тэхналогіі ў адпаведнасці з падыходамі сучасных СМЯ;
  • уключэнне новых аб’ектаў і задач аператыўнага планавання, якія адпавядаюць структуры ўдзельнікаў рынку транспартных паслуг;
  • выкарыстанне ў аператыўным планаванні інфармацыйных сістэм БЧ.

Праграма разліку дазваляе паскорыць разлік наяўнай прапускной здольнасці ўчасткаў, распрацоўваць і ацэньваць варыянты па змене тэхнічнай аснашчанасці участкаў.

foto02

Праграма дазваляе праводзіць мадэляванне прапускной здольнасці ўчасткаў шляхам змянення:

  • часу ходу цягнікоў ўсіх катэгорый па перагонах;
  • колькасці галоўных шляхоў на перагоне;
  • памераў руху цягнікоў ўсіх катэгорый;
  • колькасці прамежкавых станцый на ўчастку, на якіх магчыма скрыжаванне або абгон цягнікоў.

Праграма ўсталяваная ў ЦКП і на аддзяленнях Беларускай чыгункі.