Казакоў |
|
Голiк |
|
Самадум |
|
Ерафееў |
|
Прыёмная першага прарэктара |
|
Васільеў |
|
Ермакоў |
|
Бурчанка
|
|
Ляоненка |
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ СЕРТЫФІКАТАЎ
Згодна з п. 74 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 714 ад 06.06.2006 (далей – Палажэнне), абітурыент у пункце, у якім праходзіў ЦТ, атрымлівае сертыфікат пад подпіс у ведамасці выдачы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання па форме адпаведна дадатку 18 пры паданні:
• дакумента, што сведчыць асобу;
• пропуска з адзнакай “Тэсціраванне прайшоў”.
Пропуск канфіскуецца.
У адпаведнасці з п. 74-1 Палажэння «ў выпадку немагчымасці асабістага атрымання абітурыентам сертыфіката па ўважлівай прычыне (захворванне, удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовая камандзіроўка ці іншыя абставіны, якія не залежаць ад абітурыента, пацверджаныя дакументальна) сертыфікат атрымліваюць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў (пры прад’яўленні дакументаў, што сведчаць асобу і пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка, а таксама копіі дакумента, што сведчыць асобу абітурыента, заверанай натарыяльна) ці прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, заверанай натарыяльна ці ўпаўнаважанай службовай асобай (пры прад’яўленні дакументаў, што сведчаць асобу, а таксама копіі дакумента, што сведчыць асобу абітурыента, заверанай натарыяльна)».
ПАРАДАК ЗАМЕНЫ СЕРТЫФІКАТАЎ
У адпаведнасці з п. 76 Палажэння сертыфікат з няправільнымі данымі абітурыента падлягае замене. У выпадку замены дакумента, што сведчыць асобу, у перыяд паміж датай рэгістрацыі ў якасці абітурыента і датай выдачы сертыфіката сертыфікат афармляецца ў адпаведнасці з данымі новага дакумента, што сведчыць асобу.
У РІКВ неабходна падаць:
I. Пры замене дакумента, што сведчыць асобу (пашпарта, ці віду на жыхарства, ці пасведчання бежанца):
1) даведку з УУС аб замене пашпарта, ці віду на жыхарства, ці пасведчання бежанца;
2) новы(-ае)
• пашпарт;
• від на жыхарства;
• пасведчанне бежанца;
3) ксеракопію
• трох апошніх старонак новага пашпарта;
• чатырох апошніх старонак новага віду на жыхарства;
• 1–2; 15–16 старонак новага пасведчання бежанца;
4) сертыфікат, што падлягае замене;
5) заяву на імя дырэктара РІКВ.
II. Пры дапушчаных у сертыфікаце памылках:
1) пашпарт, ці від на жыхарства, ці пасведчанне бежанца;
2) ксеракопію
• трох апошніх старонак пашпарта;
• чатырох апошніх старонак віду на жыхарства;
• 1–2; 15–16 старонак пасведчання бежанца;
3) сертыфікат, што падлягае замене;
4) заяву на імя дырэктара РІКВ.
У адпаведнасці з п. 77 Палажэння дублікаты сертыфікатаў афармляюцца на працягу пяці дзён з дня падачы заявы на бланках устаноўленага ўзору з адзнакай “Дублікат” у правым верхнім вугле і сапраўдныя да канца каляндарнага года, у якім праведзена цэнтралізаванае тэсціраванне.
Для атрымання дубліката абітурыент падае ў РІКВ наступныя дакументы:
I. Пры страце ці прывядзенні ў непрыдатнасць сертыфіката:
1) пашпарт, ці від на жыхарства, ці пасведчанне бежанца;
2) ксеракопію
• трох апошніх старонак пашпарта;
• чатырох апошніх старонак віду на жыхарства;
• 1–2; 15–16 старонак пасведчання бежанца;
3) заяву на імя дырэктара РІКВ з указаннем прычыны выдачы дубліката сертыфіката;
4) аб'яву аб страце сертыфіката, апублікаваную ў газеце;
5) сертыфікат, які стаў непрыдатным – у выпадку, калі сертыфікат стаў непрыдатным.
II. Пры датэрміновым спыненні адукацыйных адносін з установай вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі:
1) пашпарт, ці від на жыхарства, ці пасведчанне бежанца;
2) заяву з указаннем прычыны выдачы дубліката сертыфіката;
3) даведку аб навучанні, выдадзеную ўстановай адукацыі, з якой датэрмінова спынены адукацыйныя адносіны, – у выпадку, калі паміж навучэнцам і ўстановай вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі датэрмінова спынены адукацыйныя адносіны.
СТБ ISO 9000-2015 "Сістэмы менеджменту якасці. Асноўныя палажэнні і слоўнік"
СТБ ISO 9001-2015 "Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні"
Рэгістрацыя на ЦТ – 2024
Месца регістрацыі: г. Гомель, вул. Кірава, 34,
(уваход з боку вул. Камсамольская), ауд. 106.
Тэлефоны «гарачай лініі»
8 (0232) 95-28-02, +375 (0232) 31-55-04
Інфармацыя аб рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні 2025 года
Пры рэгістрацыі абітурыент падае заяву па свайму выбару на адной з дзяржаўных моў Республікі Беларусь.
Заяву для ўдзелу ў ЦТ абітурыент у перыяд з 9 красавіка да 22 красавіка 2025 года можа падаць адным з пералічаных спосабаў (па сваім меркаванні):
- запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ праз сетку Інтэрнэт па адрасе: www.regct.rikc.by (далей – сістэма папярэдняй рэгістрацыі) у адпаведнасці з Інструкцыяй па запаўненні электроннай формы заявы для ўдзелу ў ЦТ з дапамогай сістэмы папярэдняй рэгістрацыі;
- асабіста, наведаўшы адзін з пунктаў рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства, пасведчанне бежанца або даведка, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу). У мэтах недапушчэння масавага збору людзей Цэнтр рэгістрацыі УА «БелДУТ» арганізуе Папярэдні запіс (электронная чарга), што дазволіць вызначыць дату і час наведвання абітурыентамі пунктаў рэгістрацыі.
У адпаведнасці з п. 1.1.2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2008 № 565 «Аб спагнанні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у цэнтралізаваным тэсціраванні і ўнясенні змяненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» аплата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у цэнтралізаваным тэсціраванні ажыццяўляецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» у памеры 0,1 базавай велічыні (3,7 руб.) за адзін навучальны прадмет.
Інструкцыя па аплаце рэгістрацыйнага ўзносу за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ размешчана на сайце РІКВ у раздзеле «Інструкцыя па ўнясенню платы».
У адпаведнасці з п. 1.1.2 Пастановы плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у цэнтралізаваным тэсціраванні не спаганяецца з асобных катэгорый абітурыентаў.
Абітурыенты, з якіх не спаганяецца плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ (маюць ільготу), павінны ў прапанаваныя ім пунктам рэгістрацыі дату і час асабіста падаць заяву і забраць у пункце рэгістрацыі пропуск (- а), маючы пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу, і іх ксеракопіі.
Абітурыенты, якія маюць льготу, падачу заявы для ўдзелу ў ЦТ праз сістэмы папярэдні рэгістрацыі не ажыццяўляюць.
Аплата (7 рублёў за адзін навучальны прадмет) ажыццяўляецца толькі з дапамогай сістэмы "Разлік" адзінай разліковай прасторы (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Здзейсніць аплату можна любым з даступных Вам спосабаў, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак у аплатна-даведачных тэрміналах (інфакіёсках), плацежных тэрміналах і банкаматах, разлікова-касавых цэнтрах банкаў, з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу, а таксама наяўнымі грашовымі сродкамі ў касах любога банка.
Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).
У выпадку аплаты наяўнымі грашовымі сродкамі банкі могуць узяць з Вас камісійнае ўзнагароджанне за прыём наяўных грашовых сродкаў. Памер камісійнай узнагароды ў такім выпадку удакладняйце ў банку.
Для здзяйснення плацяжу НЕАБХОДНА:
1) выбраць
2) ўвесці серыю і нумар дакумента, які сведчыць асобу абітурыента (пашпарт), затым прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас абітурыента;
3) ўвесці суму плацяжу (калі не паказаная);
4) праверыць карэктнасць уведзенай Вамі інфармацыі;
5) здзейсніць плацёж.
Пры праходжанні рэпетыцыйнага тэставання ва ўстанове адукацыі Вы павінны прадаставіць арганізатарам квітанцыю аб аплаце і пазначыць у бланку адказу нумар аперацыі ў АРІП.
Рэгістрацыя на РТ праводзіцца ў БелДУТ па адрасе:
г. Гомель, вул. Кірава 34, аўд. 106
з 8:00 да 19:00 (панядзелак - чацвер), з 8:00 да 16:00 (пятніца).
Он-лайн рэгістрацыя - з 15 кастрычніка 2018 года.
Рэгістрацыя на першы этап ажыццяўляецца пры наяўнасці пашпарта і квітанцыі аб аплаце з 15 кастрычніка 2018 года, заканчваецца за дзень да даты правядзення тэставання.
Удзельнік тэставання павінен з'явіцца за 30 хвілін да пачатку яго правядзення ў БелДУТ, маючы пры сабе:
Паважаныя абітурыенты!
Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» інфармуе вас аб адмене рэпетыцыйнага тэставання па асобных прадметах:
16 траўня 2020 года:
23 траўня 2020 года:
Свабодныя аплаты Вы можаце выкарыстоўваць для праходжання рэпетыцыйнага тэставання ў электронным фармаце ў online рэжыме на сайце РІКВ.
Звяртаем Вашую ўвагу, што рэпетыцыйнае тэставанне 15, 16 і 23 траўня будзе праходзіць у адпаведнасці з графікам.
Дата правядзення тэставання |
Прадмет |
Пачатак |
Працягласць (хвілінаў) |
15 траўня 2020, пятніца |
Руская мова |
16:00 |
120 |
Беларуская мова |
|||
Замежныя мовы |
|||
Біялогія |
|||
Грамадазнаўства |
90 |
||
Гісторыя Беларусі |
|||
Геаграфія |
|||
Усясветная гісторыя |
|||
16 траўня 2020, субота |
Руская мова |
14:30 |
120 |
Фізіка |
180 |
||
Матэматыка |
180 |
||
23 траўня 2020, субота |
Руская мова |
14:30 |
120 |
Беларуская мова |
|||
Англійская мова |
|||
Немецкая мова |
|||
Грамадазнаўства |
90 |
||
Геаграфія |
|||
Усясветная гісторыя |
|||
Матэматыка |
180 |
||
Фізіка |
Удзельнік тэставання павінен з’явіцца за 30 хвілін да пачатку яго правядзення ў БелДУТ, маючы пры сабе: дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства), пропуск, 2 (гелевыя або капілярныя) ручкі з чарніламі чорнага колеру, калькулятар (толькі на тэставанне па фізіцы і хіміі).
Даведкі па тэлефонах: 95-28-02, 31-55-04, +375 44 588 48 08