Спецыяльнасць 6-05-0715-09 «Сістэмы забеспячэння руху цягнікоў»
Прафiлізацыя «Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіруючыя сістэмы»
ДЗЁННАЯ ФОРМА
Тэрмін навучання |
4 гады |
|||
Ступень |
Бакалаўр |
|||
Кваліфікацыя |
Інжынер |
|||
Прадметы профільнага |
Матэматыка |
Фізіка (ЦЭ, ЦТ) |
Руская (беларуская) |
|
Форма атрымання |
За кошт сродкаў бюджэту |
На платнай аснове |
||
План прыёму |
24 |
|||
Прахадныя балы |
249 |
Па прафiлізацыі «Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіруючыя сістэмы» вядзецца падрыхтоўка, накіраваная на вывучэнне сучаснай мікраэлектроннай базы, схематэхнічных і тэхналагічных аспектаў распрацоўкі спецыялізаваных мікраэлектронных сістэм і прылад, метадаў стварэння надзейнага праграмнага забеспячэння. Вывучаюцца сучасныя мовы праграмавання высокага ўзроўню, тэхналогія аб’ектна-арыентаванага праграмавання і праектавання складаных сістэм.
У рамках падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці вывучаюцца мовы праграмавання: C, C++, Java, Javascript, PHP, VHDL, Асэмблера x86, x64, PIC16, а таксама сучасныя сістэмы дакументавання праграмнага забеспячэння JavaDoc і Doxygen.
Заняткі праводзяцца ў сучасных лабараторыях з выкарыстаннем актуальнага абсталявання і праграмнага забеспячэння. Для арганізацыі выканання студэнтамі практычных заданняў і лабараторных работ ўкаранёна і паспяхова выкарыстоўваецца сістэма кіравання навучаннем «Moodle».
Студэнты могуць прайсці навучанне ў сеткавай акадэміі Cisco (ID 3072978). Сеткавая акадэмія дазваляе палепшыць фундаментальную падрыхтоўку і стымулюе навукова-даследчую дзейнасць студэнтаў па тэорыі і практыцы праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі лакальных (LAN) і глабальных (WAN) сетак з ужываннем агульнапрызнаных стандартаў.
Студэнты прафiлізацыі ««Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіруючыя сістэмы» пасля заканчэння універсітэта працуюць у «ЭПАМ Сістэмз», Беларускай чыгунцы, ААТ «Интервэйл-Гомель», ААТ «Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання», Замежнае унітарнае прадпрыемства «ІВА-Гомель» і інш.
У 2016 годзе кафедрай заключана дамова аб супрацоўніцтве з «ЭПАМ Сістэмз» – амерыканскай ІТ-кампаніяй, вытворцам заказнога праграмнага забеспячэння, якая з’яўляецца рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій. Адкрыта факультэцкая вучэбна-навуковая лабараторыя інфармацыйных тэхналогій «БелДУТ – ЭПАМ Сістэмз».
Выпускаючая кафедра «Інфармацыйна-кіруючыя сістэмы і тэхналогіі»
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter