Кафедра «Вышэйшая матэматыка» з'яўляецца агульнаадукацыйнай - ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў па матэматыцы па ўсіх спецыяльнасцях БелДУТ, а таксама ўдзельнічае ў падрыхтоўцы па элементарнай матэматыцы школьнікаў і абітурыентаў.
З дня ўтварэння кафедры ў яе працы закладзены асновы высокага ўзроўню навуковай падрыхтоўкі супрацоўнікаў і матэматычнай падрыхтоўкі студэнтаў. Выкладчыкі вядуць навуковую працу, удзельнічаюць у распрацоўцы дзяржбюджэтных тэм на 2017-2021 гг. «Інавацыйны падыход пры ўдасканаленні метадычнага забеспячэння выкладання матэматыкi ў вышэйшых тэхнiчных навучальных установах».
Пасяджэнне кафедры
Кафедра ўстанавіла навуковыя сувязі з НАНБ, Санкт-Пецярбургскім, Уральскiм, Гомельскім, Вроцлаўскім (Польшча) універсітэтамі і іншымі навучальнымі ўстановамі. Рэгулярна праводзяцца пасяджэнні навукова-метадычнага семінара. Большасць выкладчыкаў маюць вучоныя ступені і званні. Пры кафедры працуе аспірантура, выпускнікі якой паспяхова абараняюць кандыдацкія дысертацыі, атрымліваюць вучоныя званні і папаўняюць яе склад. Асаблівая ўвага надаецца пастаяннаму ўдасканаленню ўзроўню выкладання матэматыкі. На кафедры распрацаваны і ўкаранёны ў навучанне цыкл лабараторных работ з выкарыстаннем ЭВМ, выдадзена матэматычнае забеспячэнне да лабараторных работ. Ствараюцца электронныя падручнікі і метадычныя дапаможнікі. Вядзецца праца па падрыхтоўцы да пераходу на дыстанцыйнае завочнае навучанне. Выкладчыкі кафедры арганізуюць навукова-даследчую працу студэнтаў праз матэматычныя гурткі, падрыхтоўку дакладаў да студэнцкіх навукова-тэхнічных канферэнцый і падрыхтоўку студэнтаў да ўдзелу ў рэспубліканскіх матэматычных алімпіядах, на якіх неаднаразова займаліся прызавыя месцы. Рэгулярна праводзяцца алімпіяды для школьнікаў па элементарнай матэматыцы і студэнтаў 1-2 курсаў па вышэйшай матэматыцы.
Метадычная і навукова-даследчая работа, якая праводзіцца на кафедры, дае магчымасць студэнтам ўсіх факультэтаў атрымаць грунтоўную матэматычную падрыхтоўку, тым самым дазваляючы маладым спецыялістам асвойваць складаныя сучасныя кампутарныя сістэмы і матэматычныя асновы сучаснай аўтаматыкі, сувязі і інфармацыйных тэхналогій.
Дацэнт Дзергачова І.М. праводзіць практычны занятак
Дацэнт Задаражнюк А.А. праводзіць практычны занятак
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter