Міжнароднае прызнанне ўніверсітэта вызначаецца узроўнем развіцця замежных сувязяў у галіне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва; заключэннем знешнегандлёвых здзелак; удзелам вучоных універсітэта ў міжнародных выставах, канферэнцыях, сімпозіўмах; публікацыяй артыкулаў у замежных навуковых часопісах; удзелам замежных навукоўцаў ва ўніверсітэцкiх міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах.

 oms10

 

Коваль Алег Сцяпанавіч нарадзіўся ў сяле Кагановіч Красоўскага раёна Саратаўскай вобласці. Скончыў Краснаярскае краявое культасветвучылішча і Усходне-Сібірскі дзяржаўны інстытут культуры з адзнакай

З лютага 1974 года па верасень 1976 года ён працаваў мастацкім кіраўніком Палаца культуры Гомельскага шклозавода. З верасня 1976 па люты 1986 года - дырэктарам моладзевага клуба «Сталёвыя магістралі» прафкама студэнтаў Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. З лютага 1986 г. па жнівень 1996 года - мастацкім кіраўніком Палаца культуры ВА «Гомсельмаш».

Стыпендыя імя Заслужанага дзеяча культуры РБ А.С. Коваля

foto1

foto4

СТЫПЕНДЫЯТЫ

2018/2019 нав. год, 1 семестр

 kiryanova

2017/2018 нав. год, 2 семестр

nikitenko

2017/2018 нав. год, 1 семестр

andreeva

2016/2017 нав. год, 2 семестр

morozov

2016/2017 нав. год, 1 семестр

andreeva

  2015/2016 нав. год, 2 семестрzhguntsova  

2015/2016 нав. год, 1 семестр

rudkova  

2014/2015 нав. год, 2 семестр

panfilenko  

2014/2015 нав. год, 1 семестр

demchuk  

2013/2014 нав. год, 2 семестр

sych  

2013/2014 нав. год, 1 семестр

hmelevskaya  

2012/2013 нав. год, 2 семестр

 katerinich  

2012/2013 нав. год, 1 семестр

suschinskiy  

2011/2012 нав. год, 2 семестр

antyushenya  

2011/2012 нав. год, 1 семестр

mlyavaya  

2010/2011 нав. год, 2 семестр

kaumov  

2010/2011 нав. год, 1 семестр

savich  

2009/2010 нав. год, 2 семестр

zhuravleva  

2009/2010 нав. год, 1 семестр

prischepova  

2008/2009 нав. год, 2 семестр

vitko

Народны ансамбль танца «Палескія зоры» заснаваны ў 1974 годзе ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (цяпер Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту).

Аматарская творчасць у БIIЧТ-БелДУТ мае даўнія, выдатныя традыцыі. Вялікай папулярнасцю заўсёды карыстаўся моладзевы клуб «Сталёвыя магістралі», які дзейнічаў у структуры райпрафсача Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Дырэктарамі клуба ў розны час былі: Коваль А.С. (1976-1986 гг.), Коган С.М. (1986-1988 гг.), Клугiна І.А. (1988-1992 гг.).

У сувязі з рэарганізацыяй прафсаюзных устаноў культуры і ў адпаведнасці з загадам рэктара БелIIЧТа №232 ад 21 сакавіка 1992 г. быў утвораны студэнцкі клуб (дырэктар з 21.03.1992 па цяперашні час Рабцаў Б.В.).

Асноўныя задачы работы студэнцкага клуба:

  • арганізацыя і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў;
  • арганізацыя канцэртнай дзейнасці;
  • развіццё творчасці студэнтаў і арганізацыя іх вольнага часу;
  • ўмацаванне культурных сувязяў паміж студэнтамі БелДУТа і студэнтамі іншых ВНУ.

Вялікую дапамогу кіраўніцтву клуба аказвае грамадскі Савет клуба, у склад якога ўваходзяць адказныя за культурна-масавую работу ад факультэтаў, студэнцкага прафкама, моладзевых саюзаў, кіраўнікі калектываў.

Шмат гадоў працягвае свой паспяховы шлях да вяршыні папулярнасці народны ансамбль танца «Палескія зоры».

Кіраўнікамі ансамбля за ўсю гісторыю яго існавання былі: 1976-1986 - А. Коваль, 1986-1987 - В. Чарноў, 1987-1988 - Л. Іваноў, 1988-1990 - В. Пранiчнiкава, 1990-2007 - А. Коваль, з 2007 года і па цяперашні час - Г. Забелла.

foto01

У 1982 г. калектыву было прысвоена ганаровае званне «Народны»

foto02

Ансамбль танца з'яўляецца ўладальнікам Гран-пры фестываляў студэнцкай моладзі Рэспублікі Беларусь у г. Віцебску, лаўрэатам I Міжнароднага фестывалю харэаграфіі «Сожскі карагод», лаўрэатам міжнароднага фестывалю «Белыя крылы» і інш.

Ансамбль паспяхова выступаў не толькі ў Беларусі, але і ў многіх гарадах свету, такіх як Н’ю-Ёрк (ЗША), Клермон-Феран (Францыя), Рудальштат (Германія), Варшава (Польшча), Кіеў, Чарнігаў (Украіна), Масква, Санкт-Пецярбург, Новасібірск, Самара, Казань (Расія), Рыга, Юрмала, Ліепая (Латвія), Бургас (Балгарыя). Але самыя незабыўныя імгненні пакінулі сустрэчы ўдзельнікаў ансамбля з заваёўнікамі Сусвету - з касманаўтамі Зорнага гарадка.

За развіццё і прапаганду нацыянальнай культуры першаму сярод работнікаў студэнцкіх клубаў Беларусі мастацкаму кіраўніку і балетмайстру народнага ансамбля танца «Палескія зоры» Ковалю О.С. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ад 12 мая 1998 г.).

Любімы і паважаны студэнтамі адзін з самых старажытных жанраў мастацтва – драматычны. На базе народнага агiттэатра «Карчагiнцы» (ганаровае званне прысвоена ў 1980 г.) была створана ў 1988 г. тэатральная студыя, якую курыруюць заўсёды вядучыя акцёры Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, а з 1993 года па цяперашні час С.С. Паздняк.

Адным з самых папулярных калектываў з'яўляецца тэатр эстрадных мініяцюр «Альянс», лаўрэат і ўладальнік першых прэмій шматлiкiх фестываляў і конкурсаў не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі і Украіне. На базе гэтага тэатра ў 1993 г. была арганізавана каманда КВЗ, якая ў снежні 1995 г. стала чэмпіёнам Беларусі сярод каманд КВЗ. У красавіку 1996 г. гэтая ж каманда стала лаўрэатам міжнароднага фестывалю каманд КВЗ, які праходзіў у г. Разані (Расія).

У 1997 г. была арганізавана студыя бальна-спартыўнага танца, якая адразу заваявала папулярнасць у студэнтаў універсітэта.

У 2006 годзе на базе студэнтаў факультэта кіравання працэсамі перавозак была створана студыя спартыўнага танца «MAXIMUM».

За шматгадовую гісторыю студэнцкага клуба творча працавалі і працуюць розныя калектывы мастацкай самадзейнасці: харавая студыя, тэатр ценяў, вакальна-інструментальны ансамбль «Пунсовыя гваздзікі», студыя чытальнікаў, група брэйк-данса «Магніт», духавы аркестр, фота- і кінастудыя «Экспрэс» , аркестр народных інструментаў, джаз-бэнд «Прывiтанне Вам», клуб аўтарскай песні, вакальны гурт, студыя салістаў. Рэпертуар іх разнастайны, насычаны творамі шматнацыянальнага мастацтва народаў краін СНД.

Студэнцкі клуб праводзіць святочныя і юбілейныя канцэрты, балі, дзіцячыя ранішнікі, вечары сустрэч, канферэнцыі, агляды-конкурсы, тэматычныя вечары. Стала добрай традыцыяй штогадовае святкаванне Дня ведаў, Дня выпускнікоў БелIIЧТа-БелДУТа, конкурсу «А, ну-ка, першакурснік», святаў факультэтаў, спартыўных вечароў, прысвечаных вынікам універсітэцкай спартакіяды і Дню абаронцаў Айчыны.

pervok

Ну а самым вядомым з'яўляецца традыцыйны турнір «За выдатных дам» (арганізаваны Фiглiным Р.І. у 1979 г.), які заўсёды праходзіць напярэдадні жаночага свята 8 Сакавіка.

za pr dam

У арганізацыі ўсіх гэтых традыцыйных святаў прымае ўдзел усё студэнцтва.

Самыя моцныя творчыя сувязі ў студэнцкага клуба з калектывамі Гомельскага і Мінскага Палацаў культуры чыгуначнікаў. Ні адзіны юбілей і Дзень чыгуначніка не абыходзіцца без студэнтаў і выпускнікоў БелIIЧТа-БелДУТа.

Адзін раз звязаўшы сваё жыццё з творчасцю, многія былыя ўдзельнікі калектываў працягваюць працаваць на ніве выхавання пачуцця прыгожага. Гэта Яўген Саблін, Сяргей Соўпель, Ала Сцепаненка, Віктар Гольц, Дзмітрый Даніленка, Павел Перавошчыкаў, Ганна Краснік, Ганна Забелла, Андрэй Ількоў, Ірына Грэкава і многія іншыя.

krasnik

А вось Рыгор Фiглiн (на жаль, загінуў 1 ліпеня 1995 году) праславіўся не толькі тым, што аказваў вялікую дапамогу тэатру мініяцюр і камандзе КВЗ, але і арганізацыяй у г. Гомелі сустрэч і канцэртаў з вядучымі акцёрамі тэатра і кіно, спевакамі, рэжысёрамі . А ў кастрычніку 1992 г. ён арганізаваў у г. Гомелі першы прыватны тэатр у Беларусі (з 2000 г. Моладзевы тэатр-студыя).

Дзмітрый Даніленка ў 2009 годзе стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў фестывалю «Славянскі базар у г. Віцебску», але ўжо прадстаўляючы Расійскую Федэрацыю.

І новыя пакаленні студэнтаў БелIIЧТа-БелДУТа працягваюць слаўныя традыцыі папярэдніх пакаленняў

За высокае выканальніцкае майстэрства і творчыя дасягненні студэнцкі клуб за сваю гісторыю быў неаднаразова ўдастоены дыпломаў, грамат, прызоў, падзячных лістоў кіраўніцтва раённых, гарадскіх і абласных адміністрацый, аддзелаў культуры, Міністэрства адукацыі.

Рашэннем Вучонага Савета універсітэта ад 12 лістапада 2008 года ў мэтах працягу традыцый памяці людзей, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю БелIIЧТа-БелДУТа, студэнцкаму клубу прысвоена імя Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь А.С. Коваля.

o prisvoenii imeni

Таксама была заснаваная імянная стыпендыя студэнтам, якія дабіліся нароўні з паспяховай вучобай высокага ўзроўню ў аматарскай творчасці.

 

pdfПРОХОДНЫЕ БАЛЛЫ 2022

 



ПЛАН ПРИЕМА 2022

pdfПлан приема на бюджетную и платную форму получения образования

pdfНа условиях целевой подготовки

wordДоговор о целевой подготовке специалистаNew

 

ПЕРЕЧЕНЬ ДОКУМЕНТОВ

pdfДокументы, предоставляемые абитуриентом при поступлении на дневную форму обучения



СПЕЦИАЛЬНОСТЬ «АРХИТЕКТУРА»

pdfОсобенности подсчёта общей суммы баллов абитуриентов, поступающих на специальность «Архитектура»

htmlПлан приема на специальность «Архитектура» 2022

htmlПроходные баллы 2021

 

Вступительные испытания

 

pdfПРОГРАММА и критерии оценки вступительных испытаний по предмету «Творчество»

pdfРасписание этапов вступительного испытания по предмету «Творчество»

pdfПорядок подачи и рассмотрения апелляций

htmlПодготовительные курсы к вступительному испытанию по предмету «Творчество»

 



ПОРЯДОК ПРИЕМА

pdfПорядок приёма в БелГУТ на 2022 год

pdfИзменения к порядку приёма в БелГУТ на 2022 год New

pdfПорядок приёма на военно-транспортный факультет БелГУТа на 2022 год

pdfПроходные баллы 2021 года приема

 



 

 

 

 

В период 13-15.05.2019 на основании приказа от 03.05.2019 № 117-п Департамента контроля качества образования Министерства образования Республики Беларусь проведена государственная аккредитация университета по специальности высшего образования I ступени 1-43 01 06 «Энергоэффективные технологии и энергетический менеджмент». 05.07.2019 получен Сертификат о государственной аккредитации учреждения образования № 0000900 в соответствии с приказом Министерства образования от 10.06.2019 № 501 (срок действия Сертификата с 10.06.2019 по 10.06.2024).

sertificat eet

Спецыялістамі ГНДЛ «ТТАРАРС» у адпаведнасці з СТБ 2534-2018 выканана распрацоўка методык якая дазваляе падоўжыць тэрмін службы вагонаў-цэментавозаў і хопер-дазатараў у паўтара разы, за кошт чаго атрымаць значную эканомію сродкаў.

Распрацаваныя методыкі усталёўваюць асноўныя палажэнні і патрабаванні для вядзення работ па падаўжэнню тэрміну службы.

.

Распрацоўка выкананая па замове вагоннай службы Беларускай чыгункі.

У адпаведнасці з ГОСТ 10527 тэрмін службы калясак КВЗ-ЦНДІ-I, КВЗ-ЦНДІ-М пабудаваных пасля 1 верасня 1990 года складае 28 гадоў. Так як такія каляскі з’яўляюцца значнай часткай ад усёй колькасці эксплуатуемых пад пасажырскімі вагонамі Беларускай чыгункі, то замена ўсяго патрабаванага колькасці калясак на новыя ў найкарацейшыя тэрміны не ўяўляецца магчымым з прычыны высокага кошту.

Распрацаваная методыка ўстанаўлівае асноўныя палажэнні і патрабаванні для вядзення работ па падаўжэнню тэрміну службы калясак.

Сумесна з ААТ «БЕЛАЗ» праведзена распрацоўка канструкцый вагонаў для перавозкі лясных грузаў, вагонаў для перавозкі збожжа, цэменту, мінеральных угнаенняў.