Па заданні Беларускай чыгункі выканана распрацоўка праекта перапрафілявання невыкарыстаных нафтабітумных вагонаў у вагоны-лесавозы.

У Аршанскім вагонным дэпо пераабсталявана 157 вагонаў. Гадавы эканамічны эфект па стане на 2009 г. склаў больш за 2 млрд. руб.

foto19

Вагон да перапрафіляваня

foto20

Вагон пасля правядзення работ па перапрафіляванню

Супрацоўнікамі лабараторыі выканана экспертная ацэнка праекта вагона-мінералавоза, спраектаванага прадпрыемствам «ПЕСА» г. Быдгаш (Польшча) на базе рамы ўніверсальнай платформы мад.13-401. Прадпрыемствам «НЕРЫС-ЗНТК» г. Вільнюс (Літва) быў выраблены досведны вагон, які прайшоў усе выпрабаванні ва УНДІЧТ Расійскай Федэрацыі.

foto17
foto18

Распрацаваны новы спосаб кантролю трываласці цеплавой пасадкі ўнутраных кольцаў ролікавых падшыпнікаў на шыйцы восяў колавых пар, навізна і карыснасць якога абаронена патэнтамі Рэспублікі Беларусь BY 16673 C1, BY 8197 U, BY 7009 U.

Тэхнічны вынік дасягаецца шляхам стварэння кантраляванага згодна нормам ТНПА высілку адноснага аксіяльнага зрушэння.

Распрацаваны новы спосаб неразбуральнага кантролю трываласці цеплавой пасадкі ўнутраных кольцаў ролікавых падшыпнікаў на шыйцы восяў колавых пар, навізна і карыснасць якога абаронена патэнтамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі BY 7271 C1, BY 7606 C1, BY 7377 C1, BY 1587 U, BY 1656 U, BY 2431 U, RU 2228830 C2, RU 2279647 C2.

Тэхнічны вынік дасягаецца шляхам рэалізацыі прамога кантролю трываласці спалучэння па ўзроўні напружана-дэфармаванага стану адчувальнага цыліндрычнага пругкага элемента з размешчанымі на яго паверхні тэнзарэзістарамі.

foto13
foto14
foto15

Эксперыментальная праверка распрацаванага спосабу кантролю ў вытворчых умовах вагоннага дэпо станцыі Гомель

Па замове МНС Рэспублікі Беларусь быў спраектаваны кантэйнер для энергетычнага модуля, які дазваляе перавозіць энергетычную ўстаноўку да месца стыхійнага бедства або катастрофы чыгуначным, аўтамабільным або рачным відам транспарту. Кантэйнер, абсталяваны ўсім неабходным абсталяваннем, пабудаваны і прайшоў усе неабходныя выпрабаванні.

Перасоўная модульная кацельная ўстаноўка магутнасцю 1.6 МВт, прызначана для выкарыстання ў якасці часовай крыніцы цяпла па закрытай сістэме цеплазабеспячэння аб’ектаў рознага прызначэння на час аварыйнага выхаду са строю сталай крыніцы цяпла. Яна ўяўляе сабой блок-кантэйнер, усярэдзіне якога сабрана асноўнае і дапаможнае абсталяванне з трубаправоднай абвязкай і устаноўкай запорной, засцерагальнай і кантрольна-вымяральнай апаратуры, сістэмы аўтаматычнага кіравання, сілкавання, абароны і сігналізацыі. Кацельня абсталявана электрычным асвятленнем і сродкамі пажаратушэння.

foto11
foto12

Спецыялізаваны кантэйнер для энергетычнага модуля

Па заданні Беларускай чыгункі праведзены комплексныя даследаванні апорнай здольнасці і рэшткавага рэсурсу літых дэталяў калясак грузавых вагонаў. Па выніках даследаванняў устаноўлена, што літыя дэталі першага пакалення, вырабленыя з вугляродзістай сталі 20Л, валодаюць рэшткавым рэсурсам не менш за 10 гадоў, а дэталі другога пакалення, вырабленыя з низколегированных сталей  – ня менш за 20 гадоў.

Рашэннем Камісіі Савета па чыгуначным транспарце СНД, Латвіі, Літвы, Эстоніі тэрмін службы літых дэталяў калясак грузавых вагонаў падоўжаны на 6 гадоў. Эканамічны эфект склаў больш за 6 млн  3.а. (2002 г.). Тэрмін службы літых дэталяў першага пакалення падоўжаны на 6 гадоў, а другога пакалення – на 3 года.

Канструкцыя літых дэталяў каляскі тыпу ЦНДІ-Х3: а) бакавая рама; б) надрысорная бэльа.

Крывыя трываласці надрэсорных бэлек каляскі тыпу ЦНДІ-Х3
1 - серыйныя (новыя) выпуску пасля 1966 г., выпрабаванні праведзены на УВЗ;
2 - серыйныя (новыя) выпуску пасля 1968 г., выпрабаванні праведзены на УВЗ;
3 - серыйныя выпуску пасля 1967-1969 гг. пасля 30 гадоў эксплуатацыі, выпрабаванні праведзены ў БелДУТе.

Існуючыя канструкцыі тарцавых сцен і накрывак разгрузачных люкаў універсальных паўвагонаў не адпавядаюць сучасным нарматыўным патрабаванням трываласці. Распрацаваны новыя канструкцыі тарцавых сцен і накрывак разгрузачных люкаў, якія валодаюць неабходным запасам трываласці.

Вынікі працы ўкараняюцца на СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод».

 

foto03

Тыпавая канструкцыя накрыўкі люка

foto03

Разліковая схема кузава паўвагона з новай канструкцыяй тарцавой сцяны

foto03

Тыпавая канструкцыя накрыўкі люка

Па заданні Беларускай чыгункі распрацавана праектна-канструктарская дакументацыя на дахі вагонаў-хопераў і ўніверсальнага крытага вагона для замены існуючых канструкцый, якія маюць недастатковую каразійную устойлівасць, пры капітальным рамонце дадзеных вагонаў.

Неабходнасць выканання гэтай працы абумоўлена неадпаведнасцю тэхнічнага рэсурсу дахаў рэсурсу кузаваў і рам названых вагонаў.

Вынікі працы ўкаранёныя на Баранавіцкім, Магілёўскім і Асіповіцкім вагонных дэпо і вагоны, якія прайшлі мадэрнізацыю, паспяхова эксплуатуюцца на Беларускай чыгунцы.

 

foto03

Кузаў вагона-мінералавоза мад.11-740 з мадэрнізаваным дахам

foto04

Кузаў вагона-мінералавоза мад.11-740 з мадэрнізаваным дахам

foto05

Кузаў універсальнага крытага вагона мад.11-066

Прадугледжвае мадэрнізацыю кузаваў пасажырскіх вагонаў з падаўжэннем тэрміну службы пасля правядзення капітальна-аднаўленчага рамонту. На Гомельскім і Мінскім вагонарамонтных заводах праведзена мадэрнізацыя 51 пасажырскага вагона, якія паспяхова эксплуатуюцца на Беларускай чыгунцы. За дадзены праект аўтарскі калектыў лабараторыі «ТТАРАРС» узнагароджаны медалём лаўрэата Ўсерасійскага выставачнага цэнтра (г.Масква).

 

foto01

Стан вагона да мадэрнізацыі

foto2

Стан вагона пасля мадэрнізацыі

Основные разработки лаборатории ОНИЛ "ТТОРЕПС":