Голосование будет открыто 7 октября 2019 года.
Голосование будет завершено в 12.00 11 октября 2019 года.
Спісы груп студэнтаў падрыхтоўчых курсаў да ЦТ-2020 будуць апублікаваныя 28 верасня 2019 года.
Волонтёрство — так называется движение, в которое с каждым годом вовлекается всё больше и больше людей. Волонтеры – это люди, которые добровольно оказывают помощь тем, кто в этом нуждается.
Списки групп слушателей подготовительных курсов к ЦТ-2020 будут опубликованы 28 сентября 2019 года.
Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» (да 1993 г. – БIIЧТ) заснавана ў 1953 годзе і размешчана ў г. Гомелі – адным з самых прыгожых месцаў Беларускага Палесся.
БелДУТ – установа адукацыі, навукова-даследчы і адукацыйны цэнтр, базай якога з'яўляецца ўніверсітэт з трыма філіяламі.
У склад універсітэта ўваходзяць 9 факультэтаў, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту, выпрабавальны цэнтр чыгуначнага транспарту і орган па сертыфікацыі.
Філіялы БелДУТ – гэта каледжы чыгуначнага транспарту ў гарадах Брэст, Гомель і Орша.
На факультэтах універсітэта навучаюцца больш за 6 тысяч студэнтаў усіх формаў навучання, выкладаюць звыш 300 выкладчыкаў, у тым ліку 150 прафесараў і дацэнтаў.
Галоўнай задачай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з'яўляецца захаванне, назапашванне і развіццё каштоўнасцяў транспартнай адукацыі, фундаментальнай і прыкладной навукі з выкарыстаннем сучасных дасягненняў, інавацыйных тэхналогій і прынцыпаў кіравання. Універсітэт развіваецца як інтэграцыйная ўстанова адукацыі, як адзіны навукова-адукацыйны транспартны комплекс. Гэта дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць педагагічны і навуковы патэнцыял калектыву, рыхтаваць спецыялістаў у скарочаныя тэрміны навучання, прапаноўваць навучэнцам выбар адукацыйнай траекторыі, якая задавальняе іх інтэлектуальным, сацыяльным і эканамічным патрэбам.
Калі Вы задаеце сабе пытаннi «Куды паступіць пасля 11-га класа?», «Куды паступіць пасля ССНУ?», майце на ўвазе, што
выпускнікі БелДУТ – кадравая эліта прадпрыемстваў транспартнага комплексу і прамысловасці;
БелДУТ – гэта:
БелДУТ цвёрда прытрымліваецца прынцыпаў рэалізацыі канцэпцыі «залатога» трохкутніка «адукацыя - навука – вытворчасць».
Пры факультэтах універсітэта дзейнічаюць 13 навуковых школ.
Навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту (НДIЧТ) БелДУТ уключае ў сябе 7 навукова-даследчых лабараторый.
Паступіць у Беларусі ў вышэйшую навучальную ўстанову – гэта зрабіць выбар.
А, калі Вы захопіцеся навукай, то для Вас заўсёды адчынены дзверы вышэйшых навуковых школ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту!
Мы будзем рады, калі для вучобы і супрацоўніцтва Вы вылучыце наш універсітэт.
Кароткую інфармацыю аб усіх напрамках дзейнасці БелДУТ можна прачытаць у буклеце.
БелДУТ – гэта лепшае месца для таго,
каб стаць высокакваліфікаваным спецыялістам,
і перспектыўны партнёр для ўкаранення навукі ў вытворчасць!
Кіраўнік школы:
загадчык кафедры «Тэхнічная фізіка і тэарэтычная механіка» доктар тэхнічных навук, прафесар
д. т. н., праф. Шыманоўскі А. О.
д. т. н., дац. Пуцята А. В.
к. т. н., дац. Каваленка А. В.
к. т. н. Кузёмкiна Г. М.
к. т. н. Кузняцова М. Г.
ст. вык. Варажун І. А.
ст. вык. Кракава І. Е.
ст. вык. Чаганава А. С.
м. т. н., ст. вык. Якубовіч В. І.
м. т. н., аспірант Абдулкадэр М. Х.
м. т. н., аспірантка Суханава В. А.
аспірантка Каплюк І. І.
аспірант Мандрык Е. С.
аспірант Марчанка Д. М.
Распрацаваныя метады мадэлявання цыстэрнаў з вадкасцю, заснаваныя на іх уяўленні ў выглядзе сістэмы «Транспартны сродак – вадкасць, якая перавозіцца», узаемадзеянне паміж якімі ажыццяўляецца з улікам кінематычных і сілавых умоў на мяжы кантакту цвёрдых тэл і вадкасці.
Прапанаваны метад аналізу геаметрычных параметраў канструкцый, прызначаных для дэмпфавання ваганняў вадкасці ў рэзервуарах цыстэрнаў, які заснаваны на максімізацыі дыссiпацыi энергіі вадкасці за адзін цыкл яе ваганняў.
Абгрунтавана магчымасць рэгулявання частот формаў уласных ваганняў рамных будаўнічых канструкцый шляхам змены плошчы папярочнага перасеку існуючай металічнай зацяжкі і пастаноўкі дадатковых зацяжак, што дае магчымасць у будынку з вібраактыўным абсталяваннем адбудоўваць кожную яго частку ад рэзанансаў.
Створаныя метады мадэлявання дынамікі і напружана-дэфармаванага стану цыстэрнаў з вадкасцю (2011-2014 гг.) выкарыстоўваюцца на ААТ «Гродзенскі механічны завод» пры стварэнні новых канструкцый аўтацыстэрнаў.
У ААТ «Сатурн-1» (г. Жыткавічы) знайшлі практычнае выкарыстанне метады вызначэння сіл, неабходных для выканання штамповачнай аперацый пры вырабе дэталяў вагонаў (2010).
Пачынаючы з 1998 г., калі пад кіраўніцтвам чл.-кар. НАН Беларусі д. т. н. Плескачэўскага Ю. М. на кафедры пачалося фарміраванне навуковай школы, абаронены:
Манаграфіі:
Навучальныя дапаможнікі для студэнтаў ВНУ:
Шыманоўскі А. А. у 2013 годзе ўзнагароджаны ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Чарнавус Д. А. атрымаў прэмію Гомельскага аблвыканкама «За дасягненне значных вынікаў пры правядзенні фундаментальных даследаванняў» у 2002 годзе.
Пуцята А. У. узнагароджаны прэміяй Гомельскага аблвыканкама «За дасягненне значных вынікаў пры правядзенні фундаментальных даследаванняў» у 2008 годзе.
Чарнавус Д. А. у складзе навуковага калектыву узнагароджаны прэміяй iмя акадэміка В.А. Капцюга (Сібірскае аддзяленне РАН сумесна з НАН Беларусі) у 2011 годзе.
Кузняцова М. Р. у 2014 годзе ўзнагароджана прэміяй Гомельскага аблвыканкама «За дасягненне значных вынікаў пры правядзенні фундаментальных даследаванняў» у 2013 годзе.
Якубовіч В. І. у 2017 г. узнагароджана прэміяй Гомельскага аблвыканкама «За дасягненне значных вынікаў пры правядзенні фундаментальных даследаванняў» у 2016 годзе.