Са святам Вялікай Перамогі!


Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і курсанты! Сардэчна віншую вас са святам Вялікай Перамогі!

9 Мая – сапраўды знакавы дзень. 77 гадоў прайшло з таго радаснага майскага дня, калі адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. Перамога дасталася нам дарагой цаной – мільёны абаронцаў Айчыны не вярнуліся з палёў бітваў. Сёння мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінулых, жадаем здароўя тым, хто выжыў, і знаходзіцца побач з намі. Усё менш сярод нас ветэранаў, але ўсё мацней кожны з нас адчувае асабістае дачыненне да гэтага вялікага дня – праз памяць аб загінуўшых сваяках, праз апавяданні ветэранаў аб гераічных бітвах, праз разуменне асабістай адказнасці за лёс Радзімы.

Ад усёй душы жадаю ўсім моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці, мірнага, яснага неба над галавой!

Рэктар універсітэта
д.фіз.-мат. навук Ю.І. Кулажанка

999

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter