З Днём ведаў!


Дарагія студэнты, курсанты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі!

Сардэчна віншую Вас з Днём ведаў!

Гэтае выдатнае свята дорага ўсім пакаленням нашай краіны. Якіх бы вышыняў мы ні дасягнулі, шлях да іх пачынаўся ў школе, у студэнцкай аўдыторыі. А светлыя ўспаміны аб студэнцкіх гадах, любімых выкладчыках і верных сябрах застаюцца ў сэрцы кожнага і падтрымліваюць ўсё жыццё.

Сёння адукацыя, веды асабліва запатрабаваны ў грамадстве. Народнай гаспадарцы патрэбныя высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія ўмеюць мысліць творча і знаходзіць рацыянальныя рашэнні.

І ў нашым універсітэце ёсць усё неабходнае, каб стаць такім спецыялістам: створана сучасная сістэма адукацыі, якая спалучае лепшыя традыцыі мінулага і тэндэнцыі сучаснасці. Хай час вучобы дапаможа вам рэалізаваць свае здольнасці і здабыць месца ў жыцці!

Сёння асаблівы дзень і для прафесарска-выкладчыцкага складу. Ад іхніх прафесійных навыкаў залежаць і дасягненні вучняў. Няхай новы навучальны год будзе для іх плённым!

Жадаю ўсім поспехаў у вучобе і працы, радасці творчага пошуку, шчасця і дабрабыту.

Рэктар універсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

dz2022

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter