З Днём настаўніка!


Дарагія выкладчыкі, супрацоўнікі, магістранты і аспіранты!

Шчыра і сардэчна віншую вас з Днём настаўніка! Усе мы – педагогі ці будучыя педагогі, а, значыць, – настаўнікі, якія па прызванні абралі гэты нялёгкі, але высакародны жыццёвы шлях. І для ўсіх нас вучыць і выхоўваць – гэта заўсёды рух наперад, заўсёды сустрэча з новым, цікавым, гэта жыццё ў віхуры маладосці.

Да ўсіх вас я звяртаюся са словамі шчырай удзячнасці за працу на карысць нашай Радзімы, адданасць сваёй справе, стваральную працу ў імя будучыні.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук Ю. І. КУЛАЖАНКА

13

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter