Віншаванне ад рэктара з Днём маці!


"Мама, мілая мама, як цябе я кахаю…" Каго з нас не чапалі словы вядомай песні?

І цёпла пры гэтым рабілася на сэрцы, і пяшчота перапаўняла душу. Сімвалічна, што свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, здаўна ўшанаванае ў народзе, супадае з Днём маці. Пакроў любові неабсяжнай распасцірае Святая Дзева і зямная жанчына над сваімі дзецьмі, молячыся за іх шчасце і дабрабыт.

Мацярынская праца не прадугледжвае водпускаў і выхадных – яна бясконцая. І мы аддаём даніну глыбокай павагі ўсім мамам, якія ўсю цеплыню сэрца аддаюць дзецям, выхоўваючы дастойных грамадзян сваёй краіны.

У гэты цудоўны дзень мамам прынята адрасаваць самыя цёплыя словы віншаванняў. Ад усёй душы віншую вас, дарагія мамы, з вашым святам! Няхай мір і дабрабыт заўсёды будуць у вашых сем'ях! Няхай вашыя дзеці цешаць вас сваімі добрымі справамі! 

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

den materi

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter