З Днём бацькі!


Упершыню ў нашай краіне 21 кастрычніка адзначаецца Дзень бацькі.

Так здаўна павялося, што ў сям'і ён галоўны, яе абаронца і натхняльнік. Можна, напрыклад, успомніць, як дзеці праводзілі бацькоў на фронт, з якой надзеяй чакалі іх вяртання. Не ўсім наканавана было вярнуцца. Але памяць нятленная, i сучасныя бацькi, ужо ўнукі тых, хто перажыў гады ваеннага ліхалецця, свята шануюць подзвігі сваіх продкаў, імкнуцца данесці да сваіх дзяцей вялікае мінулае сваёй Радзімы.

Бацька – гэта заўсёды прыклад. Ён прыйдзе на дапамогу, ён падтрымае і парадай, і справай. А лепшай узнагародай яму будуць словы: "Зямны паклон за выхаванне годнага чалавека!".

З глыбокай павагай віншую вас са святам! Няхай у сем'ях пануе мір і каханне. Няхай дзеці цешаць вас поспехамі і добрымі справамі!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА



106

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter