Са святам, дарагія жанчыны!


Шчыра і сардэчна віншую вас, мілыя жанчыны, з першым вясновым святам – Днём жанчын!

Нам усім ён дарагі, бо звязаны з вечным абнаўленнем жыцця. Ваша свята вясновае, дарагія жанчыны, вы самі – вясна. І хоць гэтая цудоўная пара года яшчэ не спяшаецца ўступаць у свае правы, яе дыханне ўжо адчуваецца. Яно ў вашым настроі, у гатоўнасці і далей вяршыць добрыя справы, сваім прыкладам натхняць моцную палову чалавецтва.

Усё лепшае, дарагія жанчыны, створана вашымі рукамі. Дзякуючы вашым штодзённым клопатам у нашых дамах цёпла і ўтульна, растуць здаровымі дзеці, спакойна і ўпэўнена адчуваюць сябе мужчыны. І толькі вы ведаеце цану гэтых намаганняў, працы і цярпення. Не можа быць на гэтай зямлі жыцця без жанчыны – увасаблення дабра і мудрасці.

Жанчыны нашага ўніверсітэта ўносяць дастойны ўклад у росквіт роднай Беларусі. Навуковыя работнікі плённа працуюць над вырашэннем складаных задач, выкладчыкі аддаюць шмат душэўнай энергіі навучанню і выхаванню будучых спецыялістаў, а нашы цудоўныя студэнткі цешаць поспехамі ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці.

Я дзякую ўсім за добрасумленную працу і добрую вучобу!

Дарагім маці, выдатным жонкам, добрым сёстрам, любым дачкам выяўляю сваё захапленне! Няхай як мага менш будзе ў вашым жыцці трывог і засмучэнняў! Няхай у душы заўсёды будзе вясна, а шчасце, каханне і поспех не пакінуць вас ніколі!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

21

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter