Славім мір, працу, май!
- Апублікавана 28.04.2023 08:22
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Шчыра і сардэчна віншую вас са святам працы – 1 Мая!
Традыцыйны лозунг «Мір! Праца! Май!» заўсёды з’яўляецца для нас сімвалам абнаўлення, светлых надзеяў, глыбокай павагі да стваральнай працы. Першамай аб’ядноўвае людзей розных прафесій, услаўляючы іхняе імкненне працаваць на карысць сям’і і дзяржавы. І толькі працавітасць, мэтанакіраванасць, адукаванасць і высокі прафесіяналізм дазваляюць кожнаму дасягнуць добрых вынікаў.
Гэты Першамай асаблівы. Зусім хутка мы будзем адзначаць 70-годдзе альма-матэр. І няхай цяперашняе свята стане яшчэ адной прыступкай у пераўтварэнні нашага жыцця да лепшага, а праца няхай прыносіць задавальненне.
Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, мірнай працы, выканання ўсіх вашых планаў і жаданняў!
Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук Ю. І. КУЛАЖАНКА