З Днём ведаў!


З Днём ведаў!

Дарагія студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі!

Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з Днём ведаў!

Гэтае свята ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, перадачу мудрасці і вопыту ад бацькоў – дзецям, ад педагогаў – вучням.

Ва ўсе часы ў нашай краіне цэніцца адукаванасць, майстэрства і прафесіяналізм. Менавіта гэтыя якасці з'яўляюцца гарантыяй дабрабыту і ўстойлівага развіцця краіны. Заканамерна, што ў нашым універсітэце надаецца вялікая ўвага захаванню лепшых традыцый айчыннай педагогікі, удасканаленню сістэмы навучання і выхавання студэнтаў.

Гэты год для нас асаблівы – мы будзем адзначаць 70-гадовы юбілей нашага роднага БелДУТа. Пройдзены вялікі і слаўны шлях. Гэтую дату мы павінны сустрэць новымі добрымі справамі. Будзем адважвацца!

Няхай новы навучальны год будзе для ўсіх плённым!

Жадаю ўсім яркіх дасягненняў у вучобе і працоўнай дзейнасці, творчых перамог, новых адкрыццяў і добрага настрою!

Рэктар 
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

27

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter