17 верасня – Дзень народнага адзінства


Дзень народнага адзінства адзначаецца ў Беларусі трэці год.

Адпаведны ўказ № 206 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня 2021 года.

Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17 верасня.

Адноўленае ў далёкім 1939-м адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з суаснавальнікаў ААН.

Цяперашняе пакаленне ведае пра гэты перыяд гісторыі нашай краіны з падручнікаў, кінафільмаў, мастацкай літаратуры. Час данёс да нас апавяданні ветэранаў, якія былі ў гушчы тых падзей. Яны былі сведкамі і ўдзельнікамі таго велічнага подзвігу нашага народа, непераадольнай мужнасці тых, хто, не шкадуючы сваіх жыццяў, змагаліся за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Як адзначае кіраўнік нашай дзяржавы А. Р. Лукашэнка, устанаўленне Дня народнага адзінства азначае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

По материалам president.gov.by

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter