Дабра ўсім, міру і аптымізму!


Дарагія сябры!

Надыходзяць навагоднія і калядныя святы. Яны нязменна напаўняюць сэрцы людзей светлымі пачуццямі, чаканнем добрых перамен і надзеямі на выкананне самых запаветных жаданняў.

Многія з нас успамінаюць самыя значныя падзеі адыходзячага года і кажуць: «Не са шкадаваннем, што сышло, а з падзякай, што было». Для нашага калектыву такая значная падзея 70-годдзя БелІІЧТа- БелДУТа – важная веха ў гісторыі ўніверсітэта.

Нам ёсць чым ганарыцца ў адыходзячым годзе. Мы адкрылі нямала таленавітых студэнтаў у вучобе, навуцы, творчасці, спорце. А сярод прафесарска-выкладчыцкага саставу было нямала тых, хто здзіўляў моладзь цікавымі лекцыямі, новымі навуковымі даследаваннямі, уменнем быць добрымі педагогамі і выхавацелямі.

Няхай Новы 2024 год парадуе добрымі падзеямі. Няхай мацнее вера ў сябе, свае сілы і магчымасці. Няхай самыя запаветныя мары, загаданыя ў навагоднюю ноч, абавязкова спраўдзяцца.

Дабра ўсім, міру і аптымізму, выдатных свят, навагодняга настрою!

Рэктар універсітэта

доктар фізіка-матэматычных навук Ю. І. КУЛАЖАНКА

4

5

6

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter