Са святам, дарагія жанчыны!
- Апублікавана 06.03.2024 11:10
Шчыра і сардэчна віншую вас, мілыя жанчыны, з першым вясновым святам – Днём жанчын!
Нам усім ён дарагі, бо звязаны з вечным абнаўленнем жыцця. Ваша свята веснавое, дарагія жанчыны, вы самі – вясна. Дыханне вясны ўжо цалкам адчувальна. Яно ў вашым настроі, у гатоўнасці і далей вяршыць добрыя справы, сваім прыкладам натхняць моцную палову чалавецтва.
Усё лепшае, дарагія жанчыны, створана вашымі рукамі. Дзякуючы вашым штодзённым клопатам у нашых дамах цёпла і ўтульна, растуць здаровымі дзеці, спакойна і ўпэўнена адчуваюць сябе мужчыны. І толькі вы ведаеце цану гэтых намаганняў, працы і цярпення. Не можа быць на гэтай зямлі жыцця без жанчыны – увасаблення дабра і мудрасці.
Жанчыны нашага ўніверсітэта ўносяць дастойны ўклад у росквіт роднай Беларусі. Навуковыя работнікі плённа працуюць над рашэннем складаных задач, выкладчыкі аддаюць шмат душэўнай энергіі навучанню і выхаванню будучых спецыялістаў, а нашы выдатныя студэнткі радуюць поспехамі ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці.
Я дзякую ўсім за добрасумленную працу і добрую вучобу!
Дарагім маці, выдатным жонкам, добрым сёстрам, каханым дачкам выказваю сваё захапленне! Хай як мага менш будзе ў вашым жыцці трывог і засмучанняў! Хай у душы заўсёды будзе вясна, а шчасце, любоў і поспех не пакінуць вас ніколі!
Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА