Віншаванне рэктара З Днём Вялікай Перамогі!
- Апублікавана 08.05.2024 08:17
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты, курсанты, магістранты і аспіранты!
Шчыра і сардэчна віншую Вас са святам Вялікай Перамогі!
Гэтае свята, якое з'яўляецца ўвасабленнем стойкасці, мужнасці і любові да Радзімы, займае асаблівае месца ў жыцці кожнага грамадзяніна Беларусі. Чым больш часу праходзіць з пераможнага мая 1945 года, тым ясней мы ўсведамляем значэнне гістарычнай місіі салдат Перамогі.
Усе мы ў неаплатным абавязку перад старэйшым пакаленнем – пакаленнем пераможцаў. Пройдуць гады, але гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны ніколі не згладзяцца з народнай памяці. У памяці пра іх мы будзем чэрпаць наш гонар за мінулае і сучаснасць. Памяць пра іх мы будзем перадаваць з рук у рукі будучым пакаленням.
Ад усёй душы жадаю вам мірнага неба, моцнага здароўя, бадзёрага настрою, новых дасягненняў у працы і вучобе! Хай у кожнай хаце пануюць шчасце і дабрабыт, у кожнай сям'і – здароўе і дастатак!
Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА