Віншаванне рэктара з Днём Незалежнасці і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў


Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты, курсанты, магістранты і аспіранты!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Мы адзначаем сваё галоўнае дзяржаўнае свята ў Дзень вызвалення горада-героя Мінска ад фашыстаў. Сёлета гэтае свята напоўнена асаблівым сэнсам – прайшло 80 гадоў з гэтага вялікага дня.

Дня, які вызначыў для беларусаў найважнейшую каштоўнасць і мэту – захаванне міру і незалежнасці, адваяваных і выпакутаваных пакаленнем герояў для свайго народа, для будучых пакаленняў. Гераічны беларускі народ вынес на сваіх плячах цяжар самай страшнай вайны, аднаўлення краіны з руін, асэнсавання і захавання сваёй нацыянальнай свабоды і ідэнтычнасці, абароны гістарычнай праўды.

Хачу працытаваць словы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, адрасаваныя выпускнікам ВНУ: «Час у прынцыпе не бывае простым. У гэтым сэнс жыцця – не пераадолеўшы цяжкасьцяў, не спазнаеш і смак гэтага самога жыцця».

Таму, несучы адказнасць за жыццё, мы выхоўваем моладзь на прыкладзе тых, хто абараніў наша права на гэтае жыццё і свабоду, на цяжкасці і перамогі, на мары і здзяйсненні. Мы нізка схіляем галовы, паважаючы загінуўшых, і нястомна гаворым дзякуй ветэранам. Мы з гонарам захоўваем і абараняем гістарычную памяць аб Перамозе, дзякуючы якой мы жывем ужо 80 гадоў пад мірным небам.

Прыміце мае шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага, яснага неба над галавой!

 

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

80let 3jul

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter